Грыўда
Грыўда лац. Hryŭda | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Варонічаў |
Вусьце | Шчара |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 85 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 5,8 м³/с |
Плошча басэйну | 1330 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Гры́ўда — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Шчары (басэйн Нёману). Цячэ ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці і Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 85 км. Плошча вадазбору 1330 км². Выдатак вады ў вусьці 5,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Места: Івацэвічы
- Гістарычнае мястэчка: Новадзявяткавічы
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца каля вёскі Варонічаў Слонімскага раёну, цячэ Слонімскім узвышшам.
Даліна выразная, яе шырыня ад 1 да 1,5 км, у вярхоўі ня выражана. Абалона двухбаковая, у сярэдняй плыні забалочаная, шырыня яе 0,4—0,8 км, у ніжняй плыні да 1,5 км, у асобных мясьцінах перасечаная старыцамі і асушальнымі канавамі. Рэчышча ў вярхоўі і на асобных дзялянках каналізаванае. Яго шырыня ў межань ад 3—4 м у вярхоўі да 20—30 м у ніжняй плыні. Берагі стромкія, вышынёй 1—2 м. У маляўнічых мясьцінах на ўскраіне места Івацэвічаў зона адпачынку, ніжэй за места ўздоўж ракі насыпныя дамбы[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 134.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.