Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Новадзявяткавічы)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Новадзявяткавічы |
| Каардынаты | 52°54′57,80″ пн. ш. 25°10′05,90″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Каталіцкая царква |
| Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Новадзявяткавічах. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка, на гістарычным Косаўскім тракце[a]. Дзее. Твор архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Утвараў адзіны ансамбль з палацам Сьлізьняў, зь якім злучаўся ліпавай алеяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваны касьцёл у Новых Дзявяткавічах збудавалі ў 1786—1790 гадох з фундацыі Тадэвуша Сьлізьня і Соф’і з Чацьвярцінскіх. Дата сканчэньня будаваньня захавалася на камені каля званіцы: «Соф'я Чацьв. Падкаморніца Слонімская, 1790 г.».
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Новадзявяткавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1869—1872 гадох касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. У 1950 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад склад мінэральных угнаеньняў, а пазьней, увогуле, закінулі.
У 1990 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, у 2001 годзе пачаліся рэстаўрацыйныя працы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму — «станіславаўскага стылю». Гэта 1-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Над портыкам франтальнага 2-яруснага фасаду ўзвышаецца шпіль званіцы, замененай у час маскоўскай перабудовы на 8-гранны барабан з купалам-цыбулінай, тады ж галоўны ўваход зрабілі праз рундук, а вуглы роўнічнага фасаду аформілі калёнкамі-бочкамі. Апроч таго, над вальмавым чарапічным дахам паставілі 8-гранны барабан з купалам-цыбулінай.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем. Над уваходам на 4 слупах месьціліся хоры. Інтэр’ер вылучалі 3 алтары. Існавала крыпта.
Перад касьцёлам стаіць 2-ярусная брама-званіца: першы 4-гранны ярус руставаны, над прастакутным праездам быў гербавы картуш з Пагоняй. Другі ярус-звон меў у аснаваньні валютныя сплывы і завяршаўся фігурным купалам з гадзіньнікам-курантамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- 1805 г.
- 1867 г.
- Праект маскоўскай перабудовы, 1869 г.
- 1869 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- чэрвеня 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1940-я гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
- Званіца
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 15Б
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 258.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.