Новадзявяткавіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новадзявяткавіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Новадзявяткавічы
Дата ўтварэньня 22 ліпеня 1966
Насельніцтва
  • 1355 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Новадзявя́ткавіцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Адміністрацыйны цэнтар — вёска Новадзявяткавічы. У склад сельсавету ўваходзіць 27 населеных пунктаў. На 01.01.2017 году пражывала 1689 чалавек[1].

Арганізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • СРУСП «Новадзявяткавічы»;
  • ТАА «Белдан»;
  • установа “Новадзявяткавіцкі дом-інтэрнат для адзінокіх і састарэлых грамадзян”;
  • Дом сумеснага самастойнага пражываньня ў в. Партызанаўка;
  • Цэнтар рэабілітацыі залежных ад алкаголю і наркотыкаў “Анастасіс” у в. Сасноўка.

Гандаль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крамы ў вёсках Новадзявяткавічы, Партызанаўка, Сасноўка, Масілавічы. Іншыя вёскі абслугоўваюцца аўтакрамай.

Паслугі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аддзяленьне сувязі ў в. Новадзявяткавічы, Партызанаўка, Сасноўка. Камбінат бытавых паслуг у в. Новадзявяткавічы, Сасноўка, Партызанаўка.

Установы адукацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ДУА «Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёну»;
  • ДУА «Новадзявяткавіцкі яслі-сад Слонімскага раёну»;
  • ДУА ВПК «Партызанаўская яслі-сад-базавая школа Слонімскага раёну».

Установы аховы здароўя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • амбуляторыя ў вёсцы Новадзявяткавічы;
  • ФАПы: в. Сасноўка, Партызанаўка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • філіял «Сасноўскі цэнтар дасугу» ДУК “Слонімскі раённы цэнтар культуры, народнай творчасьці і рамёстваў”;
  • філіял “Сасноўская сельская бібліятэка” ДУК «Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа”;
  • філіял «Партызанаўскі цэнтар дасугу» ДУК “Слонімскі раённы цэнтар культуры, народнай творчасьці і рамёстваў”;
  • філіял “Партызанаўская сельская бібліятэка” ДзУК «Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа”;
  • філіял «Новадзявяткавіцкі цэнтар культуры» ДУК “Слонімскі раённы цэнтар культуры, народнай творчасьці і рамёстваў”;
  • інтэграваная бібліятэка.

Вайсковыя пахаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • братэрская магіла ў в. Сасноўка, пахавана 63 загінуўшых;
  • абэліск у в. Акунінава, 77 загінуўшых;
  • мэмарыяльны комплекс у в. Акунінава, 299 загінуўшых мірных жыхароў;
  • масавае пахаваньне ў в. Старадзявяткавічы, 27 загінуўшых;
  • абэліск у в. Заводны Лес, 178 загінуўшых;
  • братэрская магіла ў в. Гарбачы, 25 загінуўшых;
  • братэрская магіла ў в. Масілавічы, 63 загінуўшых;
  • братэрская магіла ў в. Баравікі, 84 загінуўшых;
  • братэрская магіла ў в. Баравікі, 19 загінуўшых,
  • братэрская магіла ў в. Мірная, 42 загінуўшых;
  • братэрская магіла ў в.Коласава, 12 загінуўшых;
  • братэрская магіла ў в. Шыганы, 18 загінуўшых;
  • братэрская магіла ва ўрочышчы Ліпнікі, 17 загінуўшых;
  • скульптура воіна і дзяўчыны ў в. Новадзявяткавічы;
  • скульптура воіна-вызваліцеля ў в. Акунінава;
  • помнік воіну-інтэрнацыяналісту ў в. Мірная.

Культавыя будынкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • праваслаўная царква Мікалая Цудатворца;
  • касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла — в. Новадзявяткавічы;
  • царква Сьвятога Гурыя — в. Партызанаўка;
  • царква Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла — в. Мізгіры;
  • царква Параскевы Пятніцы — в. Старадзявяткавічы;
  • царква Раства Божай Маці — в. Яруцічы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сайт Слонімскага райвыканкаму(недаступная спасылка)