Перайсьці да зьместу

Манчэстэр Сіці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манчэстэр Сіці
Поўная назва па-ангельску: Manchester City Football Club
Заснаваны 16 красавіка 1894
Горад Манчэстэр, Ангельшчына
Стадыён Сіці оф Манчэстэр
Умяшчальнасьць: 55 097
Прэзыдэнт Халдун Аль-Мубарак[d]
Кіраўнік Мансур бін Зайд Аль-Нахаян[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
mancity.com

«Манчэстэр Сіці» (па-ангельску: Manchester City Football Club) — ангельскі футбольны клюб з гораду Манчэстэр. Клюб выступае ў ангельскай Прэм’ер-Лізе. Заснаваны ў 1880 годзе пад назвай «Ўэст Гордан Сэнт Маркс» (анг. Saint Marks (West Gordon)), у 1887 годзе ён зьмяніў назву на «Ардўік» і пераехаў на «Гайд Роўд», а з 1894 году клюб завецца «Манчэстэр Сіці». За сваю гісторыю клюб зьмяніў тры стадыёны: з моманту свайго заснаваньня й да 1923 году каманда праводзіла свае хатнія матчы на пляцоўцы «Гайд Роўд», з 1923 па 2003 год — на «Мэйн Роўд», а ў цяперашні час выступае на пабудаваным у 2002 годзе «Этыгадзе», які мае ўмяшчальнасьць у 55 тысячаў гледачоў[2].

У XX стагодзьдзі «Манчэстэр Сіці» двойчы станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны ў 1937 і 1968 гадох, аднак у 1990-я гады «Манчэстэр Сіці» тройчы апускаўся ў ніжнія дывізіёны на працягу трох гадоў, правёўшы сэзон 1998—1999 гадоў у трэцім па значнасьці дывізіёне ангельскага футболу. У 2002 годзе клюб вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён, у якім выступае дагэтуль. У 2008 годзе «Манчэстэр Сіці» быў набыты кампаніяй «Абу-Дабі Юнайтэд Груп», што забясьпечыла клюбу значны прыток інвэстыцыяў і дазволіла ажыцьцявіць трансфэры высокааплатных футбалістаў. У 2011 годзе клюб перамог у розыгрышы Кубка Ангельшчыны, таксама паводле вынікаў сэзону 2010—2011 гадоў «Сіці» наўпрост кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА й упершыню з 1973 году заваяваў права ўдзельнічаць у Супэркубку Ангельшчыны. Аднак 7 жніўня 2011 году на «Ўэмблі» атрымаў паразу ад чэмпіёна Ангельшчыны клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:3[3].

13 траўня 2012 году, абыграўшы ў драматычным матчы апошняга туру «Кўінз Парк Рэйнджарз» зь лікам 3:2 і забіўшы вырашальны гол на чацьвертай дададзенай хвіліне, «Манчэстэр Сіці» праз 44 гады пасьля апошняй перамогі ў турніры стаў чэмпіёнам Ангельшчыны[4]. «Мяшчане» пры гэтым абышлі свайго галоўнага суперніка, «Манчэстэр Юнайтэд», толькі паводле лепшай розьніцы забітых і прапушчаных мячоў.

Гульцы клюбу «Сьвятога Марка» ў 1884 годзе. Чыньнікі выкарыстаньня мальтыйскага крыжа на кашулі ня вызначаны й па сёньня[5].

Заснавальніца футбольнага клюбу нарадзілася ў 1855 годзе. Ганна Конэл была дачкой сьвятара Царквы Хрыста ў Гарагэйце Артура Конэла. У 1865 годзе ейны бацька атрымаў месца рэктара англіканскай Царквы сьвятога Марка ў Заходнім Гортане — адным з самых няшчасных раёнаў Манчэстэра. Вялікая колькасьць беспрацоўных заахвоціла Конэла ў студзені 1879 году стварыць бясплатную сталовую пры царкве й адмысловы фонд дапамогі мясцовай бядноце.

Ганна падтрымала пачынаньні бацькі ўдзелам у грамадзкіх працах. Бо на той момант Заходні Гортан уяўляў сабой перанаселены раён з жабракамі-жыхарамі й жудаснымі санітарнымі ўмовамі. Многія мяшчане злоўжывалі сьпіртнымі напоямі, што правакавала пагаршэньне крымінальнай сытуацыі[6]. Ганна Конэл шукала сродак паляпшэньня духоўнага стану грамадзтва. Таму ў лістападзе 1880 году разам з двума царкоўнымі старастамі й адначасова чальцамі Зьвязу мэталюргічнага завода Брукса Ўільямам Бістаў і Томасам Гудбэерам яна стварыла некалькі спартовых клюбаў. У тым ліку ў 1875 годзе каманду Царквы Сьвятога Марка па крыкеце, тры гульцы якой — Ўолтар Чоў, Эдўард Кіч і сам Ўільям Бістаў — пасьля сталі футбалістамі. Арцыдыякан Манчэстэра высока ацаніў працу Ганны Конэл і дабраславіў ейную далейшую дзейнасьць[7].

Разам з тым станавілася відавочным, што ўзімку мужчыны Заходняга Гортана ня маюць магчымасьці займацца калектыўнымі відамі спорту. Таму ў лістападзе 1880 году Ганна Конэл, Бістаў і Гудбэер стварылі футбольную каманду Царквы Сьвятога Марка пад назвай «Сьвяты Марк» або «Ўэст Гортан»[8]. Артур Конэл стаў першым прэзыдэнтам калектыву, які выступаў у чорных кашулях і белых шортах. Першы зарэгістраваны матч каманда правяла 13 лістапада 1880 году супраць царкоўнай каманды Маклсфілду, атрымаўшы паразу зь лікам 1:2. Між іншым, у першы сэзон свайгонага існаваньня каманда здолела перамагчы толькі адзін раз — у сакавіку 1881 году быў пераможаны калектыў «Сталібрыдж Кларэнс» з усходняга Манчэстэру[9].

У 1884 годзе адбылося пераназваньне ў футбольны клюб Асацыяцыі Гортана. Тады ж Ўільям Бістаў прыдумаў арыгінальную форму — чорныя кашулі зь белым крыжам. У жніўні 1887 году клюб пераехаў на новую пляцоўку ў «Гайд Роўд» і атрымаў новае найменьне — «Ардўік» паводле назвы раёну Манчэстэру. Праз два гады клюб пабудаваў трыбуну на тысячу гледачоў. А ў 1891 годзе ўступіў у Альянс-лігу й два гады запар перамагаў у спаборніцтве на Кубак Манчэстэру. У красавіку 1892 году ў сувязі з фармаваньнем Другога ангельскага дывізіёну Футбольная ліга прыняла рашэньне ўключыць «Ардўік» у гэты турнір. Паводле вынікаў сэзона 1892—1893 гадоў каманда заняла 5 месца сярод 12 удзельнікаў.

Далейшае разьвіцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым трафэем у скарбонцы «Сіці» стаў Кубак Ангельшчыны, выйграны ў 1904 годзе, у фінале яны перамаглі «Болтан Ўандэрэрз» 1:0. У 1920 годзе пажар зьнішчыў галоўную трыбуну стадыёну «Гайд Роўд», таму ў 1923 годзе «Сіці» перабраўся на «Мэйн Роўд» у Мос Сайдзе, Манчэстэр.

У 1934 годзе манкуніянцы ў другі раз дамагліся перамогі ў Кубку Ангельшчыне, а праз 3 гады заваявалі свой першы чэмпіёнскі тытул. «Гараджане» здолелі паўтарыць сваё дасягненьне праз 34 гады, у 1968 годзе. У канцы 1960-х і пачатку 1970-х «Манчэстэр Сіці» зьяўляўся грознай сілай. Пад кіраўніцтвам трэнэра Джо Мэрсэра з моцным складам гульцоў, такіх як Фрэнсыс Лі, Колін Бэл, Майк Самэрбі й Майк Доўл, «гараджане» здолелі некалькі разоў узяць срэбра чэмпіянату Ангельшчыны. На эўрапейскай арэне «Сіці» таксама выглядаў годна, і ў 1970 годзе здолеў заваяваць свой першы (і пакуль адзіны) эўрапейскі трафэй — Кубак уладальнікаў кубкаў, у Вене яны абгулялі польскі «Гурнік» 2:1.

У 2003 годзе клюб пераехаў на новы стадыён, які мае 48 000 глядацкіх месцаў і разьмешчаны на ўсходзе Манчэстэру. «Сіці» арандуе яго ў мясцовай рады. У сэзоне 2002—2003 гадоў «Сіці» выйшаў на дзявятае месца ў Прэм’ер-Лізе і атрымаў права на ўдзел у Кубку УЭФА па правіле Fair Play (яны сталі другім ангельскім клюбам, які атрымаў такое права).

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Кайл Ўокер (капітан) 1990
3 Сьцяг Партугаліі Аб Рубэн Дыяш 1997
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джон Стоўнз 1994
6 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Натан Аке 1995
8 Сьцяг Харватыі ПА Матэо Ковачыч 1994
9 Сьцяг Нарвэгіі Нап Эрлінг Голян 2000
10 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэк Грыліш 1995
11 Сьцяг Бэльгіі Нап Жэрэмі Дакю 2002
16 Сьцяг Гішпаніі ПА Родры 1996
17 Сьцяг Бэльгіі ПА Кевін дэ Бройнэ 1991
18 Сьцяг Нямеччыны Бр Стэфан Артэга 1992
19 Сьцяг Нямеччыны ПА Ількай Гюндаган 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Партугаліі ПА Бэрнарду Сылва 1994
24 Сьцяг Харватыі Аб Ёшка Гвардыёл 2002
25 Сьцяг Швайцарыі Аб Мануэль Аканджы 1995
26 Сьцяг Бразыліі Нап Савію Марэйра 2004
27 Сьцяг Партугаліі ПА Матэўс Нуніш 1998
31 Сьцяг Бразыліі Бр Эдэрсан 1993
33 Сьцяг Ангельшчыны Бр Скот Карсан 1985
47 Сьцяг Ангельшчыны Нап Філ Фодэн 2000
52 Сьцяг Нарвэгіі Нап Оскар Боб 2003
82 Сьцяг Ангельшчыны Аб Рыка Льюіс 2004
87 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэймз Макаці 2002
97 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джош Ўілсан-Эсбранд 2002
  1. ^ Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ «Part 8: Clubs», UEFA Champions League Statistics Handbook, UEFA, 13 Sep 2011, p. 10.
  3. ^ Команда Фергюсона забрала Суперкубок Англии: подробности(недаступная спасылка). radiomayak.ru
  4. ^ Манчестерская развязка: «Манчестер Сити» чудесным образом стал чемпионом Англии. Коммерсантъ
  5. ^ «Club History – The Club – Manchester City FC». mcfc.co.uk.
  6. ^ Peter Lupson. «Thank God for Football!» — London: Azure, 2006. — 192 с. — ISBN 978-1-902694-30-6
  7. ^ The Encylopedia of British Football. Anna Connell. spartacus.schoolnet.co.uk
  8. ^ James Gary Manchester City - The Complete Record. — Derby: Breedon, 2006. — ISBN 1-85983-512-0 p17
  9. ^ Murray Chris Attitude Blue: Manchester City F.C. and P.L.C. — Manchester: Blackwell Publishing, 2002. — P. 1. — ISBN 0-9520520-9-1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]