Перайсьці да зьместу

Мальтыйскі крыж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мальтыйскі крыж

Мальтыйскі крыж, таксама крыж Амальфі[1] — ідэнтыфікаваны як сымбаль ордэну хрысьціянскіх вояў, вядомых як Ордэн гаспітальераў або Мальтыйскія рыцары, з-за чаго пазьней атрымаў повязь зь міжземнаморскім востравам Мальтай і зрабіўся адным зь дзяржаўных сымбаляў Мальты. Мальтыйскі крыж быў адбіты на дзьвюх мілях у старой валюце Мальты, а ў цяперашні час б’ецца на рэвэрсе манэтаў наміналам адзін і два эўра, уведзеных у абарачэньне ў студзені 2008 году.

Першая выява сымбалю, цяпер вядомага як «мальтыйскі крыж», сустракаецца на мядзяных манэтах наміналам 2 і 4 Tari, датаванымі 1567 годам.

Ягоны дызайн заснаваны на крыжах, якія выкарыстоўваліся з часоў першага крыжовага паходу. Ён таксама ёсьць сучасным сымбалем Амальфі, колішняе маленькае італьянскае рэспублікі XI стагодзьдзя.

Ордэн Сьвятога Яна павучае, што восем канцоў крыжу рэпрэзэнтуюць восем запаветаў, выкладзеных Хрыстом у Нагорнай пропаведзі. На іх падставе галоўная абслуговая арганізацыя ордэна, шпіталь ордэна Сьвятога Яна, сфармавала сэкулярнае тлумачэньне, якім мусіць быць той чалавек, хто аказвае першую дапамогу[2]:

  • Уважлівым
  • Тактоўным
  • Вынаходлівым
  • Кемлівым
  • Шчырым
  • Праніклівым
  • Настойлівым
  • Спачувальным

Мальтыйскі крыж прымяняецца для ідэнтыфікацыі кантрольнага пункту канцавога этапу заходу на пасадку пры пасадцы па прыборах.

  1. ^ http://www.crwflags.com/fotw/flags/smom%29.html
  2. ^ The St. John Cross (анг.) (pdf). St. John Ambulance Service. Праверана 18 жніўня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мальтыйскі крыжсховішча мультымэдыйных матэрыялаў