Перайсьці да зьместу

Гурнік Забжэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гурнік Забжэ
Поўная назва па-польску: Górnik Zabrze Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1948
Горад Забжэ, Польшча
Стадыён Эрнэст Поль
Умяшчальнасьць: 24 563
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2025—2026 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
gornikzabrze.pl (пол.)

«Гу́рнік» (па-польску: Górnik) — польскі футбольны клюб з гораду Забжэ. Заснаваны ў 1948 годзе. 14-разовы чэмпіён Польшчы, сяміразовы ўладальнік Кубка Польшчы, што робіць яго адным з самых пасьпяховых футбольных клюбаў краіны. Клюб быў дамінуючай сілай у мясцовым футболе ў 1960-х і 1980-х гадох, дасягнуўшы ў сэзоне 1969—1970 гадоў фіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў. «Гурнік» ёсьць рэкардсмэнам паводле колькасьць здабытых запар тытулаў чэмпіёну Польшчы, маючы 5 трафэяў у адным шэрагу. Клюбная дружына выступае ў белых або цёмнасініх і чырвоных колерах. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне імя Эрнэста Поля, які апошнім часам зьведаў буйную перабудову. Асноўным супернікам клюбу ёсьць клюб «Рух» з суседняга места Хожава.

Клюб быў закладзены ў 1948 годзе пасьля таго як некалькіх невялікіх спартовых аб’яднаньняў, як то «Зьедначэне», «Скра» і «Канкордыя», пастанавілі зьяднаць свае высілкі, утварыўшы адзіны клюб, які атрымаў назву «Гурнік». Назва адсылае да шахтароў, бо Забжэ заўсёды быў важным вугальным цэнтрам. У 1950 годзе «Гурнік» далучыўся да рэгіянальнай лігі Аполе—Сылезіі. У 1952 годзе клюб далучыўся да агульнапольскага першынства, увайшоўшы да складу ўдзельнікаў другога дывізіёну. Сваю першую сустрэчы ў новым турніры забжаўцы згулялі супраць чанстахоўскай «Скры». Сьведкамі таго, як «Гурнік» здабыў перамогу зь лікам 5:1, сталі 20 тысяч гледачоў. Увесь сэзон агулам склаўся для сылесцаў добра, бо каманда фінішавала на 2 радку, прапусьціўшы наперад толькі валбжыскі «Гурнік».

У элітны дывізіён гарнякі трапілі ў 1955 годзе. У сваім першым матчы на найвышэйшым узроўні «Гурнік» выгуляў сваіх суседзяў з хожаўскага «Руху» зь лікам 3:1. На матчы прысутнічалі 25 тысяч заўзятараў. Дэбютны сэзон скончыўся для клюбу шостым месцам. У 1957 годзе, усяго праз год па прасоўваньні, забжаўцы здабылі тытул чэмпіёнаў Польшчы. У наступных сэзонах клюб амаль штогод здабываў мэдалі і тытулы, а яскравымі гульцамі дружыны таго часу былі Эрнэст Поль, Станіслаў Асьлізла і Губэрт Костка. У 1961 годзе «Гурнік» дэбютаваў у Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе сустрэўся з ангельскім «Тотэнгэм Готспурам».

Квіток з матчу «Манчэстэр Сіці»—«Гурнік» у розыгрышы Кубка ўладальнікаў кубкаў 1970—1971 гадоў.

Свой наступны тытул чэмпіянаў краіны клюб здабыў у 1963 годзе, заклаўшы пачатак моцнай чарады перамог. «Гурнік» па чэмпіёнстве чатыры разы запар пасьпяхова абараняў свой тытул, усталяваўшы рэкорд Польшчы. Найбольшага посьпеху сылесцы здабылі ў эўрапейскім футболе ў сэзоне 1969—1970 гадоў. Праз тое, што за сэзон да гэтага «Гурнік» заняў другое месца ўсьлед за варшаўскай «Легіяй», каманда брала ўдзел у розыгрышы Кубка УЭФА. Забжаўцы перамаглі ўсіх сваіх супернікаў, як то «Алімпіякос», «Рэйнджарз», «Леўскі» і «Рома», дасягнуўшы фіналу, які ладзіўся ў Вене. Яшчэ ў першым тайме «Манчэстэр Сіці» атрымаў перавагу ў ліку, двойчы ўлучыўшы мяч у браму палякаў. Пасьля перапынку Асьлізла здолеў скараціць лік толькі на адзін гол. У наступным сэзоне «Гурнік» яшчэ раз сустрэўся з «Манчэстэр Сіці», але гэтым разам у чвэрцьфінале Кубка ўладальнікаў кубкаў.

У сярэдзіне 1970-х гадоў выніку «Гурніка» пагоршыліся, а паводле вынікаў сэзону 1977—1978 гадоў забжаўцы страцілі месца ў элітным дывізіёне.

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Марцэль Лубік Edit this on Wikidata (ар. Аўгсбург) 2004
4 Сьцяг Польшчы Аб Павал Бахневіч Edit this on Wikidata 1996
5 Сьцяг Польшчы Аб Крысьпін Шчэсьняк Edit this on Wikidata 2001
7 Сьцяг Францыі Нап Іван Ікія Дымі 2004
8 Сьцяг Чэхіі ПА Патрык Гэлебранд 1999
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Лукаш Падольскі 1985
11 Сьцяг Францыі Нап Брандон Дамінгес Edit this on Wikidata (ар. Авіеда) 2000
13 Сьцяг Чэхіі ПА Лукаш Садзілек Edit this on Wikidata 1996
14 Сьцяг Польшчы ПА Яраслаў Кубіцкі Edit this on Wikidata 1995
15 Сьцяг Нямеччыны Нап Рабэрта Масыма Edit this on Wikidata 2000
16 Сьцяг Польшчы Аб Павал Алькоўскі Edit this on Wikidata 1990
17 Сьцяг Польшчы Нап Каміль Люкошак Edit this on Wikidata 2002
18 Сьцяг Чэхіі ПА Лукаш Амбрас Edit this on Wikidata 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Хасэма Edit this on Wikidata 1996
21 Сьцяг Даніі Нап Матыяс Саўэр Edit this on Wikidata 2004
23 Сьцяг Нарвэгіі Нап Сондрэ Лісэт Edit this on Wikidata 1997
25 Сьцяг Польшчы Бр Антоні Балабух 2007
26 Сьцяг Польшчы Аб Рафал Яніцкі Edit this on Wikidata 1992
28 Сьцяг Францыі ПА Баст’ен Даньё Edit this on Wikidata 2005
33 Сьцяг Украіны Нап Максім Хлань Edit this on Wikidata 2003
36 Сьцяг Польшчы ПА Міхал Ракочы 2002
61 Сьцяг Чэхіі Аб Міхал Сачак Edit this on Wikidata 1996
64 Сьцяг Славеніі Аб Эрык Янжа (капітан) 1993
77 Сьцяг Баўгарыі Нап Борыслаў Рупанаў Edit this on Wikidata 2004
92 Сьцяг Польшчы Бр Пётар Пятрыга 2002
99 Сьцяг Польшчы Бр Томаш Лёска Edit this on Wikidata 1996

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]