Любляна
Любляна | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1144 | ||||
Краіна: | Славенія | ||||
Кіраўнік: | Зоран Янкавіч[d] | ||||
Плошча: | 275 км² | ||||
Вышыня: | 309 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 265 881 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 966,84 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | (+386) 1 | ||||
Паштовы індэкс: | 1000 | ||||
Нумарны знак: | LJ | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°3′5″ пн. ш. 14°30′22″ у. д. / 46.05139° пн. ш. 14.50611° у. д.Каардынаты: 46°3′5″ пн. ш. 14°30′22″ у. д. / 46.05139° пн. ш. 14.50611° у. д. | ||||
Любляна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ljubljana.si/ |
Любля́на (па-славенску: Ljubljana) — сталіца і найбуйнейшы горад Славеніі, які ляжыць на берагах ракі Любляніцы, прыблізна за 10 кілямэтраў ад месца, у якім Любляніца злучаецца з ракой Савай. Горад зьяўляецца ня толькі геаграфічным цэнтрам краіны але і займае цэнтральнае месца ў транспартных сувязях, канцэнтрацыя прамысловасьці, навукова-дасьледчых інстытутаў і культурных традыцыяў Славеніі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыкі ня згодныя, скуль узялася назва гораду. Найбольш папулярнай зьяўляецца тэорыя, што яно паходзіць ад слова ljubljena, што ў славенскай мове значыць «улюблёная».
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Любляне месьціцца галаўная сядзіба «Славенскай чыгункі» і «Люблянская біржа».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Любляна ў выглядзе рымскага паселішча Эмона (Colonia Emona (Aemona) Iulia tribu Claudia) паўстала ў 15 годзе. У шостым стагодзьдзі на абшары сёньняшняй Славеніі, у тым ліку і ў Любляне, насяліліся славяне. Найстарэйшыя захаваныя запісы сёньняшняга імя гораду паходзяць з 1144 году. Гарадзкое права Любляна атрымала ў 1220 годзе.
У першай палове чатырнаццатага стагодзьдзя горад апынуўся пад уладай Габсбургаў. У 1461 годзе ў Любляне паўстала біскупства, дзякуючы чаму горад пачаў хутка разьвівацца і ад канца Сярэднявечча да сёньняшніх дзён ён зьяўляецца культурным цэнтрам славенцаў.
У XVI стагодзьдзі насельніцтва Любляны налічвала 5000 чалавек, 70% зь якіх выкарыстоўвалі славенскую мову ў якасьці асноўнай, пры гэтым большасьць з астатніх жыхароў выкарыстоўвалі нямецкую мову[1]. У гэты час у горадзе адчынілі свае дзьверы першая сярэдняя школа, публічная бібліятэка і друкарня. Любляна стала важным адукацыйным цэнтрам[2].
З 1529 па 1599 гады ў месцы да свайго выгнаньня актыўна дзейнічала супольнасьць славенскіх пратэстантаў, пасьля чаго каталіцкі біскуп Томаш Грэн загадаў спаліць восем вазоў пратэстанцкіх кніг на публіцы адзначаючы пачатак Контрарэфармацыі. У 1597 годзе ў горадзе зьявіліся езуіты, а затым у 1606 годзе і капуцыны, каб выкараніць пратэстантызм. Толькі 5% усіх жыхароў Любляны на той час мелі каталіцкае вызнаньне, то бок спатрэбіўся некаторы час, каб навярнуць жыхароў зноўку ў каталіцтва. Езуіты арганізавалі першыя тэатральныя пастаноўкі ў горадзе, спрыялі разьвіцьцю музыкі барока і адкрыцьцю каталіцкіх школ. У сярэдзіне і другой палове XVII стагодзьдзя замежныя архітэктары пабудавалі і адрамантавалі шматлікія манастыры, цэрквы і палацы ў Любляне.
Габсбурская ўлада была перапынена толькі ў 1809—1813 гадох, калі Любляна была сталіцай створаных Напалеонам, даволі незалежных Ілірыйскіх правінцыяў. У 1895 годзе Любляна, якая на той момант налічвала 31 тысячу жыхароў, зьведала даволі моцны землятрус. 10 адсоткаў з 1400 будынкаў было зруйнавана, пасьля рэканструкцыі разбураныя раёны гораду былі перабудаваны ў стылі Венская сэцэсіі. У 1898 годзе ў горадзе зьявілася камунальнае элетрычная асьвятленьне. Аднаўленьне ў пэрыяд паміж 1896 і 1910 гадамі згадваецца як час «адраджэньня Любляны» дзякуючы архітэктурным зьменам, вялікая частка якіх захавалася на сёньня, і рэформаў гарадзкога кіраваньня, аховы здароўя, адукацыі і турызму, якія рушылі ўсьлед. Аднаўленьне і хуткая мадэрнізацыя гораду праводзіліся на чале з мэрам Любляны Іванам Грыбарам[3].
Пасьля развалу Аўстра-Вугоршчыны ў 1918 годзе Любляна з большай часткай Славеніі (без Прымор’я, якое захапіла Італія і без населенай славенцамі паўднёвай Карынтыі, якая далучана была да Рэспублікі Аўстрыі) увайшла ў склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, якое пазьней прыняло назву Югаславія. Пасьля Другой сусьветнай вайны, у новай, камуністычнай фэдэрацыйнай Югаславіі горад стаўся сталіцай адной з шасьці саюзных рэспублік. Сталіцай застаўся таксама пасьля абвяшчэньня Славеніяй незалежнасьці ў 1991 годзе.
У 2004 годзе Славенія ўвайшла ў Эўрапейскі Зьвяз, а Любляна сталася адной са сталіцай краінаў ЭЗ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Renaissance and Baroque. Ljubljana.si
- ^ Mihelič, Breda (1990). Ljubljana City Guide. State Publishing House of Slovenia. p. 30. COBISS 18846464.
- ^ Ljubljana in the 18th and 19th Centuries. Ljubljana.si
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |