Венская сэцэсія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будынак дзеля выстаў сэцэсіі ў Вене, архітэктар Ёзэф Марыя Ольбрых

Венская сэцэсія (па-нямецку: Wiener Secession ад ням. secessio — «аддзяленьне, сыход»; таксама вядома як Саюз аўстрыйскіх мастакоў) была заснавана ў 1897 групаю маладых аўстрыйскіх мастакоў, якія выйшлі з Асацыяцыі мастакоў Аўстрыі. Яны былі супраць афіцыйнага акадэмічнага мастацтва. У сэцэсію ўваходзілі мастакі, скульптары й архітэктары. Ад 1897 да 1899 году прэзыдэнтам сэцэсіі быў жывапісец і дэкаратар Густаў Клімт (1862—1918), які стварыў свой уласны дэкаратыўны стыль з элемэнтамі дэкаданскага сымбалізму. Афіцыйны штогадовы журнал сэцэсіі — «Ver Sacrum» («Вясна сьвятая»). Мастакі сэцэсіі імкнуліся да абнаўленьня мастацтва, што мела вялікае значэньне ў фармаваньні агульнага для Эўропы «стылю мадэрн», які ў Францыі і Бэльгіі меў назву «Ар Нуво», а ў Нямеччыне і Аўстрыі — югендштыль («Малады, новы стыль»). Аналягічная група Сэцэсіён ўтварылася ў 1892 годзе ў Бэрліне. У 1893 г. утварылася Дахаўская калёнія жывапісцаў, у 1899 г. — Дармшацкая калёнія мастакоў, якія мелі аналягічнае значэньне. У 1905 годзе адбыўся разрыў Густава Клімта зь Венскай сэцэсіяй. Аднак і Сэцэсіён здаваўся некаторым мастакам занадта кансэрватыўным. У 1907 г. група бэрлінскіх экспрэсіяністаў арганізавала «Новы Сэцэсіён».

ў 1898—1899 г. у цэнтры Вены быў пабудаваны будынак для выстаў па праекце архітэктара Ёзэфа Марыі Ольбрыха. Гэты будынак быў пабудаваны ў характэрным геамэтрычным стылі венскага мадэрну. На фасадзе будынку залатымі літарамі напісаны дэвіз «маладога мастацтва»: «Der Zeit Ihre Kunst, Der Kunst Ihre Freiheit» (па-нямецку: скарочана, «Кожнаму часу сваё мастацтва, кожнаму мастацтву свая свабода»). Выява гэтага будынку ўпрыгожвае аўтрыйскую манэту 50 эўрацэнтаў. Пасьля моцнага землятрусу 1895 разбураныя раёны Любляны былі перабудаваны ў стылі Венскай сэцэсіі.

Іншыя ўдзельнікі сэцэсіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Власов, В. Г. Сецессион // Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства: В 10 т. — СПб.: Азбука-классика, 2008. — Т. VIII: Р-С. — С. 740-741. — 5000 ас. — ISBN 5-352-01119-4