Перайсьці да зьместу

Стыў Манданда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стыў Манданда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 сакавіка 1985(1985-03-28)[1][2] (40 гадоў)
Рост 185 см
Вага 82 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008 Гаўр 67 (0)
2007—2008 Алімпік Марсэль 34 (0)
2008—2016 Алімпік Марсэль 300 (0)
2016—2017 Крыстал Пэлас 9 (0)
2017—2022 Алімпік Марсэль 135 (0)
2022—2025 Рэн 86 (0)
Зборныя
2008 Францыя Б[d] 2 (0)
2008—2022 Францыя 35 (0)

Стыў Манданда (па-француску: Steve Mandanda; нар. 28 сакавіка 1985 году, Кіншаса, Заір) — францускі футбаліст кангалескага паходжаньня. Мае на саім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён сьвету 2018 году.

Стыў зьяўляецца старэйшым з чатырох сыноў у сям’і. Неўзабаве пасьля нараджэньня Стыва ягоны бацька зьехаў у Францыю. Пасьля таго як Стыву споўнілася два гады, ён разам з маці пераехаў за бацькам. Першыя два гады сям’я жыла ў Эўро, затым пераехала на адзін год у Нэвэр, пасьля чаго вярнулася назад у Нармандыю.

У 15 гадоў Стыў трапіў у сыстэму футбольнага клюбу «Гаўр». Першапачаткова ён абраў клюб «Кан», але пасьля аднаго з матчаў ён трапіў у лякарню з апэндыцытам. Пасьля апэрацыі Стыва й ягоных бацькоў знайшоў скаўт «Гаўру», які ўгаварыў таленавітага брамніка зьмяніць клюб.

Стыў чатыры гады выступаў за розныя моладзевыя каманды, пасьля чаго ў сэзоне 2004—2005 гадоў быў пераведзены ў асноўны склад каманды, якая выступала тады ў Лізе 2.

«Алімпік» Марсэль

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «Марсэль» Стыў прыехаў 23 ліпеня 2007 году[3], і ўжо на наступны дзень прыступіў да трэніровак з камандай[4]. У камандзе ён атрымаў 30-ы нумар і першапачаткова плянаваўся як другі брамнік пасьля Сэдрыка Карасо. Аднак у жніўні 2008 году, калі Карасо атрымаў цяжкую траўму ахіла[5] й выбыў на доўгі тэрмін, трэнэру каманды прыйшлося даверыць месца ў браме маладому галкіпэру. Ягоны дэбют адбыўся ў госьцевым матчы пятага туру супраць клюбу «Кан», які «Алімпік» перамог зь лікам 2:1[6].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стыў перад дэбютам у галоўнай зборнай Францыі выступаў за розныя моладзевыя зборныя. Ягоны дэбют у зборнай прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Эквадору 27 траўня 2008 году, Манданда выйшаў адразу пасьля перапынку, замяніўшы Сэбаст’ена Фрэя й здолеў захаваць сваю браму ў недатыкальнасьці, той матч скончыўся перамогай францускай зборнай зь лікам 2:0.

«Алімпік»:

Францыя:

  • Чэмпіён сьвету: 2018

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]