Перайсьці да зьместу

Матэо Гендузі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Матэо Гендузі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 красавіка 1999(1999-04-14)[1] (27 гадоў)
Рост 185 см
Пазыцыя цэнтральны паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Фэнэрбахчэ
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2018 Ляр’ен 26 (0)
2018—2022 Арсэнал Лёндан 57 (0)
2020—2021 Гэрта 24 (2)
2021—2022 Алімпік Марсэль 38 (4)
2022—2024 Алімпік Марсэль 35 (2)
2023—2024 Ляцыё 33 (2)
2024—2026 Ляцыё 53 (3)
2026—4 Фэнэрбахчэ 25 (1)
Зборныя
2021—4 Францыя 14 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
5 красавіка 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 чэрвеня 2025.

Матэо́ Гендузі́ (па-француску: Matteo Guendouzi; нар. 14 красавіка 1999 году) — францускі футбаліст, паўабаронца турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ» і нацыянальнай зборнай Францыі. Уладальнік Кубка Ангельшчыны па футболе (2020). У ліпені 2020 году яго адхілілі ад трэнаваньняў «Арсэнала»[2].

Гендузі пачаў сваю кар’еру ў акадэміі «Пары Сэн-Жэрмэн» у веку 6 гадоў, аднак у 2014 годзе ён пакінуў Парыж, каб далучыцца да акадэміі «Ляр’ену». Пасьля выступу за рэзэрвовы склад новага клюбу ў 2016 годзе ён трапіў да першай каманды. Футбаліст запачаткаваў выступы ў галоўнай камандзе «Ляр’ену» 15 кастрычніка 2016 году ў матчы Лігі 1 супраць «Нанту», які быў прагуляны зь лікам 1:2. Клюб хутка страціў месца ў элітным дывізіёне, таму гулец наступныя гады спаборнічаў у другім дывізіёне.

У кашулі «Арсэнала» ў 2018 годзе.

11 ліпеня 2018 году, падчас летняга трансфэрнага вакна, было абвешчана, што Гендузі далучыўся да лёнданскага «Арсэнала», але сума трансфэру не была выкрытая. Паводле паведамленьняў сума складала блізу 7 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў і бонусы ў дадатак[3]. Галоўны трэнэр ангельскага клюбу Ўнаі Эмэры адзначыў талент францускага маладзёна, і што многія клюбы былі зацікаўленыя ў паслугах спартоўца[4]. 12 жніўня 2018 году Гендузі дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў першым матчы сэзону супраць дзейнага чэмпіёна «Манчэстэр Сіці», дзе ён зрабіў 72 дотыкі, што было найбольшым паказьнікам сярод футбалістаў ягонай дружыны. 4 кастрычніка 2018 году Гендузі загнаў свой першы гол у кар’еры, павялічыўшы лік у ывяздным выязным матчы супраць азэрбайджанскага клюбу «Карабах» да 3:0. Галявая перадача была зробленая іншым французам Аляксандрам Ляказэтам[5]. 29 траўня 2019 году гулец выйшаў на замену ў фінале Лігі Эўропы супраць «Чэлсі», у якім «Арсэнал» прагуляў зь лікам 4:1[6]. 20 чэрвеня 2020 году, пасьля сэрыі пасьляматчавых пэнальці, праз сварку з гульцом «Брайтана» Нілам Мапэ, Гендузі быў выключаны з трэнаваньняў «Арсэнала» і не трапляў у склад клюбу на матчы праз праблемаў з «настроем і агульнымі паводзінамі»[7].

У кастрычніку 2020 году паўабаронца сышоў у арэнду ў нямецкую «Гэрту»[8]. 6 ліпеня 2021 году было абвешчана, што Гендузі будзе аддадзены ў арэнду ў марсэльскі «Алімпік». Угода ўлучала права выкупу ў залежнасьці ад выкананьня пэўных умоваў[9]. Ён добра пачаў сваю кар’еру ў Марсэлі, хутка здабыўшы ўхвалу заўзятараў як сваёй гульнёй[10], гэтак і адданасьцю камандзе. 1 ліпеня 2022 году было пацьверджана, што «Алімпік» актываваў пункт аб правах выкупу на суму, як паведамлялася, у 9 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[11][12]. 31 жніўня 2023 году, у апошні дзень летняга трансфэрнага вакна, Гендузі далучыўся да клюбу Сэрыі А «Ляцыё» ў арэнду на ўвесь сэзон[13][14]. Увесну кіраўніцтва клюбу пастанавіла захаваць гульца, выкупіўшы ягоны кантракт у францускага клюбу. Каб актываваць гэту ўгоду, «Ляцыё» павінен быў як найменш заняць дванаццатае месца ў бягучым сэзоне Сэрыі А, што клюб і зрабіў пасьля пасьпяховай перамогі над «Джэноа» зь лікам 1:0[15][16]. 8 студзеня футбаліст склаў працоўную ўгоду з турэцкім «Фэнэрбахчэ», якая ўлучала супрацу да сэзону 2029—2030 гадоў[17]. Кошт трансфэру склаў 26 мільёнаў эўра з дадатковымі 2 мільёнамі эўра[18]. 10 студзеня 2026 году ён правёў гол у сваім дэбютным матчы ў дэрбі супраць «Галатасарая» ў пераможным зь лікам 2:0 матчы за Супэркубак Турэччыны[19]. Ён таксама атрымаў узнагароду найлепшага гульца матчу.

Гулец бараніў колеры юнацкіх і моладзевых зборных Францыі. Пры гэтым, маючы частковае мараканскае паходжаньне, у 2017 годзе да Гендузі зьвяртаўся трэнэр зборнай Марока Эрвэ Рэнар з прапановай перайсьці да шэрагаў гульцоў зборнай Марока. Аднак пасьля таго, як бацька Гендузі сустрэўся з Рэнарам у сакавіку 2017 году, Гендузі надумаў застацца і прысягнуць на вернасьць Францыі[20].

2 верасьня 2019 году футбаліст упершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Францыі, каб замяніць траўмаванага Поля Пагба ў адборачных матчах да чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборных Альбаніі і Андоры[21]. Аднак у абодвух матчах ён быў запасным гульцом. Наступны раз ён быў выкліканы ў зборную 1 верасьня 2021 году, каб замяніць траўмаванага Карэнтэна Талісо ў адборачных матчах чэмпіянату сьвету супраць зборных Босьніі і Герцагавіны, Украіны ды Фінляндыі[22]. Гендузі дэбютаваў 16 лістапада 2021 году ў матчы супраць зборнай Фінляндыі[23]. 29 сакавіка 2022 году ён загнаў свой першы гол за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які завяршыўся перамогай зь лікам 5:0[24].

«Арсэнал»:

«Фэнэрбахчэ»:

Францыя:

  1. Mattéo Guendouzi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Гендузи отстранили от тренировок «Арсенала» (рас.). sportbox.ru (7 ліпеня 2020).
  3. Wheatley, Chris (11.07.2018) Who is Matteo Guendouzi? The French teenage wonderkids who has joined Arsenal. Goal.
  4. Matteo Guendouzi joins the club. Arsenal F.C. (11.07.2018).
  5. Henry, Matthew (04.10.2018) Qarabag 0–3 Arsenal: Emile Smith Rowe scores first goal in Europa League win. BBC Sport.
  6. Chelsea beat Arsenal to win Europa League // BBC Sport
  7. Ornstein, David. Guendouzi hasn't trained with Arsenal first team for two... // The New York Times
  8. Matteo Guendouzi joins Hertha Berlin on loan // Arsenal F.C., 05.10.2020 г.
  9. Matteo Guendouzi: Marseille complete loan signing of midfielder from Arsenal. Sky Sports.
  10. Law, Joshua (31.08.2021) Arsenal fans look away, Guendouzi and Saliba are shining at Marseille. Planet Football.
  11. Matteo Guendouzi joins Olympique Marseille. www.arsenal.com (01.07.2022).
  12. Arsenal midfielder Matteo Guendouzi joins Marseille in permanent deal. BBC Sport (01.07.2022).
  13. Matteo Guendouzi è un nuovo calciatore biancoceleste. S.S. Lazio (31.08.2023).
  14. Torrisi, Antonio (31.08.2023) Guendouzi alla Lazio: è ufficiale, arriva in prestito dal Marsiglia. Goal.com.
  15. Admin (21.04.2024) OFFICIAL: Lazio redeem Matteo Guendouzi. FootItalia.com.
  16. Confirmed Transfer: Lazio signs Matteo Guendouzi.. OneFootball (15.02.2024).
  17. Ailemize hoş geldin Mattéo Guendouzi. Fenerbahce.org (08.01.2026).
  18. Fenerbahçe anlaşma sağladı, transfer bitiyor! İşte bonservis bedeli. BeinSports.com.tr (07.01.2026).
  19. Süper Kupa Fenerbahçemizin. Fenerbahce.org (10.01.2026).
  20. Maroc : Renard tourne la page de Guendouzi. Orange Football Club (01.03.2017). Архіўная копія ад 18.02.2020 г.
  21. Bleus: Mattéo Guendouzi appelé à la place de Paul Pogba, forfait. L'Équipe (02.09.2019).
  22. Injured Kante and Tolisso to miss France World Cup qualifiers. Reuters (01.09.2021).
  23. Finland v France game report. FIFA (16.11.2021).
  24. France vs. South Africa. ESPN.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]