Флярыян Тавэн
| Флярыян Тавэн | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 студзеня 1993[1][2][3] (33 гады) | |
| Рост | 179 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лянс | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2011 | Грэнобль | 3 (0) |
| 2011—2013 | → Бастыя | 29 (3) |
| 2013 | Ліль | 0 (0) |
| 2013 | → Бастыя | 16 (7) |
| 2013—2015 | Алімпік Марсэль | 67 (13) |
| 2015—2016 | Ньюкасл Юнайтэд | 13 (0) |
| 2016—2017 | → Алімпік Марсэль | 52 (17) |
| 2017—2021 | Алімпік Марсэль | 106 (46) |
| 2021—2023 | Тыгрэс УАНЛ | 38 (8) |
| 2023—2025 | Удынэзэ | 70 (13) |
| 2025— | Лянс | 12 (2) |
| Зборныя | ||
| 2017— | Францыя | 12 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Флярыя́н Тавэ́н (па-француску: Florian Thauvin; нар. 26 студзеня 1993 году) — францускі футбаліст, нападнік клюбу «Лянс» і нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён сьвету 2018 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Не зважаючы на тое, што Тавэн паходзіць з Арлеану, сваю прафэсійную кар’еру пачаў клюбу «Грэнобль». Запачаткаваў выступы ў галоўнай камандзе ў сэзоне 2010—2011 гадоў Лігі 2. Пасьля гэтага сэзону каманда страціла месца ў лізе ды была расфармаваная. У выніку хлопец у ліпені 2011 году прыяднаўся да карсыканскага клюбу «Бастыя». 28 кастрычніка маладзён адзначыўся першым голам у матчы Лігі 2 супраць «Бардо». Ягоны клюб у той розыгрыш здабыў перамогу ў чэмпіянаце і прасунуўся ў найвышэйшы дывізіён. 29 студзеня 2013 году Тавэн склаў кантракт зь «Лілем», але хутка быў аддадзены ў паўгадовую арэнду назад у Бастыю, дзе выявіў сябе як здольны нападнік. У той год ён быў аганараваны званьнем найлепшага маладога гульца Лігі 1.
У выніку футбаліст прыцягнуў увагу іншых моцных францускіх клюбаў, і, такім чынам, у верасьні таго ж году далучыўся да марсэльскага «Алімпіку». Нападнік хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды і быў адным з ключавых гульцоў каманды. У 2015 годзе француз паспрабаваў сябе ў ангельскім «Ньюкасл Юнайтэд», але ня здолеў тамака замацавацца. Ужо праз год ён вярнуўся ў Марсэль у арэнду, а пасьля і склаў доўгатэрміновы кантракт з былым клюбам. 30 красавіка 201 году Тавэн учыніў свой першы хет-трык ды аддаў галявую перадачу Максіму Ляпэсу ў выязным матчы францускай лігі супраць «Кану»[4][5]. 2 лютага 2018 году ён аформіў яшчэ адзін хет-трык у хатнім матчы супраць «Мэцу», які завяршыўся перамогай зь лікам 6:3[6]. Спартовец двойчы абіраўся гульцом месяца лігі ў лістападзе і лютым і завяршыў сэзон Лігі 1 2017—2018 гадоў з 22 галамі, саступіўшы ў гонцы бамбардзіраў толькі Эдынсану Кавані з ПСЖ[7]. Ён быў адным з чатырох кандыдатаў на ўзнагароду гульца сэзону, якая ў рэшце рэшт была нададзеная Нэймару[7]. У Лізе Эўропы таго ж сэзону ён правёў чатыры галы ў чатырнаццаці гульнях каманды, але ў фінале французы сасутпілі мадрыдзкаму «Атлетыка».
У 2021 годзе францускі ўінгер нечакана прыяднаўся да мэксыканскага клюбу «Тыгрэс УАНЛ», дзе далучыўся да свайго былога калегі Андрэ-П’еру Жыньяку[8]. У 2023 годзе ён вярнуўся ў Эўропу, падпісаўшы кантракт з італьянскім «Удынэзэ»[9]. Улетку 2025 году стаў футбалістам «Лянсу»[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 2017 году Тавэн упершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Францыі на адборачны матч чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Люксэмбургу. Аднак, у гэтай сустрэчы і наступнай праз тры дні супраць зборнай Гішпаніі ўдзелу ў матчы ня браў[11]. Першы матч згуляў 2 чэрвеня 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Парагваю, які завяршыўся перамогай эўрапейцаў зь лікам 5:0, калі выйшаў на поле на 80-й хвіліне на замену Антуану Грызману. Тавэн быў адабраны ў склад зборнай на ўласна сам чэмпіянат сьвету 2018 году.[46] На турніры ён згуляў толькі адную хвіліну ў матчы 1/8 фіналу супраць зборнай Аргентыны, калі замяніў на пляцоўцы Кіліяна Мбапэ[12]. Зборная, між тым, стала чэмпіёнам сьвету. У 2021 годзе браў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў Токіё.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Тыгрэс УАНЛ»:
- Чэмпіён Мэксыкі: 2023 (к)
«Лянс»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2026
Францыя:
- Чэмпіён сьвету: 2018
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Florian Thauvin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Florian Thauvin // GeneaStar
- ↑ FLORIAN THAUVIN // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Nice deals blow to PSG in French title race with 3-1 win. New York Daily News (30.04.2017).
- ↑ Thauvin hat trick keeps Marseille's European hopes alive. The Times of India (30.04.2017).
- ↑ Granel, Cédric. l'OM explose Metz au Vélodrome et prend la 2e place provisoire // Eurosport, 02.02.2018 г.
- 1 2 Neymar wins French league’s Player of the Year award // Associated Press, 13.05.2018 г.
- ↑ Thauvin completes transfer to Liga MX side Tigres following Premier League links. Goal (07.05.2021).
- ↑ Florian Thauvin è bianconero!. www.udinese.it (31.01.2023).
- ↑ Florian Thauvin, la patte gauche étoilée. RC Lens (08.08.2025).
- ↑ Mbappé et Lemar sont là, pas Lacazette ni Benzema // sport24.com, 16.03.2017 г.
- ↑ Jennings, Patrick. France 4–3 Argentina // BBC Sport, 30.06.2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Футбалісты клюбу «Лянс»
- Футбалісты клюбу «Грэнобль»
- Футбалісты клюбу «Бастыя»
- Футбалісты клюбу «Ліль»
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Марсэль
- Футбалісты клюбу «Ньюкасл Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Тыгрэс УАНЛ» Мантэрэй
- Футбалісты клюбу «Ўдынэзэ» Ўдынэ
- Футбалісты зборнай Францыі
- Францускія футбалісты
- Францускія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году