Жардан Вэрэту
| Жардан Вэрэту | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 сакавіка 1993[1][2] (32 гады) | |
| Рост | 177 см | |
| Вага | 66 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аль-Арабі[d] | |
| Нумар | 21 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2011—2015 | Нант | 130 (14) |
| 2015—2017 | Астан Віла | 25 (0) |
| 2016—2017 | → Сэнт-Эт’ен | 35 (3) |
| 2017—2020 | Фіярэнтына | 69 (13) |
| 2019—2020 | → Рома | 33 (6) |
| 2020—2022 | Рома | 65 (14) |
| 2022—2024 | Алімпік Марсэль | 67 (5) |
| 2024—2025 | Алімпік Ліён | 27 (2) |
| 2025— | Аль-Арабі[d] | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2021—2022 | Францыя | 6 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Жарда́н Марсэ́ль Жыльбэ́р Вэрэту́ (па-француску: Jordan Marcel Gilbert Veretout; нар. 1 сакавіка 1993 году) — францускі футбаліст, паўабаронца катарскага клюбу «Аль-Арабі» і нацыянальнай зборнай Францыі. Ёсьць выхаванцам клюбу «Нант», у якім пачаў прафэсійную кар’еру. Пасьля ангельскай «Астан Вілы» і часу ў арэндзе ў францускім «Сэнт-Эт’ене», Вэрэту пяць гадоў правёў у Італіі, дзе гуляў за «Фіярэнтыну» і «Рому». У жніўні 2022 году далучыўся да «Алімпіку», склаўшы трохгадовую працоўную ўгоду. Клюбу гулец каштаваў 11 млн эўра[3]. 4 верасьня 2024 году зьмяніў марсэльскі «Алімпік» на ліёнскі. Марсэльцы за трансфэр гульца атрымалі 3 мільёны эўра, а яшчэ 3 мільёны эўра магчымымі бонусамі ды мажлівасьць атрымаць 25% ад наступнага продажу футбаліста[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Рома»:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: 2022
Францыя:
- Пераможца Лігі нацыяў УЭФА: 2021
- Срэбны прызэр чэмпіянату сьвету: 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Jordan Veretout // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Jordan Veretout // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Barbaud, Maxime (5.08.2022). «Jordan Veretout débarque à l’OM!». Foot Mercato.
- ^ «Arrivée de Jordan Veretout à l’OL jusqu’en 2026». Olympique Lyonnais.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Футбалісты клюбу «Аль-Арабі» Доха
- Футбалісты клюбу «Нант»
- Футбалісты клюбу «Астан Віла» Бірмінггэм
- Футбалісты клюбу «Сэнт-Эт’ен»
- Футбалісты клюбу «Фіярэнтына» Флярэнцыя
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Марсэль
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Ліён
- Футбалісты зборнай Францыі
- Францускія футбалісты