Готшалк
| Готшалк | |
|
| |
| князь бодрычаў | |
|
1043 — 1066 | |
| Папярэднік | Рацібор |
| Наступнік | Крут |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1000 або 1043[1], |
| Памёр | 7 чэрвеня 1066, |
Готшалк (каля 1010 — 7 чэрвеня 1066) — князь бодрычаў (1031—1066; фактычна з 1044).
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Готшалк — імя германскага паходжаньня[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхоўваўся ў кляштары Сьвятога Міхала ў Люнэбургу (Нямеччына). Па сьмерці бацькі Уда (каля 1030 году) вярнуўся на радзіму і стаў княжыць, аднак неўзабаве яко скінулі саксонцы, па чым выехаў у Данію. З дапамогай свайго цесьця дацкага караля Кнуда I Вялікага і брэмэнскага архіяпіскапа Адальбэрта II вярнуўся ў 1044 годзе не княскі сталец.
Заснаваў Вэндзкую дзяржаву. Укараняў хрысьціянства, намагаўся стварыць незалежную славянскую царкву.
Загінуў у час паўстаньня (падбухторанага племянной знацьцю), якое праходзіла пад лёзунгам вяртаньня да паганства[3].
Быў двойчы жанатым, яго другой жонкай была Сыгрыда, дачка караля Даніі Свэна II Эстрыдсэна. Старэйшым сынам быў Будзівой. Ад другога шлюбу меў сына Генрыка.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #138743495 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 370.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
| |||||