Перайсьці да зьместу

Готшалк (герцаг Бэнэвэнта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Готшалк, Гадэскалк (лац. Godescalc, Gottschalk, Gotteschalchus, італ. Godescalco, забіты ў 743) — герцаг Бэнэвэнта (740—743)[1].

Стаў герцагам Бэнэвэнта ў 740 годзе, па сьмерці свайго папярэдніка Грыгорыюса, відаць, без ухваленьня караля лянгабардаў Ліўтпранда. Скарыстаўшы незадаволенасьць спалецкага герцага Тразімунда II і атрымаўшы падтрымку Папы Грыгорыюса III, паспрабаваў аддзяліцца ад каралеўства лянгабардаў.

У 743 годзе, пры набліжэньні Ліўтпранда, які раней пазбавіў герцага Тразімунда ўлады і адправіў яго ў кляштар, разам з набліжанымі зрабіў спробу адплысьці на караблі ў Грэцыю. Калі пагрузіў на судна сваю жонку Ганну і ўсю маёмасьць, то быў забіты ў выніку нападу жыхароў Бэнэвэнта, якія былі прыхільнікамі Гізульфа. Жонка з маёмасьцю дабралася да Канстантынопалю.

  1. ^ Павел Диакон. История лангобардов = Historia Langobardorum (руск.). — М.: Азбука-классика, 2008.