Марцін Фэгэрвары
Марцін Фэгэрвары | ||
---|---|---|
![]() | ||
Рост | 187 см[1] | |
Вага | 88 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 6 кастрычніка 1999[2] (25 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Вашынгтон Кэпіталз | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 46, 2018 Вашынгтон Кэпіталз | |
Гульнявая кар’ера | 2016 — цяпер |
Марцін Фэгэрвары (па-славацку: Martin Fehérváry; нар. 6 кастрычніка 1999 году) — славацкі хакеіст, абаронца клюбу «Вашынгтон Кэпіталз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2018 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Вашынгтон Кэпіталз» пад агульным 46-м нумарам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хакеіст пачаў займацца хакеем у роднай Браціславе, але хутка пераехаў у Швэцыю, дзе выступаў на юнацкім узроўні[3]. У скандынаўскай краіне дэбютаваў у складзе «Мальмё Рэдгокс» у веку 16 гадоў[4]. Крыху пазьней быў набыты іншым швэдзкім клюбам ГВ71. У 2018 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Вашынгтон Кэпіталз» пад агульным 46-м нумарам[5]. Склаўшы трохгадовы кантракт з амэрыканскім клюбам Фэгэрвары вярнуўся ў ГВ71 на ўмовах арэнды ды канчаткова замацаваўся ў Швэдзкай хакейнай лізе. 24 лістапада закінуў сваю першую шайбу ў швэдзкім першынстве ў найвышэйшай лізе. Зважаўся за аднаго з найлепшых гульцоў каманды[6].

Па сканчэньні сэзону 2018—2019 гадоў хакеіст пераехаў праз акіян ды далучыўся «Вашынгтон Кэпіталз»[7]. Пасьля згартаньня трэнавальнага лягеру дэбютаваў у НХЛ 2 кастрычніка 2019 году ў матчы супраць «Сэнт-Луіс Блюз»[8]. Запачаткаваўшы выступы ў лізе да свайго 20-годзьдзя, Фэгэрвары, такім чынам, стаўся 10-м абаронцам Вашынгтона, які згуляў за клюб у падлеткавым узросьце, і першым пасьля Конара Кэрыка, які зрабіў гэта ў сэзоне 2013—2014 гадоў[9]. Пасьля некалькіх матчаў быў далучаны да фарм-клюбу «Гэршы Бэарз», каб набрацца адпаведнага досьведу. Толькі з сэзону 2021—2022 гадоў замацаваўся ў складзе галоўнай каманды з Вашынгтону, пасьля зыходу Здэны Хары і Брэндэна Дылана[10]. Як абмежавана вольны агент па сэзоне 2022—2023 гадоў, 4 ліпеня 2023 году склаў новую згоду з «Кэпіталз» тэрмінам на тры гады за крыху болей за 8 мільёнаў даляраў[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45158/slovakia — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ а б https://www.iihf.com/en/events/2018/wm/teams/roster/1602/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «Martin Fehérváry: „I Had a Beautiful Relationship With My Mother. When She Died, Hockey Helped Me“». Nova Caps.
- ^ «Q&A With Slovakian World Junior Forward Martin Fehérváry». Euro Hockey.
- ^ «Kluby NHL si v drafte vybrali piatich Slovákov, Fehérváry ide k víťazovi». Športnet.
- ^ «Capitals Prospect Martin Fehervary Steps Up In Swedish Hockey League Playoffs». Nova Caps.
- ^ «Caps Prospects at 2019 Showcase». NHL.
- ^ «Capitals win in OT, spoil Blues home opener». NHL.
- ^ «Skate Shavings - News and Notes from Caps’ Morning Skate 10/2». NHL.
- ^ «Why Martin Fehervary may be the key to the Caps defense». NBC Sports.
- ^ «Capitals re-sign defenseman Martin Fehervary». NHL.