Перайсьці да зьместу

Аляксей Протас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Протас
Рост 198 см
Вага 97 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 9 студзеня 2001(2001-01-09)[1] (23 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Вашынгтон Кэпіталз
Выступаў за
Драфт НХЛ 91, 2019
Вашынгтон Кэпіталз
Гульнявая кар’ера 2020 — цяпер

Аляксей Протас (нар. 6 студзеня 2001 году) — беларускі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Вашынгтон Кэпіталз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2019 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Вашынгтон Кэпіталз» у трэцім раўндзе пад агульным 91-м нумарам.

Пратас пачынаў кар’еру ў родным Віцебску. Пасьля пераехаў у амэрыканскі Дэнвэр, дзе год згуляў у моладзевым складзе «Каларада Эвэланш», але ўжо хутка вярнуўся ў Беларусь. Хакеіст два сэзоны правёў ў складзе юніёрская каманды зборнай Беларусі, якая ў тыя часы спаборнічала ў Найвышэйшай лізе, то бок другім дывізіёне айчыннага першынства.

У 2018 годзе на драфце Канадзкай хакейнай лізе быў абраны клюбам «Прынс Альбэрт Райдэрз»[2], пасьля чаго далучыўся да складу каманды. У дэбютным сэзоне паклаў на свой рахунак 40 пунктаў у 61 гульні, чым зьвярнуўся да сябе ўвагу з боку клюбаў Нацыянальнай хакейнай лігі. У выніку на драфце НХЛ 2019 году Протас быў абраны пад 91-м нумарам клюбам «Вашынгтон Кэпіталз»[3]. Хакеіст браў удзел у дзенасьці трэнавальнага лягера каманды ўлетку. Тым ня менш, беларус працягнуў бараніць колеры «Прынс Альбэрт Райдэрз», назьбіраўшы за няпоўны сэзон, які быў датэрмінова скончаны праз пандэмію каранавірусу, 80 пунктаў за 58 гульняў. Гэты зрабіла яго дзявятым хакеістам паводле выніковасьці агулам і найлепшым паводле гэтага паказьніка сярод эўрапейцаў[4].

Сэзон 2020—2021 гадоў Протас гуляў на правах арэнды ў складзе сталічнага «Дынама» ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе (КХЛ)[4]. Дэбютаваў у КХЛ 5 верасьня 2020 году ў хатнім матчы супраць казаскага «Барыса». 11 лістапада 2020 году ў матчы супраць «Сібіры» менскае «Дынама» здабыло найбуйнейшую перамогу ў сэзоне (6:0). 19-гадовы Протас, закінуўшы ў сустрэчы пятую шайбу, пераўзвысіў рэкорд Ягора Шаранговіча паводле галоў у адным сэзоне сярод гульцоў каманды ў веку да 20 гадоў. За сэзон нападнік назьбіраў 18 пунктаў у 58 гульнях і яшчэ 4 пункты ў 5 гульнях плэй-оф[5]. Пасьля таго, як сэзон у Менску скончыўся, Протас прыяднаўся да «Гэршы Бэарз», філію «Кэпіталз» у Амэрыканскай хакейнай лізе[6].

Нарэшце, у сэзоне 2021—2022 гадоў Протас быў выкліканы да складу «Кэпіталз»[7], і 28 лістапада 2021 году хакеіст адзначыўся першым голам у НХЛ у пераможным матчы супраць «Караліны Гарыкейнз»[8]. 19 студзеня 2024 году беларус склаў новую працоўную ўгоду з сталічнікамі тэрмінам на пяць гадоў[9].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]