Бурундзі
Бурундзі Republika y’u Burundi République du Burundi | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Ubumwe, Ibikorwa, Iterambere» («Адзінства, праца, прагрэс») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Burundi bwacu» | |||||
Афіцыйная мова | кірундзі, француская | ||||
Сталіца | Бужумбура | ||||
Найбуйнейшы горад | Бужумбура | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Эварыст Ндаішыміе | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
145-е месца ў сьвеце 27 830 км² 7,8 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
89-е месца ў сьвеце 8 988 091 323/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
142 месца ў сьвеце $3,099 млрд $389 | ||||
Валюта | Бурундыйскі франк (BIF) | ||||
Часавы пас | CAT (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — ад Бэльгіі |
1 ліпеня 1962 | ||||
Аўтамабільны знак | BU | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .bi | ||||
Тэлефонны код | +257 | ||||
Буру́ндзі (кірундзі: Uburundi, па-француску: Burundi), Рэспубліка Бурундзі — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы, ня мае выхаду да мора. Мяжуе з Руандай, Танзаніяй і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVII стагодзьдзе — утварэньне каралеўства Бурундзі.
- 1890-я — нямецкае заваяваньне. Утварэньне нямецкай калёніі.
- 1918 — пасьля Першай сусьветнай вайны Бурундзі была перададзена Бэльгіі.
- 1962 — атрыманьне незалежнасьці як каралеўства. Да 1993 году ўлада належала народу тутсі, палітычнай арганізацыяй якога стаў Зьвяз за нацыянальны прагрэс.
- 1965 — антыманархічнае паўстаньне хуту. Манархісты тутсі абаранілі манархію, але неўзабаве самі яе адмянілі.
- 1966—1993 — вайсковая дыктатура кіраваная старшынямі Вышэйшага Рэвалюцыйнага Савету (Мікамбэра, Багаза, Буёя).
- 1993 — першым дэмакратычна выбраным прэзыдэнтам стаў прадстаўнік хуту Мэльхіёр Ндадае, які хутка быў зьвергнуты вайскоўцамі тутсі.
- 1996 — пераварот маёра П’ера Буёі.
- 2003 — улада перайшла большасьці хуту пад кіраўніцтвам Даміцьен Ндаізэе мірным шляхам.
- 2004 — забойства ў лягеры Гатумба 180 бежанцаў тутсі з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Адказнасьць узяла групоўка з народа хуту.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бурундзі — гэта рэспубліка. Згодна з канстытуцыяй 1992 году, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца прэзыдэнтам. Палітычная сыстэма краіны — шматпартыйная.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краіна падзеленая на 17 правінцыяў, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 117 камунаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Становішча Бурундзі ва ўсходняй, найбольш прыўзьнятай, частцы Афрыкі абумоўлівае пласкагорны характар рэльефу зь сярэднімі вышынямі 1000—2000 мэтраў і значнымі іх перападамі. Самы нізкі пункт — урэз вады возера Танганьіка (773 м), найвышэйшы — 2684 м, усяго за 20 кілямэтраў на ўсход, — гара Хеха ў хрыбце Бурундзі. Перапады вышынь, а разам і высокая сэйсьмічнасьць, абавязаны праходжаньню праз тэрыторыю краіны заходняй галіны Усходне-Афрыканскагіх разломаў.
Клімат Бурундзі пераходны ад экватарыяльнага (на паўночным захадзе) да субэкватарыяльнага, з двума сэзонамі дажджоў: у верасьні-лістападзе й лютым-траўні — гэтак званыя зенітальныя дажджы, і двума сухімі сэзонамі між імі. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае ад 1300 да 1600 мм. Тэмпэратуры не празьмерна высокія дзякуючы значнай вышыні над узроўнем мора.
Нягледзячы на гідраграфічную дамінанту возера Танганьіка, што разьлеглася ў рыфтавай даліне на паўднёва-ўсходняй мяжы, большая частка тэрыторыі Бурундзі адносіцца да басэйна возера Вікторыя. Галоўная рака краіны — Рувубу, што пачынаецца на поўдні, цячэ на паўночны ўсход і ў рэшце рэшт далучаецца да Кагеры — прызнанага вытоку Ніла. Такім чынам, Бурундзі можа з гонарам назваць сябе калыскай вялікай афрыканскай ракі. Прынамсі, многія географы лічаць даўжыню Ніла ад вытока Руверонзы — прытока Рувубы.
Большая частка тэрыторыі Бурундзі занята саванамі з тыпова афрыканскімі флёрай і фаўнай. У вобласьці экватарыяльна клімату на паўночным захадзе захаваліся вільготныя лясы. Аднак завысокі антрапагенны ціск пакідае мала шанцаў слаўным насельнікам саван і гілей, як і самім гілеям. Каб захаваць хоць нейкія некранутыя ўчасткі прыроды, ў 1982 былі створаны нацыянальныя паркі Кібіра (ахоўваюцца экватарыяльныя лясы) і Рувубу (саванавая й прырэчная фаўна: нільскія кракадзілы, бегемоты, буйвалы, вадзяныя казлы.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бурундзі мае слаба разьвітую эканоміку. 91 % гаспадаркі прадстаўлена сельскай гаспадаркай, якая забясьпечвае 48 % нацыянальнага прыбытку (прамысловасьць — 26 %, паслугі — 26 %). Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі застаюцца: бананы, сорга, маніёк, кава, гарбата, бавоўна, рыс, пшаніца, тытунь. Асноўным сельскагаспадарчым рэгіёнам застаецца даліна ракі Рузызі.
Карысныя выкапні амаль не дасьледаваныя. Існуюць невялікія капальні золата, вальфраму. Вядома аб існаваньні вялікіх радовішчаў ванаду і нікелю.
Прамысловасьць слаба разьвітая. У асноўным прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай і будаўнічай прамысловасьці, якія канцэнтруюцца вакол сталіцы.
Не існуе чыгункі. Аўтамабільная сетка слаба разьвітая (каля 5 тыс. км).
Бюджэт краіны складаецца з паступленьняў ад экспарту кавы.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]83 % насельніцтва складаецца з народа хуту, астатнія гэта тутсі (15 %) і пігмеі (каля 1 %). 63,2 % насельніцтва — хрысьціяне, 33 % анімісты, каля 1 % мусульмане. У Бурундзі адзін з самых высокіх прыростаў насельніцтва, краіна мае вялікую шчыльнасьць насельніцтва на км². 1 % насельніцтва жыве ў гарадах. Нягледзячы на існаваньне вялікай колькасьці моваў, афіцыйнай застаецца француская і кірундзі.