Перайсьці да зьместу

Дыктатура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Формы дзяржавы
Палітычныя рэжымы
Імітацыйная · Лібэральная · Прадстаўнічая · Прамая
Карпаратыўны · Дататалітарны · Посткаляніяльны
Формы дзяржаўнага ладу
Формы дзяржаўнага кіраваньня
Абсалютная · Саслоўна-прадстаўнічая · Канстытуцыйная · Дуалістычная · Фэадалізм · з рэспубліканскімі элемэнтамі · Ангельскі абсалютызм
Парлямэнцкая · Прэзыдэнцкая · Зьмяшаная · Супэрпрэзыдэнцкая · Савецкая · Дырэкторыя · Тэакратычныя
рэд · пр · разм

Дыктату́ра (ад лац. dicto — «прадпісваю») — лад неабмежаванага панаваньня на чале з правадыром, што суправаджаецца здушэньнем грамадзянскай супольнасьці, палітычным запалохваньнем, засяроджаньнем улады ў руках правадыра, усталяваньнем прававых абмежаваньняў грамадзянскіх правоў і свабодаў. Унутранае й зьнешняе кіраваньне грунтуецца на прымусе непакорных і бачаньні асаблівага значэньня правадыра. Ягонае імя й вызначанае ім грамадзкае мысьленьне дае назоў адпаведнай разнастайнасьці самаўладзьдзя (абсалютызм, банапартызм, таталітарызм, фашызм). У канстытуцыях Італіі й Францыі прадугледжвае ажыцьцяўленьне ў надзвычайных абставінах узброенага гвалту для аднаўленьня законнасьці. Згодна вызначэньнем дэмакратыя ёсьць рэжымам, пры якім кіраўнікі абіраюцца шляхам канкураваных і сумленных выбараў, таму дыктатуры не зьяўляюцца дэмакратыямі[1].

З XIX і XX стагодзьдзяў дыктатуры й канстытуцыйныя дэмакратычныя дзяржавы сталіся дзьвюма асноўнымі формамі кіраваньня ў сьвеце, паступова ліквідуючы манархіі, якая да таго была традыцыйнай і шырока распаўсюджанай формай дзяржаўнага кіраваньня. Звычайна ва ўмовах дыктатарскага рэжыму лідэр краіны атаясамляецца з тытулам дыктатара, хаця фармальны тытул можа нагадваць нешта падобнае на слова «правадыр» ці «лідэр». Распаўсюджаным аспэктам, які характарызуе дыктатуру, ёсьць выкарыстаньне дыктатарам сваёй моцнай індывідуальнасьці, звычайна шляхам падаўленьня свабоды думкі й слова ў масах, каб захаваць поўнае палітычнае й сацыяльнае вяршэнства й стабільнасьць. Дыктатуры й таталітарныя грамадзтвы звычайна выкарыстоўваюць палітычную прапаганду для памяншэньня ўплыву прыхільнікаў альтэрнатыўных сыстэмаў кіраваньня[2][3].

Паводле марксізму-ленінізму пераход да сацыялізму адбываецца праз устанаўленьне дыктатуры пралетарыяту шляхам перавароту[4]. У Старажытным Рыме часоў Рэспублікі тытул дыктара быў найвышэйшай надзвычайнай пасадай, якую да прыкладу мелі Гай Юліюс Цэзар і Люцыюс Карнэліюс Сула.

Пазьбяганьню самаўладзьдзя спрыяе акрэсьленьне ў асноўным законе дзяржавы наступных рамак:

  1. ^ Ezrow, Natasha (2011). «Dictators and dictatorships: understanding authoritarian regimes and their leaders». Frantz, Erica. New York: Continuum. — ISBN 978-1-4411-1602-4.
  2. ^ Tucker, Robert C. (1965). «The Dictator and Totalitarianism». World Politics. 17 (4). — С. 555—583. — DOI:10.2307/2009322. JSTOR 2009322. OCLC 4907282504.
  3. ^ Cassinelli, C. W. (1960). «Totalitarianism, Ideology, and Propaganda». The Journal of Politics. 22 (1). — С. 68—95. DOI:10.2307/2126589. JSTOR 2126589. OCLC 6822391923.
  4. ^ Яўген Бабосаў. Дыктатура // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 280. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
  5. ^ Джын Шарп. Распрацоўка канстытуцыі // Ад дыктатуры да дэмакратыі. — Бостан: Інстытут імя Альбэрта Айнштайна, 2005. — С. 54-55. — 64 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]