Сорга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сорга
Sorghum.jpg
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Пакртынасенныя
Кляса Аднадольныя
Атрад Метлюжковакветныя
Сямейства Метлюжковыя
Падсямейства Просавыя
Род Сорга
Бінамінальная намэнклятура
Sorghum
Sorghum

Сорга (па-лацінску: Sorghum) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых расьлінаў сямейства метлюжковыя. Сорга ўключае ў сябе каля 30 відаў, якія вырошчваюцца ў Азіі, Афрыцы, Паўднёвай і Паўночнай Амэрыцы, Эўропе і Аўстраліі. Шэраг відаў сорга вырошчваецца як культурная расьліна[1].

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтазгоднасьць вырошчваньня сорга ў засушлівых і паўзасушлівых рэгіёнах плянэты абумоўліваецца ягонай унівэрсальнасьцю і высокай прадуктыўнасьцю. Зялёная маса і зерне ахвотна есца многімі відамі сельскагаспадарчых жывёлаў. Сорга ня толькі высокаўраджайная культура, але яна багатая на вугляводы, бялкі, каратын, дубільныя рэчывы, вітаміны, якія гуляюць важную ролю ў падвышэньні прадуктыўнасьці жывёлаў.

Паводле пажыўных уласьцівасьцях збожжа і зялёная маса сорга амаль не саступаюць кукурузе, а ў некаторых рэгіёнах і пераўзыходзяць яе. Акрамя фуражу збожжа сорга выкарыстоўваецца для сьпіртавой і крахмалапаточныай прамысловасьці. У краінах трэцяга сьвету тэхнічнае сорга шырока выкарыстоўваецца для вытворчасьці розных мётлаў і венікаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сорго. Вялікая савецкая энцыкляпэдыя

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Соргасховішча мультымэдыйных матэрыялаў