Перайсьці да зьместу

Вікторыя (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Вікторыя
Victoria
Панарама Вікторыі
Панарама Вікторыі
Возера Вікторыя з космасу
КраіныТанзанія, Уганда, Кенія
Плошча68 800 км²
Плошча вадазбору184 000 км²
Максымальная глыбіня83 м
Сярэдняя глыбіня40 м
Найбольшая даўжыня337 км
Найбольшая шырыня250 км
Даўжыня берагавой лініі3 440 км
Вышыня над узроўнем мора1 135 м
Аб’ём вады2 750 км³
Каардынаты пд. ш. 33° у. д.HGЯO
Вікторыя на мапе Танзаніі
Вікторыя
Вікторыя
Вікторыя
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вікто́рыя (Ukerewe, па-ангельску: Lake Victoria) — возера тэктанічнага паходжаньня, разьмешчанае на Ўсходнеафрыканскім узвышшы, у катлавіне паміж Вялікім Заходнім разломам і Вялікім Усходнім разломам. Адносіцца да Вялікіх Афрыканскіх азёраў. Бераг возера належыць да трох краінаў: Кеніі, Уганды і Танзаніі. Акрамя таго, плошча возера падзеленая паміж трыма краінамі, як то Кенія, якой нележыць 6% ад плошчы возера, Уганда (45%) і Танзанія (49%)[1]. Агульная плошча паверхні складае 68,8 тыс. км², што выводзіць яго ў найвялікшае возера Афрыкі і трэцяе ў сьвеце. Да таго ж, Вікторыя ёсьць самым вялікім у сьвеце трапічным возерам і другім паводле велічыні ў сьвеце прэснаводным возерам пасьля возера Верхняе ў Паўночнае Амэрыцы[2].

Возера Вікторыя ляжыць у вытоках Нілу. Упадае ў Ніл вытокам Кагера, які лічаць пачаткам гэтай ракі. З возера таксама выцякае Белы Ніл. У возеры разьвіта судаходзтва. Мясцовыя жыхары жывуць з рыбалоўства. Каб павялічыць уловы рыбы ў возеры, разводзяць нільскага акуня (Lates niloticus), але яго зьяўленьне парушыла экасыстэму возера. Многа эндэмічных гатункаў рыб апынулася на мяжы выміраньня. Асноўныя гарады на беразе возера: Мванза, Мусома і Кісуму. За некалькі кілямэтраў ад берага возера знаходзіцца сталіца Ўганды Кампала, а Порт Бэл абслугоўвае сталіцу ў якасьці порту.

Адкрыў возера ў 1858 годзе ангельскі падарожнік Джон Сьпік, які назваў яго ў гонар брытанскай каралевы Вікторыі. Сьпік ажыццявіў гэта падчас экспэдыцыі ачолейнай Рычардам Фрэнсісам Бэртанам, якая выправілася дзеля таго, каб знайсьці выток ракі Ніл[3][4]. Гэтую экспэдыцыю фінансавала Каралеўскае геаграфічнае таварыства.

  1. J. Prado, R.J. Beare, J. Siwo Mbuga & L.E. Oluka (1991). «A catalogue of fishing methods and gear used in Lake Victoria». UNDP/FAO Regional Project for Inland Fisheries Development.
  2. «Lake Victoria». Encyclopaedia Britannica.
  3. «How feud wrecked the reputation of explorer who discovered Nile's source». The Guardian.
  4. Moorehead, Alan (1960). «Part One: Chapters 1—7». The White Nile. Harper & Row. — ISBN 978-0-06-095639-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вікторыя (возера)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў