Босьнія і Герцагавіна
Босьнія і Герцагавіна Bosna i Hercegovina Босна и Херцеговина | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Intermeco» | |||||
Афіцыйная мова | Басьнійская, харвацкая, сэрбская | ||||
Сталіца | Сараева | ||||
Найбуйнейшы горад | Сараева | ||||
Форма кіраваньня Старшыня прэзыдэнтаў
Сябры прэзыдэнта Прэм’ер-міністар |
фэдэратыўная парлямэнцкая рэспубліка Жэлька Цьвіянавіч (ад сэрбаў)
| ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
127-е месца ў сьвеце 51 129[2] км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць |
130-е месца ў сьвеце 3 791 622[3] 90,2/км² | ||||
Канфэсійны склад | мусульмане (44%), сэрбскія праваслаўныя (31%), каталікі (17%)[4] | ||||
Пісьменнасьць | 86%[4] | ||||
СУП • агульны (2020) • на душу насельніцтва |
112-е месца ў сьвеце $ 49,339 млрд[5] $ 12 800 | ||||
Валюта | Канвэртаваная марка (BAM) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць ад Югаславіі |
5 красавіка 1992 | ||||
Аўтамабільны знак | BIH | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ba | ||||
Тэлефонны код | +387 | ||||
Бо́сьнія і Герцагаві́на (БіГ, па-сэрбску: Босна и Херцеговина/Bosna i Hercegovina, па-басьнійску: Bosna i Hercegovina, скарочана BiH) — краіна на паўднёвым усходзе Эўропы, у заходняй частцы Балканскай паўвыспы. Босьнія і Герцагавіна мае агульныя межы з Сэрбіяй (345 км), Чарнагорыяй (242 км) і Харватыяй (932 км). Краіна дэцэнтралізаваная і адміністрацыйна падзеленая на дзьве часткі — Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны і Рэспубліка Сэрбская. Босьнія ды Герцагавіна — гэта толькі гістарычна-геаграфічныя рэгіёны, якія сёньня ня маюць палітычнага статусу. Да 1992 году Босьнія і Герцагавіна была адной з шасьці фэдэральных адзінак Югаславіі. Рэспубліка набыла незалежнасьць пасьля войнаў у Югаславіі 1990-х гадоў у выніку Дэйтанскіх пагадненьняў 1995 году. Фактычна дзяржава сёньня зьяўляецца пратэктаратам міжнароднай супольнасьці. Зяўляецца сябрам Рады Эўропы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва краіны паходзіць ад назвы ракі Босьнія на поўначы. Слова «Герцагавіна» ўтворанае ад нямецкага «герцаг» + «-авіна» (зямля).
Тэрыторыі сучаснай Босьніі і Герцагавіны былі заселеныя ілірыйцамі, а ў 9 годзе новай эры ўвайшлі ў склад Рымскай імпэрыі. У 395 годзе тэрыторыя сучаснай Босьніі і Герцагавіны адышла да Заходняй Рымскай імпэрыі. На пэўны час тэрыторыю заваявалі остготы. У 536 адышла да Бізантыі. У 6 стагодзьдзі на гэтых тэрыторыях зьявіліся славяне[6][7]. У 9 стагодзьдзі землі Босьніі належалі Харвацкаму і Сэрбскаму каралеўствам. У 11 стагодзьдзі тэрыторыя сучаснай Босьніі перайшла да Вугоршчыны. У 12 стагодзьдзі, нягледзячы на тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаваў, было створанае самастойнае Басьнійскае княства, якое заставалася незалежным да 1463 году, калі трапіла пад уладу Асманскай імпэрыі. Зьнік і княскі род Катраманічаў, які валадарыў у Босьніі тры стагодзьдзі.
Падчас турэцкай улады шмат басьнійцаў зракліся хрысьціянства і прынялі іслам.
Туркі валодалі Босьніяй да 1878 году, калі пасьля процітурэцкага паўстаньня, паводле пастановы Бэрлінскага кангрэсу, быў усталяваны пратэктарат Аўстра-Вугоршчыны. Пратэктарат скончыўся анэксіяй Босьніі і Герцагавіны ў 1908 годзе.
28 чэрвеня 1914 году ў Сараеве чальцом рэвалюцыйнай арганізацыі Млада Босна быў ажыцьцёўлены замах на нашчадка аўстравугорскай кароны Франца Фэрдынанда. З гэтай падзеі пачалася Першая сусьветная вайна. Пасьля заканчэньня вайны Босьнія і Герцагавіна ўвайшла ў склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў (з 1929 году называлася Каралеўства Югаславія). Падчас Другой сусьветнай вайны была ў складзе Незалежнай Дзяржавы Харватыі, а потым перайшла да Сацыялістычнай Югаславіі (СФРЮ). Ад 1943 году 25 лістапада сьвяткуецца як Нацыянальны дзень Босьніі ды Герцагавіны (толькі ў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны). У Рэспубліцы Сэрбскай сьвяткуецца дзень перамогі 9 мая. Да 1991 года Босьнія і Герцагавіна была досыць разьвітой часткай былой Югаславіі.
Сувэрэнітэт Босьніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў кастрычніку 1991 году[6][8]. 29 лютага і 1 сакавіка 1992 году быў праведзены рэфэрэндум па пытаньні выхаду зь Югаславіі. Падчас рэфэрэндуму большасьць насельніцтва — басьнійцы і харваты — выказаліся за незалежнасьць краіны, якая была абвешчаная 3 сакавіка 1992 году. 1 сакавіка абвешчаны днём незалежнасьці Босьніі і Герцагавіны (дзень рэфэрэндуму). 6 красавіка краіны Эўропы і ЗША прызналі незалежнасьць Босьніі і Герцагавіны. Басьнійскія сэрбы аб’явілі байкот рэфэрэндуму і 7 красавіка 1992 году заявілі пра стварэньне ўласнай рэспублікі пры падтрымцы суседніх Сэрбіі і Чарнагорыі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненьні і этнічныя чысткі (1992—1995), ахвярамі якіх сталася шмат жыхароў Босьніі і Герцагавіны. Паводле розных падлікаў ад двух[9] да трох[6] мільёнаў жыхароў Босьніі сталі бежанцамі. ААН накіравала ў Босьнію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам ЗША ў Дэйтане (штат Агаё) было заключана пагадненьне, паводле якога Босьнія і Герцагавіна падзяляецца на дзьве часткі: басьнійска-харвацкую Фэдэрацыю Босьніі і Герцагавіны (51% тэрыторыі) і Рэспубліку Сэрбскую (49%). 21 лістапада сьвяткуецца ў Рэспубліцы Сэрбскай як дзень Дэйтанскіх пагадненьняў. 14 сьнежня 1995 году ў Парыжы падпісаная мірная дамова. Часткай дэйтанскіх пагадненьняў зьяўляецца канстытуцыя Босьніі і Герцагавіны, якая прадугледжвала стварэньне плюралістычнага грамадзтва. Зараз Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны і Рэспубліка Сэрбская маюць асобныя канстытуцыі. Колькасьць міратворчага кантынгэнту НАТО першапачаткова складала 60 000 салдат. У 2004 годзе замест міратворцаў НАТО у Босьнію і Герцагавіну былі ўведзеныя 600 вайскоўцаў Эўразьвязу, якія працягваюць падтрымліваюць бясьпеку і займаюцца трэніроўкай. Па сёньняшні дзень у Босьніі і Герцагавіне застаюцца сьляды вайны — разбураная інфарструктура і мінныя палі ў сельскай мясцовасьці[10][8]. Першыя выбары пасьля вайны прайшлі 2 верасьня 1996 году. 10 лютага 1998 году былі прынятыя сучасныя сьцяг і герб.
Ад 2019 да 2023 прэм’ер-міністрам Босьніі і Герцагавіны быў Зоран Тэгельція[11].
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Босьнія і Герцагавіна складаецца зь дзьвюх частак: Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбскай. На тэрыторыі абедзьвюх частак знаходзіцца акруга Брчка, якая знаходзіцца пад міжнародным кантролем.
У наш час у палітычным жыцьці Босьніі і Герцагавіны існуе пастаянная пагроза абвяшчэньня незалежнасьці Рэспублікі Сэрбскай ці яе аддзяленьня і далучэньня да Сэрбіі. Зь іншага боку басьнякі заўсёды помняць масавыя забойствы, якія адбываліся пад час грамадзянскай вайны ў імя «Вялікай Сэрбіі»[8] і пастаянна ўзьнікаюць спробы ліквідацыі такога падзела краіны.
12 кастрычніка 2008 году, у прамове Міраслава Лайчака (галоўнага міжнароднага прадстаўніка для Босьніі і Герцагавіны) у Сараеве, пасьля выбараў у мясцовыя органы кіраваньня, прагучала ўпэўненасьць, што Рэспубліка Сэрбская ня зьнікне, і ня будзе аддзеленая ад Босьніі і Герцагавіны.
Падзел Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны дзеліцца на 10 кантонаў, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на 74 раёны-абшчыны (па-басьнійску: općina):
- Уна-Сана
- Пасавіна
- Тузла
- Зэніца-Дабой
- Босьнія Падрынье
- Цэнтральная Босьнія
- Герцагавіна-Нерэтва
- Заходняя Герцагавіна
- Сараева (кантон)
- Заходняя Босьнія
Падзел Рэспублікі Сэрбскай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэспубліка Сэрбска дзеліцца на 7 рэгіёнаў, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на 63 раёны:
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя — 51 тыс. км². Сталіца — Сараева (▼ каля 345 тыс. чал. у 2018 годзе). Буйныя гарады — Тузла, Баня-Лука, Мостар, Зэніца. Босьнія і Герцагавіна разьмяшчаецца на тэрыторыі дзьвюх гістарычных абласьцей — Босьніі, якая займае даліну ракі Савы і яе прытокаў, і Герцагавіны, разьмешчанай крыху паўднёвей, у басэйне ракі Нерэтвы. Плошча Босьніі складае 42 тыс. км², Герцагавіны — 9,1 тыс. км²[12]. Сярэдняя вышыня тэрыторыі — 500 м. Найвышэйны пункт Босьніі і Герцагавіны — гара Маглыч (2386 м). На тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны здараюцца разбуральныя землятрусы.
Клімат умерана-кантынэнтальны: цёплае лета і халодная зіма (600-800 мм ападкаў), у горных раёнах кароткае халаднаватае лета і працяглая лютая зіма (1500-2000 мм ападкаў). На марскім узьбярэжжы мяккая, дажджлівая зіма.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Босьнія і Герцагавіна мае пераходную эканоміку, рынкавыя рэформы носяць абмежаваны характар.
Банкаўскі сэктар кантралюецца замежнымі банкамі, пераважна аўстрыйскімі і італьянскімі, хоць найбольшы банк і зьяўляецца ўласна басьнійскім.
Асноўная валюта ў краіне — канвэртуемая марка (каля 0,51 эўра) — уведзеная ўлетку 1998 года. Да гэтага часу валюта мела назву дынар Босьніі і Герцагавіны. У населеных харватамі раёнах мае абарот харвацкая куна.
Самую значную ролю ў эканоміцы краіны граюць: лясная гаспадарка, горная гаспадарка ды энэргетыка. Таксама разьвітыя тэкстыльная прамысловасьць і вытворчасьць мэблі. Істотную падтрымку эканоміцы робіць замежная фінансавая дапамога. Моцная дэцэнтралізацыя ўлады перашкаджае каардынацыі дзеяньняў у палітыцы і правядзеньню рэформаў. Высокі ўзровень бюракратыі і раз'яднаны рынак стрымліваюць замежныя інвэстыцыі. Пасьля 2007 году яны рэзка паменшыліся і застаюцца на нізкім узроўні. Эканоміка Босьніі і Герцагавіны адна з самых неканкурэнтаздольных у рэгіёне.
Каля 42,2% тэрыторыі краіны выкарыстоўваецца ў мэтах сельскай гаспадаркі, у тым ліку 19,7% пад раллю, 2% тэрыторыі занята садамі, 20,5% — пашой. 42,8% тэрыторыі займаюць лясы (ацэнка 2011 году)[8]. На тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны знаходзяцца радовішчы жалезнай руды (руднікі Вараш і Любія), каменнай солі, вугалю, цынкавай руды і волава, а таксама асбэсту. Транспарт слаба разьвіты, асноўным відам транспарту зьяўляецца чыгунка. Прыватны сэктар разьвіваецца марудна.
Вонкавы доўг Босьніі і Герцагавіны складаў $ 10,45 млрд у 2017 годзе (112-е месца ў сьвеце). Ад 2007 году Босьнія і Герцагавіна зьяўляецца сябрам Цэнтральнаэўрапейскага пагадненьня аб вольным гандлі[13]. Моладзевае беспрацоўе ацэньваецца ў 40-60% (першае месца ў сьвеце). Гэта зьяўляецца самай сур’ёзнай макраэканамічнай праблемай. Пасьпяховы ўвод падатку на дадатковую вартасьць у 2006 годзе прынёс ураду стабільны даход і дазволіў паменшыць шэры рынак. Але ўспрыманьне грамадзтвам карупцыі і немэтазгоднага выкарыстаньня грошай падаткаплацельшчыкаў падтрымлівае існаваньне вялікай ценявой эканомікі. Агульнанацыянальныя паказчыкі з цягам часу паляпшаюцца, але вялікая частка эканамічнай актыўнасьці застаецца неафіцыйнай і не кантралюецца.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць насельніцтва складае 3,85 млн чалавек (ацэнка 2018 году). Штогадовае памяншэньне насельніцтва складала −0,17% (адзін з самых горшых паказчыкаў у сьвеце). Нараджальнасьць 8,7 на 1000 чалавек насельніцтва, сьмяротнасьць — 10,1 на 1000 чалавек. Гарадзкое насельніцтва складае 48,2%[8]. Найбольш шчыльна заселеныя паўночная і цэнтральная часткі краіны. Насельніцтва Босьніі і Герцагавіны складаюць галоўным чынам тры этнічныя групы: басьнійцы (48%), сэрбы (37,1%) і харваты (14,3%). Паводле веравызнаньня насельніцтва таксама падзяляецца на тры буйныя групы: мусульмане складаюць 44%, хрысьціяне Сэрбскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы — 31%, хрысьціяне-каталікі — 17%[4]. 14% насельніцтва вызнаюць іншыя рэлігіі. Тры народы звычайна характарызуюцца адпаведнымі веравызнаньнямі: басьніцы пераважна мусульмане, сэрбы — праваслаўныя, харваты — рыма-каталікі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bosnia and Herzegovina elects new state Government (анг.) // European Western Balkans, 25 студзеня 2023 г.
- ^ Bosnia News (анг.)
- ^ Перапіс насельніцтва 2013
- ^ а б в Die Welt. Atlas & Almanach. Freitag & Berndt, 1999. (ням.)
- ^ Report for Selected Countries and Subjects (анг.) World Economic Outlook Database: April 2021. International Monetary Fund.
- ^ а б в Боснія і Герцагавіна // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 220
- ^ History in Bosnia & Hercegovina. (анг.) Lonely Planet
- ^ а б в г д Europe :: Bosnia and Herzegovina. (анг.) The World Factbook. Central Intelligence Agency
- ^ Bosnia and Herzegovina. (анг.) Britannica.com
- ^ Bosnia and Herzegovina Travel Guide and Travel Information. (анг.) World Travel Guide
- ^ Новы прэм'ер-міністр назначаны ў Босніі і Герцагавіне // БелТА, 6 сьнежня 2019 г.
- ^ Боснія і Герцагавіна // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 219
- ^ The World Factbook. (анг.) Central Intelligence Agency