Харвацкая куна
Выгляд
| Куна | |
| харв. Kuna | |
| Краіна | Харватыя |
|---|---|
| Падзел | ліпа |
| Код ISO-4217 | HRK |
| Скарачэньне | кн |
| Сымбаль | kn |
| Манэты | 5, 10, 20, 50 ліпаў, 1, 2, 5 кунаў |
| Банкноты | 10, 20, 50, 100, 200, 500 кунаў |
| Цэнтральны банк | Харвацкі народны банк |
| Увядзеньне ва ўжытак | 30 траўня 1994 (31 год таму) |
| Вывядзеньне з ужытку | 14 студзеня 2023 (2 гады таму) |
| Папярэдняя валюта | харвацкі дынар |
| Замененая валютай | эўра |
| Мынца | Харвацкі манэтны двор |
| Абменны курс: (1 студзеня 2023 г.) | 7,53 куны за эўра |
Куна — грашовая адзінка Харватыі, назва гістарычна зьвязаная з адной з асноўных даграшовых адзінак славянаў — скуркай куніцы.
Міжнародны код у сыстэме ISO 4217 — HRK. Адна куна роўная 100 ліпам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Куна была ўведзеная наўзамен харвацкага дынару ў 1994 годзе, пасьля атрыманьня Харватыяй незалежнасьці (харвацкі дынар незадоўга перад гэтым быў уведзены замест югаслаўскага дынара). Да гэтага аналягічную назву ў 1940-х гадах мела грашовая адзінка Незалежнай дзяржавы Харватыі, дзе правіў прафашысцкі рэжым.
На 2004 год адзін эўра прыкладна адпавядаў 7,5 куны, як і ў 2016 годзе
1 студзеня 2023 году поруч з кунай для наяўных разьлікаў у Харватыі ўвялі эўра. За наступныя 2 тыдні куну мелі вывесьці з абарачэньня[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Харватыя ўступіла ў Шэнгенскую зону і перайшла на эўра // Беларуская служба Радыё «Свабода», 1 студзеня 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.