Сэрбы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэрбы
Колькасьць каля 12—13 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня Сэрбія, Чарнагорыя, Босьнія і Герцагавіна, Харватыя, Славенія, Паўночная Македонія, Аўстрыя, Нямеччына, ЗША, Канада і іншыя
Мовы сэрбская мова
Рэлігіі Пераважна праваслаўныя.
Блізкія этнасы славяне, асабліва баўгары харваты, чарнагорцы, македонцы, славенцы

Сэрбы (па-сэрбску: Срби) — паўднёваславянскі народ, прадстаўнікі якога пражываюць у Сэрбіі, Чарнагорыі, Босьніі і Герцагавіне, Харватыі й іншых краінах. Агульная колькасьць каля 12-13 млн чалавек. Асноўная рэлігія — праваслаўе. Мова — сэрбская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этнічная гісторыя народу зьвязваецца зь перасяленьнем славянскіх плямёнаў на Балканы, як лічыцца, у VI-VII стагодзьдзях н. э. У IX стагодзьдзі ствараецца Сэрбскае княства, з тых часоў сэрбы імкнуцца да цэнтралізацыі дзяржавы.

Гэтыя працэсы былі перапыненыя паразай на Косавым полі ў 1389. Гэтую гістарычную падзею сэрбы справядліва лічаць нацыянальнай трагедыяй, бо з тых часоў сэрбскія землі трапляюць пад акупацыю Асманскай імпэрыі. «Асманскае ярмо» працягвалася амаль пяць стагодзьдзяў. Толькі ў пачатку 19-га стагодзьдзя ўзмацняецца вызваленчая барацьба сэрбаў, якая прыводзіць да аўтаноміі сэрбскіх зямель (1833), пасьля, у 1878 ствараецца незалежная Сэрбская дзяржава. У 1918 року ствараецца Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія).