Босьнія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Прыблізная мяжа паміж Босьніяй (сьветлая) і Герцагавінаю (цёмная)

Бо́сьнія (па-басьнійску: Bosna; па-сэрбску: Босна; па-харвацку: Bosna) — гістарычны рэґіён, які складае большую частку сучаснае Босьніі й Герцагавіны. Разьмешчаны на Дынарскіх Альпах і аддзелены ад Сярэднедунайскае нізіны рэкамі Сава (на поўначы) і Драва (на ўсходзе).

Плошча Босьніі складае каля 41 тысячы км², то бок каля 80 % тэрыторыі Босьніі й Герцагавіны. Астатнія 20 % займае Герцагавіна, якая ляжыць на поўдні і выходзіць на Адрыятычнае мора. Мяжа паміж Босьніяй й Герцагавінаю афіцыйна не ўсталяваная, але звычайна праводзіцца па Іван планіне.

Абедзьве вобласьці былі цесна зьвязаныя зь Сярэднявечча, і часта назва Босьнія ўжываецца для пазначэньня Босьніі й Герцагавіны разам. Назва Босьнія й Герцагавіна зьявілася толькі ў канцы асманскага кіраваньня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Босьніі і Герцагавіны

Тэрыторыя была населеная славянскімі плямёнамі з VII стагодзьдзя, і часткі яе ўваходзілі ў розныя сэрбскія, харвацкія і незалежныя басьнійскія дзяржавы. Першую такую басьнійскую дзяржаву, якая знаходзілася ў васальнай залежнасьці ад Бізантыі, заснаваў у 1180 годзе бан Кулін. Яна дасягнула свайго росквіту пры бане Твртко I у другой палове XIV стагодзьдзя. Да 1370 року ён пашырыў тэрыторыю Босьніі да сучасных Босьніі й Герцагавіны, заключыў зьвяз з Дуброўніцкаю рэспублікаю й Вугоршчынаю, якая была ў той момант галоўнаю пагрозаю незалежнасьці Босьніі. З 1377 року ён быў таксама каралём Сэрбіі, а з 1390, пасьля таго, як ён захапіў Ілірыю і астравы Адрыятычнага мора — каралём Харватыі і Далмацыі. Тым часам Босьнія мела ролю рэґіянальнае звышдзяржавы на Балканах, саступаючы па ўплыву толькі Вугоршчыне й Асманскай імпэрыі. Твртко атрымоўвалася пасьпяхова стрымліваць напады туркаў, але пасьля яго сьмерці ў дзяржаве пачаліся ўсобіцы, і да 1463 року Босьнія цалкам страціла незалежнасьць і ўвайшла ў склад Асманскае імпэрыі ў якасьці адміністрацыйнае адзінкі (вілаят). З 1853 року вілаят меў найменьне Босьнія й Герцагавіна.

Францысканскі манастыр у Фойніцы

У 1878 годзе Босьнію й Герцагавіну акупавала Аўстрыя. У 1908 годзе вобласьць была фармальна анэксаваная. Нагодаю да Першай сусьветнай вайны стала забойства эрцгерцаґа Франца-Фэрдынанда ў сталіцы Босьніі Сараева. Пасьля Першае сусьветнае вайны і распаду Аўстра-Вугорскае імпэрыі Босьнія й Герцагавіна ўвайшлі ў склад Каралеўства Югаславія.

Падчас Другое сусветнае вайны, з 1941 па 1945 рок, Босьнія ўваходзіла ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыя, пры гэтым істотная частка яе тэрыторыяў кантралявалася падрозьдзеламі партызанаў і чэтнікаў. Пасьля вайны Босьнія й Герцагавіна сталі адзінаю рэспублікаю ў складзе сацыялістычнае Югаславіі.

У 1992 годзе, падчас распаду Югаславіі, была абвешчаная незалежнасьць Рэспублікі Босьнія й Герцагавіна. Шматлікія сэрбы і харваты, якія пражывалі ў рэспубліцы, не падтрымалі гэтае рашэньне, і на кантралюемых імі тэрыторыях былі абвешчаныя Рэспубліка Сэрбская і Харвацкая рэспубліка Герцэг-Босна. Грамадзянская вайна, што рушыла ўсьлед і ўключала этнічныя чысткі ўсімі бакамі канфлікту, скончылася ў 1995 годзе Дэйтанскім пагадненьнем, па якім Босьнія й Герцагавіна стала складацца зь дзьвюх раўнапраўных дзяржаўных утварэньняў: Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбскае.

Месты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбуйнейшымі гарадамі ў Босьніі зьяўляюцца

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]