Цэнтральнаэўрапейскае пагадненьне аб вольным гандлі
| Цэнтральнаэўрапейскае пагадненьне аб вольным гандлі | |
| | |
|
Дзяржавы-ўдзельніцы ЦЭПВГ (сінім) на мапе Эўропы | |
| Дата ўтварэньня | 21 сьнежня 1992 (33 гады таму) |
|---|---|
| Тып | Гандлёвае пагадненьне |
| Дзейнічае ў рэгіёнах |
7 дзяржаваў
|
| Афіцыйныя мовы |
мовы дзяржаваў-удзельніц
|
| Дзейны кіраўнік |
|
| Генэральны сакратар |
|
| Сайт | www.cefta.int |
Цэнтральнаэўрапейскае пагадненьне аб вольным гандлі (ЦЭПВГ) — гандлёвае пагадненьне не-эўразьвязаўскіх дзяржаваў, пераважна з Паўднёва-Ўсходняй Эўропы, заснаванае ў 1992 року. Склад дзяржаваў-удзельніц з тае пары шматразова зьмяняўся, паколькі дзяржавы, якія ўваходзяць у Эўразьвяз, сканчаюць свой удзел у ЦЭПВГ. Паводле стану на 10 красавіка 2020 , У ЦЭПВГ уваходзяць Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Малдова, Сэрбія, Чарнагорыя і Часовая адміністрацыя ААН у Косаве.
Удзельніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле стану на 10 красавіка 2018 у ЦЭПВГ уваходзілі Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Малдова, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя і Часовая адміністрацыя ААН у Косаве.
Да ўваходу ў Эўразьвяз у ЦЭПВГ уваходзілі Баўгарыя, Вугоршчына, Польшча, Румынія, Славаччына, Славенія, Харватыя і Чэхія.
| Удзельніцы | Увайшлі | Выйшлі | |
|---|---|---|---|
| 1992 | 2004 | ||
| 1992 | 2004 | ||
| 1992 | 2004 | ||
| 2004 | |||
| 1996 | 2004 | ||
| 1997 | 2007 | ||
| 1999 | 2007 | ||
| 2003 | 2013 | ||
| 2006 | — | ||
| 2007 | — | ||
| 2007 | — | ||
| 2007 | — | ||
| 2007 | — | ||
| 2007 | — | ||
| 2007 | — | ||
Крытэры ўваходжаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На паседжаньні ў Загрэбе ў 2005 року ўстаноўленыя наступныя ўмовы ўдзелу:
- Сяброўства ў СГА альбо абавязаньне выконваць усе правілы СГА
- любая дамова пра асацыяцыю з Эўразьвязам
- Пагадненьні аб вольным гандлі зь дзейнымі дзяржавамі-ўдзельніцамі ЦЭПВГ