Перайсьці да зьместу

Сьцяг Босьніі і Герцагавіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Босьніі і Герцаґавіны
Босьнія і Герцагавіна
Сьцяг Босьніі і Герцаґавіны
Прапорцыі 5:3
Прыняты 4 лютага 1998
Аўтар Карлас Вестэндорп

Гэты сьцяг Босьніі і Герцагавіны быў прызначаны адмысловым прадстаўніком ААН пасьля таго, як парлямэнт краіны ня змог спыніцца на адным з трох прадстаўленых варыянтаў. Усе сьцягі выкарыстоўвалі адныя і тыя ж колеры: блакітны — колер Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, але ён быў заменены на больш цёмны. Зоркі ўяўляюць Эўропу. Трыкутнік сымбалізуе тры асноўныя групы насельніцтва краіны (мусульманаў, харватаў і сэрбаў) і абрысы краіны на мапе.

Пасьля Дэйтанскага пагадненьня ўзьнікла пытаньне выбару новага сьцяга краіны. Гэта было выклікана незадаволенасьцю выкарыстаньнем сымболікі Рэспублікі Босьнія й Герцаґавіна з боку сэрбаў і харватаў, якая, як яны лічылі, прадстаўляе толькі басьнійцаў. У ліку іншых былі прадстаўленыя наступныя варыянты:

Праект 1
«Чэшскі ўзор» — сьцяг накшталт сьцяга Чэхіі, колеры якога адлюстроўваюць 3 асноўныя нацыі Босьніі й Герцаґавіны.
Праект 2
Галіна лаўра на сьветла-блакітным фоне, галіна лаўра і колер сьцяга сымбалююць Арґанізацыю Аб'яднаных Нацыяў.
Праект 3
Контуры краіны на сьветла-блакітным фоне.
Праект 4
Чырвона-бела-сіні сьцяг, накшталт сьцяга Рэспублікі Конґа, з мапаю краіны ў асяродзьдзі зорак на белай паласе.
Праект 5
Праект, які пасьля стаў афіцыйным сьцягам Босьніі й Герцаґавіны, таксама падчас выбару парляментам сьцяга, альтэрнатыву яму складалі праект 6 і праект 7.

Гістарычныя сьцягі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Босьніі і Герцагавінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў