Перайсьці да зьместу

Байкот выбараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Байкот рэфэрэндуму»)

Байко́т вы́бараўадмова ад галасаваньня на выбарах з боку выбарцаў.

Падобная форма байкоту можа служыць формай палітычнага пратэсту ў выпадках, калі: выбары фальсыфікуюцца; выбарчая сыстэма аддае перавагу пэўнаму кандыдату; орган, які прызначае выбары, нелегітымны; кандыдаты на выбарах вельмі непапулярныя. Там, дзе галасаваньне абавязковае, байкот можа лічыцца дзеяньнем грамадзянскага непадпарадкаваньня; у такім разе байкот можа выражацца ўкіданьнем пустых блянкаў ці галасаваньнем «супраць усіх». Удзельнікамі байкоту могуць быць выбарцы, якія належаць да пэўнага рэгіёну, этнасу, зьяўляцца прыхільнікамі пэўнай палітычнай партыі альбо кандыдата.

На рэфэрэндумах байкот можа зьяўляцца тактыкай галасаваньня супраць вынесенай прапановы: калі для прыняцьця рашэньня патрэбная мінімальная яўка, байкот можа прывесьці да прызнаньня вынікаў рэфэрэндуму нядзейнымі.

Байкатаваньне на ўсеагульных выбарах можа адбывацца з мэтаю дабіцца прызнаньня вынікаў выбараў нелегітымнымі староньнімі назіральнікамі, напрыклад, замежнымі дзяржавамі. Аднак такая тактыка можа стацца і катастрафічнай для байкатуючай стараны. Рэдка калі няўдзел у выбарах прыводзіць да іхняга ануляваньня; часьцей удзельнікі байкоту пазбаўляюцца магчымасьці трапіць ва ўладу[1].

Асноўныя прыклады байкотаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Выбары Яўка (%) Заўвагі
Парлямэнцкія выбары ў Трынідадзе і Табага 1971 году33,2
Рэфэрэндум у Паўночнай Ірляндыі 1973 году58,1Менш за 1% каталікоў.
Рэфэрэндум у Гаяне 1978 году70,8Паводле падлікаў апазыцыі, ад 10% да 14%.
Парлямэнцкія выбары ў Ямайцы 1983 году2,7Альтэрнаўныя выбары адбыліся ў 6 з 60 акругаў, дзе яўка склала 55%.
Прэзыдэнцкія выбары ў Буркіна-Фасо 1991 году27,3
Парлямэнцкія выбары ў Гане 1992 году28,1
Прэзыдэнцкія выбары ў Тога 1993 году36,2
Парлямэнцкія выбары ў Банглядэшы ў лютым 1996 году21,0
Прэзыдэнцкія выбары ў Малі 1997 году29,0
Парлямэнцкія выбары ў Емэне 1997 году61,0Яўка (1993): 84,8%.
Рэфэрэндум у Славаччыне 1997 году9,5
Парлямэнцкія выбары ў Сэрбіі 1997 году57,4Выбары байкатавалі некалькі партыяў, якія асьцерагаліся няроўных умоваў.
Прэзыдэнцкія выбары ў Альжыры 1999 году60Прыхільнікі байкоту паведамілі пра 25% яўку.
Прэзыдэнцкія выбары ў Кот-д’Івуары 2000 году37,4
Парлямэнцкія выбары ў Югаславіі 2000 году28,8[a]Байкатавала кіроўная кааліцыя.
Парлямэнцкія выбары ў Гамбіі 2002 году56,4Альтэрнатыўныя выбары адбываліся толькі ў 15 з 48 акругаў.
Прэзыдэнцкія выбары ў Чарнагорыі 2002 году45,9Выбары не адбыліся.
Прэзыдэнцкія выбары ў Чарнагорыі ў лютым 2003 году46,6Выбары не адбыліся.
Прэзыдэнцкія выбары ў Чарнагорыі ў траўні 2003 году48,4
Прэзыдэнцкія выбары ў Гвінэі 2003 году86Паводле ацэнак апазыцыі, меней за 15%.
Парлямэнцкія выбары ў Вэнэсуэле 2005 году25,3
Парлямэнцкія выбары ў Таляндзе 2006 году65,2Байкатавалі ўсе апазыцыйныя партыі Палаты прадстаўнікоў.
Парлямэнцкія выбары ў Джыбуці 2008 году72,6
Парлямэнцкія выбары ў Тайляндзе 2014 году65,2Байкатавала Дэмакратычная партыя.
Парлямэнцкія выбары ў Банглядэшы 2014 году22,0
Рэфэрэндум у Вугоршчыне 2016 году 44,04 У выніку байкоту 98% удзельнікаў падтрымалі прапанову. 224 тысячы выбарцаў сапсавалі бюлетэні.
Рэфэрэндум у Пуэрта-Рыка 2017 году23За дзяржаўнасьць выказаліся 97% выбарцаў.
Рэфэрэндум у Вэнэсуэле 2017 году41,5Паводле ацэнак апазыцыі, каля 20%.
Рэфэрэндум у Каталёніі 2017 году43,03Байкатавалі апазыцыйныя партыі.
Прэзыдэнцкія выбары ў Вэнэсуэле 2018 году46,1Паводле ацэнак апазыцыі, ад 17% да 26%.
Рэфэрэндум у Македоніі 2018 году36,89У падтрымку пытаньня выказаліся 94,18% выбарцаў.
Мясцовыя выбары ў Альбаніі 2019 году23,0Паводле ацэнак апазыцыі, 15,1%.
Парлямэнцкія выбары ў Сэрбіі 2020 году48,93

Прааналізаваўшы гібрыдныя рэжымы ў пэрыяд між 1981—2006 рокамі, палітоляг Ен О. Сьміт прыйшоў да высновы, што байкот выбараў апазыцыяй можа пабольшыць шанцу на паразу правячай партыі на будучых выбарах[2]. Грэгары Ўікс зазначыў, што байкот апазыцыяй выбараў дапамог пратрымацца некаторым аўтарытарным рэжымам у Лацінскай Амэрыцы[3]. Гэйл Батарф і Дуглас Даян тлумачаць, што байкатаваньні апазыцыяй пры аўтарытарызьме прыводзяць да розных вынікаў, ад зьмены рэжыму да ягонага ўзмацненьня[4].

  1. У Чарнагорыі.
  1. Election Boycotts Don’t Work (анг.). Brookings Institution (3 лістапада 2009). Праверана 30 ліпеня 2020 г.
  2. Ian O. Smith. Election Boycotts and Hybrid Regime Survival // Comparative Political Studies. — 2013. — В. 5. — Т. 47. — С. 743—765. — DOI:10.1177/0010414013488548
  3. A cautionary tale for election boycotts // Foreign Policy, 1 сакавіка 2013 г. Праверана 30 ліпеня 2020 г.
  4. Gail Buttorff, Douglas Dion Participation and boycott in authoritarian elections // Journal of Theoretical Politics. — 2016. — В. 1. — Т. 29. — С. 97—123. — DOI:10.1177/0951629816630431