Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны
Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны | |
па-басьнійску: Federacija Bosne i Hercegovine па-сэрбску: Федерација Босне и Херцеговине па-харвацку: Federacija Bosne i Hercegovine | |
Дата заснаваньня: | 18 сакавіка 1994 |
Афіцыйная мова: | басьнійская мова, харвацкая і сэрбская |
Сталіца: | Сараева |
Кіраўнік: | Марынка Чавара[d] |
прэзыдэнт: | Фадзіль Наваліч[d] |
Плошча: |
|
Насельніцтва: |
|
Валюта: | Канвэртаваная марка |
Часавы пас: | цэнтральнаэўрапейскі час[d] |
Дамэн верхняга ўзроўню: | .ba |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
fbihvlada.gov.ba (бас.) (харв.) (анг.) |
Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны — дзяржаўнае ўтварэньне, якое разам з Рэспублікай Сэрбскай складае дзяржаву Босьнія і Герцагавіна. Утворана на тэрыторыі былой Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі Югаславія ў выніку Вашынгтонскага пагадненьня 1994 году. У склад фэдэрацыі ўвайшлі тэрыторыі, якія раней кантраляваліся афіцыйнымі ўладамі Рэспублікі Босьнія і Герцагавіна, а таксама ўладамі самаабвешчанай Рэспублікі Герцаг-Босна. Сталіца — Сараева. Плошча фэдэрацыі складае 26 076 км² (51 % агульнай тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны). На вызначанай тэрыторыі пражываюць 2,4 млн чалавек. Грашовай адзінкай зьяўляецца Канвэртаваная марка.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад фэдэрацыі ўваходзяць дзесяць кантонаў (па-басьнійску: kantoni), у кожным зь якіх пераважае басьнійская ці харвацкая этнічная большасьць.
- Унска-Санскі
- Посаўскі
- Тузланскі
- Зэніцка-Добайскі
- Басьнійска-Падрынскі
- Сярэднебасьнійскі
- Герцагавіна-Нярэтванскі
- Заходнегерцагавінскі
- Сараеўскі
- Герцагбасанскі
Кантоны падзелены на 79 абшчын (харв., па-басьнійску: općine).
Мае граніцы на захадзе і поўначы з Харватыяй, на поўначы і ўсходзе — з Рэспублікай Сэрбскай. Таксама мае невялікі выхад да Адрыятычнага мора — каля 24,5 км берагавой лініі.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы (31 кастрычніка 2024).
|