Боўэн Байрам
Боўэн Байрам | ||
---|---|---|
Рост | 185 см[1][2] | |
Вага | 88 кг[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Кідок/Ловы | левы[d][1] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 13 чэрвеня 2001[1][2] (23 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Бафала Сэйбрз | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 4, 2019 Каларада Эвэланш | |
Гульнявая кар’ера | 2021 — цяпер |
Боўэн Байрам (па-ангельску: Bowen Byram; нар. 13 чэрвеня 2001 году) — канадзкі хакеіст, абаронца клюбу «Бафала Сэйбрз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2019 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Каларада Эвэланш» у першым раўндзе пад агульным чацьвертым нумарам. Сын былога гульца НХЛ Шона Байрама, які быў першым трэнэрам Боўэна.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прафэсійную кар’еру пачаў у складзе каманды «Ванкувэр Джаянтс» з Заходняй хакейнай лігі. Свой першы сэзон цалкам адгуляў за клюб у 2017—2018 гадах. Да лютага Байрам у сярэднім праводзіў на коўзанцы амаль 23 хвіліны лядовага часу і лічыўся ня толькі адным з пэрспэктыўных хакеістаў да Нацыянальнай хакейнай лігі, але і будучым капітанам «Джаянтс»[3]. У тым месяцы ён паклаў на свой рахунак тры галы і шэсьць галявых перадач за 12 гульняў, пасьля чаго быў названы навічком месяца ў лізе[4].
У далейшым быў адным зь лідэраў дружыны. Забіўшы 26 галоў і аддаўшы 45 галявых перадач у 67 гульнях рэгулярнага сэзону 2018—2019 гадоў, Байрам усталяваў рэкорд «Джаянтс» паводле колькасьці галоў абаронцы за сэзон і дапамог камандзе заняць першы радок у Заходняй канфэрэнцыі ЗХЛ[5][6]. Ён таксама быў уключаны ў першую каманду ўсіх зорак Заходняй канфэрэнцыі лігі[7]. А ягоныя выступы ў ванкувэрскім клюбе спрычыніліся да таго, што Цэнтральнае скаўцкае бюро НХЛ прызнала Байрама другім найлепшым паўночнаамэрыканскім палявым гульцом перад будучым драфце НХЛ 2019 году[8]]. Байрам быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Каларада Эвэланш» пад агульным чацьвертым нумарам, але працягнуў гуляць у Заходняй хакейнай лігі.
Толькі на пачатку 2021 году абаронца прыяднаўся да «Каларада Эвэланш», але мусіў яшчэ прабыць на сямідзённым карантыне праз каранавірус. Дэбютаваў у НХЛ 21 студзеня 2021 году, адгуляўшы 11 хвілінаў ў матчы супраць «Лос-Анджэлес Кінгс», які скончыўся на карысьць каліфарнійцаў зь лікам 4:2[9]. Байрам зьдзейсьніў адзін удар у браму, а таксама атрымаў адзін малы штраф. Свой першы пункт у НХЛ здабыў на наступны дзень, калі зрабіў галявы пас на Міку Рантанэна ў трэцім пэрыядзе пераможнага матчу супраць «Анагайм Дакс» зь лікам 2:1[10]. У 2022 годзе Байрам стаў уладальнікам Кубка Стэнлі з «Каларада Эвэланш». Зьяўляючыся абмежавана вольным агентам пасьля складаньня кантракту пачаткоўца, 1 ліпеня 2023 году Байрам падпісаў новы кантракт з «Эвэланш» тэрмінам на два гады на 7,7 мільёнаў даляраў[11]. 6 сакавіка 2024 году абаронцы быў абменены «Эвеланш» у «Бафала Сэйбрз» у абмен на форварда Кейсі Мітэлстата[12][13]. Ужо на наступны дзень згуляў першую гульню за новую каманду, адзначыўшыся голам у браму «Нэшвіл Прэдатарз»[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж з і Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ^ а б в г https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45147/canada — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «Giants’ super rookie Byram ready to be a leader, even without a letter». The Province.
- ^ «WHL Rookie of the Month Bowen Byram, 16, a Giant on Vancouver’s blue-line». Aldergrove Star.
- ^ «Bowen Byram Receives 2019 Sherwin-Williams CHL Top Prospect Award». Vancouver Giants.
- ^ «Vancouver Giants amass second-best winning percentage in franchise history». Vancouver Sun.
- ^ «WHL announces 2018–19 Conference All-Star Teams». WHL.
- ^ «Bowen Byram a Dominant Defenseman in the WHL». NHL.
- ^ «Cranbrook product Bowen Byram makes NHL debut with Avalanche». Castlegar News.
- ^ «Vancouver Giants Bowen Byram records first NHL career point with Colorado Avalanche». Maple Ridge-Pitt Meadows News.
- ^ «Avalanche re-signs Bowen Byram». NHL.
- ^ «Sabres acquire Byram from Avalanche». NHL.
- ^ «Avs acquire Mittelstadt from Sabres in exchange for Byram». The Sports Network.
- ^ «Forsberg’s hat trick leads Predators over Sabres 4-2». ESPN.