Перайсьці да зьместу

Расмус Далін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расмус Далін
Рост 190 см[1]
Вага 75 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 13 красавіка 2000(2000-04-13)[2][1] (24 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Бафала Сэйбрз
Выступаў за
Драфт НХЛ 1, 2018
Бафала Сэйбрз
Гульнявая кар’ера 2016 — цяпер

Ра́смус Да́лін (па-швэдзку: Rasmus Dahlin; нар. 13 красавіка 2000 году) — швэдзкі хакеіст, абаронца і альтэрнатыўны капітан клюбу «Бафала Сэйбрз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2018 годзе быў абраны на драфце НХЛ у першым раўндзе клюбам «Бафала Сэйбрз» пад першым нумарам.

Далін у швэдры «Фрэлюнды» ў 2018 годзе.

Пасьля ўступнага сэзону ў маленькім клюбам «Лідчэпінг» прыяднаўся да клюбу «Фрэлюнда». Дэбютаваў у швэдзкай лізе 12 лістапада 2016 году ў матчы супраць «Карльсруны»[3]. Напярэдадні драфту НХЛ у 2018 годзе Далін лічыўся галоўным актывам. Яго апісвалі як разумнага двухбаковага абаронцу з выдатным наборам інструмэнтаў, улучна з коўзаньнем, валоданьнем шайбай, добрым бачаньнем пляцоўкі, інтэлектам і ўдарам. Дэн Мар з Цэнтральнага скаўцкага бюро НХЛ ахарактарызаваў яго як выключна таленавітага юнака, які здолее дадаць любому клюбу моцы такім жа чынам, як то Эрык Карльсан і Віктар Гэдман[4].

22 чэрвеня 2018 году Далін быў задрафтаваны першым нумарам клюбам «Бафала Сэйбрз»[5]. Ён быў другім швэдзкім гульцом пасьля Матса Сундына, які быў задрафтаваны пад першым нумарам. 9 ліпеня склаў з клюбам трохгадовую ўмову[6]. Поруч з дружынай правёў перадсэзонны збор ды дэбютаваў у складзе амэрыканскай каманды 4 кастрычніка ў матчы супраць «Бостан Бруінз»[7]. Свой першы гол закінуў 13 кастрычніка ў браму «Арызоны Каётыз»[8]. 9 лютага 2019 году пасьля перамогі над «Дэтройт Рэд Ўінгс» Далін стаў пятым абаронцам у гісторыі НХЛ, які набраў 30 пунктаў да 19 гадоў[9]. 22 верасьня 2021 году Далін узгодніў новы трохгадовы кантракт з «Сэйбрз» на 18 мільёнаў даляраў. Дзякуючы добраму сэзону 2021—2022 гадоў, быў абраны на Матч усіх зорак НХЛ 2022 году. 9 кастрычніка 2023 году швэд падпісаў новы кантракт з клюбам, паводле якога мусіць зарабіць 88 мільёнаў даляраў[10].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]