Уладзімер Казьбярук
Уладзімер Казьбярук | |
Дата нараджэньня | 29 жніўня 1923 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 красавіка 2016 (92 гады) |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, гісторык, прафэсар унівэрсытэту, літаратар, перакладнік, літаратуразнаўца |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], гісторыя літаратуры[d][1], гістарыяграфія[1] і гісторыя культуры[d][1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d][2] (1963) |
Уладзі́мер Міха́йлавіч Казьбяру́к (29 жніўня 1923, в. Бандары, Беластоцкі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка — 4 красавіка 2016) — беларускі літаратуразнавец.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 29 жніўня 1923 году ў в. Бандары Беластоцкага павету Беластоцкае ваяводзтва, Польскай Рэспублікі. У 1949 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1949-52 гадох — настаўнік у Наваградзкім раёне, выкладчык Полацкага пэдагагічнага інстытуту. У 1952—1955 гадох навучаўся ў асьпірантуры пры Менскім пэдагагічным інстытуце. У 1959—1991 гадох працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат філялягічных навук (1963). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Навукова-дасьледчыцкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вывучаў беларуска-польскія літаратурныя стасункі, беларускі рамантызм ХІХ — пачатку ХХ ст. Аўтар дасьледаваньняў па гісторыі Беларусі і беларускай культуры (ліквідацыя беларускай дзяржаўнасьці і нацыянальнай сьвядомасьці ў XVII—XVIII ст., беларускае нацыянальнае адраджэньне ў ХІХ — пачатку ХХ ст., утварэньне БНР, жыцьцё і літаратурная дзейнасьць Ф. Скарыны, Г. Пельгрымоўскага, С. Тшашчкоўскай, К. Каліноўскага, А. Гаруна, З. Бядулі[3] і іншых).
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ступені росту: Беларуская літаратура канца ХІХ — пач. ХХ ст. і традыцыі польскіх пісьменнікаў. Мн., 1974.
- Паэма Якуба Коласа «Новая зямля»: У святле славянскіх традыцый. Мн., 1979.
- Назіранні над беларускім рамантызмам пач. ХХ ст. Мн., 1983.
- Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун. Мн., 1991.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Kazbjaruk, Uladzìmìr Mìchajlavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Казбяру́к Уладзімір Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата — С. 425.
- ^ Зьмітрок Бядуля: «Жыве нацыя — жыве і чалавецтва»
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
- Памерлі 4 красавіка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Кандыдаты філялягічных навук
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Беларускія гісторыкі
- Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў