Ялоўка (гміна)
Ялоўская гміна | |
Gmina Jałówka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | гміна |
Уваходзіць у | Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Ялоўка |
Дата ўтварэньня | 1919 |
Дата скасаваньня | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 6662 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ялоўская гміна — былая гміна Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — мястэчка Ялоўка. Існавала ў 1919—1939 гадах.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гміна Ялоўка была створаная яшчэ ў 1919 г. на аснове былой Ялоўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. Першапачаткова абхоплівала сабою вёскі: Бахуры, Багнюкі, Бандары, Боўтрыкі, Буды, Бярэзіна, Вейкі, Вераб’і, Верхняя Тайніца, Ганчары, Гарбары, Гарбачы, Дольная Тайніца, Дрэчаны, Заляшаны, Зарачаны, Кандраткі, Кітурыкі, Кухмы-Куцы, Кухмы-Петрукі, Леановічы, Навасады, Новая Луплянка, Новыя Кухмы, Нязбодзічы, Падазяраны, Ракаўшчына, Рудня, Рыбакі, Старая Луплянка, Старыя Кухмы, Страшава, Тарасаўка, Ціванюкі, Цісоўка, Шымкі і Юшковы Груд. У 1922 годзе зь Ялоўскай гміны былі выключаныя вёскі: Боўтрыкі, Багнюкі, Бандары, Верхняя Таніца, Гарбары, Дольная Таніца, Рудня і Рыбакі. Апынуліся яны ў складзе Тарнапольскай гміны[1].
Пасьля Другой сусьветнай вайны Ялоўская гміна была ліквідавана і ў большай частцы ўключаная ў склад Міхалоўскай гміны. Паўночна-заходняя частка былой гміны Ялоўка адыйшла ў склад Гарадоцкай гміны, а самыя ўсходнія вёскі, якія адыйшлі ў 1944 г. у склад БССР, знаходзяцца ў складзе Нязбодзіцкага сельсавету Сьвіслацкага раёну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле вынікаў перапісу 1921 року насельніцтва гміны складала 6662 чалавекі, у гміне пражывала 68 (1,02%) беларусаў, 6547 (98,27%) палякаў, 41 (0,61%) габрэй, 3 расейцы, 2 летувісы і 1 украінец (выніку перапісу былі фальсіфікаваныя, каб выказаць магчыма вялікую колькасьць палякаў). 47,7% (3178) жыхароў гміны былі праваслаўнымі, 43,37% (2889) каталікамі, 8,86% (590) юдаістамі, 0,07% (5) пратэстантамі[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96, 148 (пол.) Праверана 9 ліпеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 6 траўня 2015 г.