Уральская фэдэральная акруга
Уральская фэдэральная акруга | |
Уральский федеральный округ | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | фэдэральная акруга |
Уваходзіць у | Расея |
Адміністрацыйны цэнтар | Екацярынбург |
Улучае | 6 суб’ектаў фэдэрацыі |
Найбольшы горад | Екацярынбург |
Іншыя буйныя гарады | Екацярынбург, Чалябінск, Цюмень |
Дата ўтварэньня | 13 траўня 2000 |
Прадстаўнік прэзыдэнта | Ігар Халманскіх |
Насельніцтва (2016) | 12 306 147 (8,4%) |
Шчыльнасьць | 6,77 чал./км² |
Плошча | 1 818 497 км² (10,64%) |
Месцазнаходжаньне Уральскай фэдэральнай акругі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ура́льская фэдэра́льная акру́га(па-расейску: Уральский федеральный округ) — фэдэральная акруга Расейскай Фэдэрацыі, у межах Уралу і Заходняй Сыбіры. Утвораная ўказам прэзыдэнта Расеі ад 13 мая 2000 году.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя акругі складае 10,64% ад тэрыторыі Расеі.
У акрузе адсутнічаюць рэспублікі, аднак існуюць аўтаномныя акругі. Маюцца як сухапутныя, так і марскія межы; мяжуе з фэдэральнымі акругамі: Прыволская фэдэральная акруга, Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга і Сыбірская фэдэральная акруга.
Падатковыя адлічэньні прадпрыемстваў двух суб’ектаў РФ у складзе Ўральскай фэдэральнай акругі фармуюць каля траціны (33,08%) Фэдэральнага бюджэту Расеі — Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра (25,80%) і Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга (7,28%).
Адміністрацыйны цэнтар разьмешчаны ў найбуйнейшым месьце — Екацярынбург.
Склад акругі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Сьцяг | Суб’ект | Плошча (км²) | Насельніцтва | Цэнтар і насельніцтва |
---|---|---|---|---|---|
1 | Курганская вобласьць | 71 488 | 862 041 | Курган (326 292) | |
2 | Сьвярдлоўская вобласьць | 194 307 | 4 328 942 | Екацярынбург (1 428 042) | |
3 | Цюменская вобласьць | 1 464 173 | 3 614 803 | Цюмень (697 037) | |
4 | Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра* | 534 801 | 1 625 501 | Ханты-Мансійск (95 353) | |
5 | Чалябінская вобласьць | 88 529 | 3 500 361 | Чалябінск (1 183 387) | |
6 | Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга* | 769 250 | 534 299 | Салехард (48 313) | |
* Уваходзіць у склад Цюменскай вобласьці, пры гэтым зьяўляецца суб’ектам фэдэрацыі[1] |