Унітарная дзяржава
Уніта́рная дзяржа́ва (па-лацінску: unitas — адзінства) — форма дзяржаўнага ладу, пры якой на вышэйшым узроўні існуюць моцная цэнтральная ўлада, адзіныя Канстытуцыя, урад, грошы, войска, праводзіцца адзіная зьнешняя палітыка, а на мясцовым узроўні дзейнічаюць свае органы кіраўніцтва[1].
Большасьць дзяржаў сьвету маюць унітарную форму дзяржаўнага ладу. Такая форма асабліва характэрная для невялікіх краін, у якіх няма мноства адрозьніваюцца рэгіёнаў. Зрэшты, існуюць і буйныя ўнітарныя дзяржавы, напрыклад Кітай, Казахстан, Манголія, Альжыр.
Асноўныя прыкметы ўнітарнае дзяржавы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адзіны для ўсёй дзяржавы ўстаноўчы нарматыўны прававы акт (ці сукупнасьць такіх актаў), нормы якога маюць вяршэнства на ўсёй тэрыторыі краіны;
- Адзіныя для ўсёй краіны вышэйшыя органы ўлады;
- Адзіная сыстэма заканадаўства;
- Адзінае грамадзянства;
- Адзіная грашовая адзінка;
- Адзіная дзяржаўная мова;
- Састаўныя часткі ўнітарнай дзяржавы ня маюць прыкмет сувэрэнітэту.
Віды ўнітарных дзяржаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Унітарныя дзяржавы могуць быць цэнтралізаванымі й дэцэнтралізаванымі ў залежнасьці ад:
- характару ўзаемаадносін паміж вышэйшымі й мясцовымі органамі ўлады;
- абʼёму паўнамоцтваў, паданых адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам ці аўтаномным утварэньням у складзе ўнітарнай дзяржавы.
Прынята лічыць дзяржаву цэнтралізаванай, калі на чале мясцовых органаў дзяржаўнай улады стаяць прызначаныя з цэнтра чыноўнікі, якім падпарадкаваны мясцовыя органы самакіраваньня. У дэцэнтралізаваных унітарных дзяржавах мясцовыя органы дзяржаўнай улады абіраюцца насельніцтвам і карыстаюцца значнай самастойнасьцю ў рашэньні пытаньняў мясцовага жыцьця.
Прыкладам цэнтралізаванай унітарнай дзяржавы зьяўляецца Туркмэністан, дэцэнтралізаванай — Каралеўства Гішпанія. Часам вылучаюць:
- дзяржавы з адной аўтаноміяй:
- дзяржавы са шматлікімі аўтаноміямі:
- Гішпанія з аўтаномнымі супольнасьцямі (абласьцямі);
- дзяржавы з рознаўзроўневымі аўтаноміямі:
- Кітайская Народная Рэспубліка з аўтаномнымі акругамі, аўтаномнымі паветамі, аўтаномнымі раёнамі й асобымі адміністрацыйнымі раёнамі.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Канстытуцыяй Рэспубліка Беларусь — унітарная дзяржава[2]:
Разьдзел I. Асновы канстытуцыйнага ладу. Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.
Сучасныя сувэрэнныя ўнітарныя дзяржавы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіс сучасных унітарных дзяржаў:
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбанія
- Андора
- Беларусь
- Баўгарыя
- Ватыкан
- Вялікабрытанія
- Вугоршчына
- Грэцыя
- Данія
- Ірляндыя
- Ісьляндыя
- Гішпанія
- Італія
- Латвія
- Літва
- Ліхтэнштайн
- Люксэмбург
- Мальта
- Малдова
- Манака
- Нідэрлянды
- Нарвэгія
- Паўночная Македонія
- Польшча
- Партугалія
- Румынія
- Сан-Марына
- Сэрбія
- Славаччына
- Славенія
- Украіна
- Фінляндыя
- Францыя
- Харватыя
- Чарнагорыя
- Чэхія
- Швэцыя
- Эстонія
- Азэрбайджан
- Армэнія
- Аўганістан
- Банглядэш
- Бахрэйн
- Брунэй
- Бутан
- Усходні Тымор
- Віетнам
- Грузія
- Ізраіль
- Інданэзія
- Ярданія
- Іран
- Емэн
- Казахстан
- Камбоджа
- Катар
- Кіпр
- Кыргызстан
- Кітай
- Кувэйт
- Лаос
- Лібан
- Мальдывы
- Манголія
- Мʼянма
- Аман
- Саудаўская Арабія
- Паўночная Карэя
- Сынгапур
- Сырыя
- Таджыкістан
- Тайлянд
- Туркмэністан
- Турэччына
- Узбэкістан
- Філіпіны
- Шры-Ланка
- Паўднёвая Карэя
- Японія
- Альжыр
- Ангола
- Бэнін
- Батсвана
- Буркіна-Фасо
- Бурундзі
- Габон
- Гамбія
- Гана
- Гвінэя
- Гвінэя-Бісаў
- Джыбуці
- Эгіпет
- Замбія
- Зымбабвэ
- Каба-Вэрдэ
- Камэрун
- Кенія
- Конга, Бразавіль
- Конга, Кіншаса
- Кот дʼІвуар
- Лесота
- Лібэрыя
- Лібія
- Маўрыкій
- Маўрытанія
- Мадагаскар
- Малаві
- Малі
- Марока
- Мазамбік
- Намібія
- Нігер
- Руанда
- Сан-Тамэ й Прынсыпі
- Сўазілэнд
- Сэйшэлы
- Сэнэгал
- Самалі
- Сьера-Леонэ
- Танзанія
- Тога
- Туніс
- Уганда
- Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
- Чад
- Экватарыяльная Гвінэя
- Эрытрэя
- Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
- Антыгуа й Барбуда
- Багамы
- Барбадас
- Бэліз
- Балівія
- Гаіці
- Гаяна
- Гватэмала
- Гандурас
- Грэнада
- Дамініканская Рэспубліка
- Калюмбія
- Коста-Рыка
- Куба
- Нікарагуа
- Панама
- Парагвай
- Пэру
- Сальвадор
- Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны
- Сьвятая Люсія
- Дамініка
- Сурынам
- Трынідад і Табага
- Уругвай
- Чылі
- Эквадор
- Ямайка
- Вануату
- Кірыбаці
- Маршалавы астравы
- Рэспубліка Мекамуі
- Науру
- Новая Зэляндыя
- Палаў
- Папуа-Новая Гвінэя
- Самоа
- Саламонавы астравы
- Тонга
- Тувалу
- Фіджы
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Слоўнік тэрмінаў беларускае гісторыі (рас.)
- ^ КАНСТЫТУЦЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 15 сакавіка 1994 г. N 2875-XII: першапачатковая рэдакцыя