Перайсьці да зьместу

Тыбо Куртуа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тыбо Куртуа
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 траўня 1992(1992-05-11)[1][2] (32 гады)
Рост 200 см[3]
Вага 96 кг[3]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2011
2011—2018
2011—2014
2018—
Генк
Чэлсі
Атлетыка Мадрыд (арэнда)
Рэал Мадрыд
41 (0)
126 (0)
111 (0)
175 (0)
Зборныя
2011— Бэльгія 102 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 чэрвеня 2023.

Тыбо́ Нікаля́ Марк Куртуа́ (па-француску: Thibaut Nicolas Marc Courtois; нарадзіўся 11 траўня 1992 году, Брээ, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, брамнік гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.

Пачынаў кар’еры ў якасьці гульца абароны, аднак зь цягам часу перакваліфікаваўся ў брамніка.

Куртуа дэбютаваў у асноўным складзе «Генку» супраць «Генту» 17 красавіка 2009 году ва ўзросьце 16 гадоў[4]. Куртуа змог дэбютаваць у «Генце» ў такім юным узросьце, толькі з-за крызісу брамавай пазыцыі ў камандзе[5].

14 ліпеня 2011 году «Генк» і «Чэлсі» дамовіліся на трансфэр Тыбо Куртуа[6].

26 ліпеня 2011 году Куртуа быў аддадзены ў доўгатэрміновую арэнду ў клюб гішпанскага дывізіёну «Атлетыка Мадрыд».

У чэрвені 2014 году галоўны трэнэр «Чэлсі» Жузэ Маўрыньню пацьвердзіў інфармацыю аб вяртаньні Куртуа ў клюб[7]. 18 жніўня Тыбо дэбютаваў у складзе ангельскага клюб матчам супраць «Бэрнлі», які скончыўся зь лікам 3:1 на карысьць «сініх».

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 чэрвеня 2011 году Куртуа быў выкліканы ў зборную Бэльгіі на матч супраць зборнай Турэччыны ў рамках адборачнага матча да чэмпіянату Эўропы 2012 году. 10 жніўня 2011 году ён зноўку быў выкліканы ў зборную на матч супраць зборнай Славеніі, але так і не выйшаў на поле. Дэбютаваў у асноўным складзе зборнай Бэльгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Францыі 15 лістапада 2011 году, які скончыўся ўнічыю 0:0[8].

«Генк»:

«Атлетыка»:

«Чэлсі»:

«Рэал»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]