Перайсьці да зьместу

Насэр Шадлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Насэр Шадлі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 жніўня 1989(1989-08-02)[1][2] (37 гадоў)
Рост 187 см
Вага 78 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2010 АГОВВ[d] 90 (28)
2010—2013 Твэнтэ 84 (25)
2013—2016 Тотэнгэм Готспур 88 (15)
2016—2018 Ўэст Бромўіч Альбіён 36 (6)
2018—2020 Манака 16 (0)
2019—2020 Андэрлехт 17 (8)
2020—2023 Істанбул Башакшэхір 47 (5)
2022—2023 Вэстэрлё 27 (6)
2023—2024 Вэстэрлё 18 (0)
2025 Стандард II Льеж[d] 10 (0)
Зборныя
2010 Марока 1 (0)
2011—2021 Бэльгія 66 (8)

Насэ́р Шадлі́ (па-француску: Nacer Chadli; нар. 2 жніўня 1989 году) — колішні бэльгійскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі. У большасьці гульняў выступаў на левым флянгу[3]. Мае падвойнае грамадзянства, што дазволіла яму выступіць за зборную Марока 17 лістапада 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі[4]. У ліпені 2013 году перайшоў зь нідэрляндзкага клюбу «Твэнтэ» ў «Тотэнгэм» (сума трансфэру 7 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў). У складзе «Тотэнгэму» правёў 119 гульняў, у якіх забіў 25 галоў. У жніўні 2016 годзе перайшоў з «Тотэнгэму» ў «Ўэст Бромўіч», кантракт разьлічаны на чатыры гады, паведамляецца, што сума трансфэру склала 13 мілёнаў фунтаў стэрлінгаў[5]. Гэта найбольшая сума, якую клюб «Ўэст Бромўіч» плаціў за трансфэр гульца. У складзе зборнай Бэльгіі заняў трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету па футболе 2018 году. У жніўні 2018 году перайшоў у склад «Манака»[6]. У жніўні 2019 году перайшоў у склад клюбу «Андэрлехт» на правах арэнды тэрмінам на адзін год[7].

«Твэнтэ»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]