Тобі Альдэрвэйрэльд
Тобі Альдэрвэйрэльд | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 сакавіка 1989[1][2][3] (32 гады) Вільрэйк, Антвэрпэн, Антвэрпэн (правінцыя), Фляндрыя, Бэльгія | |
Рост | 187 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тотэнгэм Готспур | |
Нумар | 4 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2013 2013—2015 2014—2015 2015— |
Аякс Атлетыка Мадрыд → Саўтгэмптан (арэнда) Тотэнгэм Готспур |
128 (7) 12 (1) 26 (1) 143 (6) |
Зборныя | ||
2009— | Бэльгія | 98 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Тобіяс «Тобі» Альбэртын Маўрыц Альдэрвэйрэльд (па-нідэрляндзку: Tobias «Toby» Albertine Maurits Alderweireld; нарадзіўся 2 сакавіка 1989 году, Антвэрпэн, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, абаронца клюбу «Тотэнгэм Готспур» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі. Часьцяком гуляе цэнтральнага абаронцу, але здольны згуляць на правым флянзе абароны.
Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Аякс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Альдэрвэйрэльд запісаўся ў моладзевую акадэмію «Аяксу» ў жніўні 2004 году, перйшоўшы туды з «Жэрміналю». 22 лютага 2007 году Тобі падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам да 30 чэрвеня 2010 году[4]. У сэзоне 2008—2009 гадоў быў пераведзены ў галоўную каманду, але дэбютаваў толькі 18 студзеня ў пераможнай гульні супраць клюбу НЭК (4:2)[5]. 26 лютага ён дэбютаваў у Кубку УЭФА ў гульні супраць італьянскай «Фіярэнтыны», якая скончылася ўнічыю зь лікам 1:1[6]. Падчас сэзону 2009—2010 гадоў Альдэрвэйрэльд атрымаў трывалае месца ў асноўным складзе клюбу, дзе гуляў у цэнтры абароны разам са сваім земляком Янам Вэртонгенам.
«Атлетыка»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
31 жніўня 2013 году далучыўся да мадрыдзкага «Атлетыка», які заплаціў за бэльгійца суму ў памеры 7 млн эўра. З новым клюбам кантракт у Тобі разьлічаны на 4 гады. На астатнім адрэзку чэмпіянату Тобі згуляў 12 матчаў і стаў пераможцам Ля Лігі. 11 траўня ён забіў адзін гол за клюб, зраўняўшы лік у хатнім матчы супраць «Малягі», у перадапошнім туры, гарантуючы клюбу магчымасьць працягнуць барацьбу за тытул[7]. Альдэрвэйрэльд згуляў апошнія сем хвілінаў і дадатковы час у фінале Лігі чэмпіёнаў 2014 году, зьявіўшыся на полі замест Філіпэ Луіса, аднак каманды была зьбіта мадрыдзкім «Рэалам».
1 верасьня 2014 году быў аддадзены ў арэнду ў ангельскі «Саўтгэмптан»[8].
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выступаў за юнайцкія й моладзевыя зборныя краіны. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі ў 2009 годзе матчам супраць зборнай Чэхіі.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў (3): 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2010
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2013
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2014
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б FBref.com
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ Ajax sign Toby Alderweireld. AFC Ajax
- ^ Ajax win spectacular match. AFC Ajax
- ^ Leonardo scores to help Ajax advance. USA Today
- ^ Atlético Madrid 1-1 Málaga. BBC Sport
- ^ Southampton loan Toby Alderweireld from Atletico Madrid. BBC Sport
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тобі Альдэрвэйрэльд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Атлетыка»
- Статыстыка на сайце Belgian FA