Нікаляс Лёмбэртс
| Нікаляс Лёмбэртс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 сакавіка 1985[1][2][3] (40 гадоў) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2007 | Гент | 76 (1) |
| 2007—2017 | Зэніт | 193 (9) |
| 2017—2020 | Оостэндэ | 52 (1) |
| Зборныя | ||
| 2001—2002 | Бэльгія (да 17)[d] | 3 (0) |
| 2004—2007 | Бэльгія (да 21)[d] | 15 (1) |
| 2006—2016 | Бэльгія | 39 (3) |
| Бэльгія (да 19)[d] | 19 (2) | |
Нікаляс Лёмбэртс (па-нідэрляндзку: Nicolas Lombaerts; нар. 20 сакавіка 1985 году, Бруге, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, абаронца. На сваім рахунку мае выступы за нацыянальную зборную Бэльгіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнай школы клюбу «Бруге». Зь ліпеня 2004 году гуляў за бэльгійскі «Гент». У ліпені 2007 году перайшоў у санкт-пецярбурскі «Зэніт», які заплаціў за яго 4 мільёны эўра. У гэтым жа сэзоне стаў чэмпіёнам Расеі. Да таго як пераехаць у Расею навучаўся ў юрыдычным каледжы.
Улетку 2013 году ў ходзе матчу супраць кіеўскага «Дынама» ў рамках міжсэзоннага «Аб’яднанага турніру» выйшаў з клюбнай капітанскай павязкай.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У нацыянальнай зборнай Бэльгіі дэбютаваў у 2006 годзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Саудаўскай Арабіі, выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне. Першы афіцыйны матч у складзе нацыянальнай зборнай правёў у 2007 годзе супраць зборнай Сэрбіі, дзе таксама выйшаў на замену.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі: 2007, 2010, 2012, 2015
- Уладальнік Кубка Расеі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2008, 2011
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2008
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Зэніт»
- Статыстыка на National Football Teams