Дэніс Прат
Выгляд
| Дэніс Прат | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 траўня 1994[1][2] (32 гады) | |
| Рост | 181 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Мэхэлен | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2011—2016 | Андэрлехт | 139 (20) |
| 2016—2019 | Сампдорыя | 98 (4) |
| 2019—2024 | Лэстэр Сіці | 81 (3) |
| 2021—2022 | → Тарына | 23 (2) |
| 2024—2026 | Антвэрпэн | 57 (0) |
| 2026— | Мэхэлен | |
| Зборныя | ||
| 2010—2011 | Бэльгія (да 17)[d] | 11 (2) |
| 2011 | Бэльгія (да 18)[d] | 2 (0) |
| 2012 | Бэльгія (да 19)[d] | 7 (2) |
| 2012—2016 | Бэльгія (да 21)[d] | 17 (2) |
| 2014—2023 | Бэльгія | 15 (2) |
Дэніс Прат (па-нідэрляндзку: Dennis Praet; нар. 14 траўня 1994 году, Лёвэн, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Мэхэлен» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сваю юнацкую кар’еру пачаў у «Генку», дзе прыцягнуў да сябе ўвагу з боку «Арсэналу», «Барсэлёны», «Аяксу» й «Лілю»[3]. Аднак, у 2010 годзе малады гулец перайшоў у склад брусэльскага «Андэрлехту». Прат дэбютаваў за новы клюб 21 верасьня 2011 году матчам у Кубку Бэльгіі. У першым матчы Дэніс запісаў на свой рахунак дзьве галявыя перадачы. У наступным кубкавым матчы Дэніс забіў гол. 30 кастрычніка дэбютаваў у Про Лізе, вышаўшы на замену ў матчы супраць «Льерсу». У сакавіку 2012 году гулец падоўжыў кантракт з клюбам да 2015 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Андэрлехт»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Бэльгіі: 2012, 2013, 2014
«Лэстэр Сіці»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dennis Praet // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Dennis Praet // FBref (анг.)
- ↑ Arsenal to beat Barcelona in race for Belgian wonderkid?. Total Barça