Муса Дэмбэле
| Муса Дэмбэле | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 ліпеня 1987[1][2][3][…] (38 гадоў) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2005 | Бээрсхат[d] | 20 (1) |
| 2005—2006 | Вілем II | 33 (9) |
| 2006—2010 | АЗ Алькмаар | 118 (24) |
| 2010—2012 | Фулгэм | 62 (5) |
| 2012—2019 | Тотэнгэм Готспур | 180 (7) |
| 2019—2022 | Гуанчжоў Сіці[d] | 47 (1) |
| Зборныя | ||
| 2003—2004 | Бэльгія (да 17)[d] | 6 (1) |
| 2004 | Бэльгія (да 18)[d] | 1 (1) |
| 2004—2006 | Бэльгія (да 19)[d] | 12 (3) |
| 2006—2018 | Бэльгія | 82 (5) |
Муса Сыдзі Яя Дэмбэле (па-француску: Mousa Sidi Yaya Dembélé; нар. 16 ліпеня 1987 году, Вільрэйк, Бэльгія) — колішні бэльгійскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Бэльгіі. Ад 2010 году да жніўня 2012 году гуляў за ангельскі клюб «Фулгэм».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмбэле нарадзіўся ў Вільрэйку (Бэльгія) у сям’і эмігранта з Малі ды бэльгійкі. У маладосьці гуляў за бэльгійскі клюб «K. Berchem Sport», прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе бэльгійскай прафэсійнай лігі «Жэрміналь Бээрхот». Першы матч правёў 24 красавіка 2004 году супраць «Шарлеруа». У 2005 годзе заключыў кантракт з галяндзкім клюбам «Вілем II» нягледзячы на прапанову з боку «Аяксу».
Дэмбэле правёў сэзон 2005—2006 гадоў у складзе клюбу «Вілем II», які граў у Эрэдывізіі. Каманда выступіла вельмі кепска, але Дэмбэле забіў 9 галоў. Дзякуючы гэтаму сэзону ў складзе «Вілему II» на яго зьвянулі ўвагу больш моцныя каманды Эрэдывізіі. Улетку 2006 году перайшоў у АЗ.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]АЗ:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2009
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2009
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 16 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Фляндрыі
- Футбалісты клюбу «Жэрміналь Бээрсхот» Антвэрпэн
- Футбалісты клюбу «Вілем II» Тыльбург
- Футбалісты клюбу АЗ Алькмаар
- Футбалісты клюбу «Фулгэм» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Тотэнгэм Готспур»
- Футбалісты клюбу «Гуанчжоў Фулі»
- Футбалісты зборнай Бэльгіі
- Бэльгійскія футбалісты
- Бэльгійскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году