Бельск Падляскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Няма апісаньня зьменаў
Радок 58: Радок 58:
[[Файл:Бельск-Падляскі.gif|60пкс|зьлева]]
[[Файл:Бельск-Падляскі.gif|60пкс|зьлева]]
У срэбным полі выява чырвонага [[зубар|зубра]] з залатымі рагамі на зялёнай зямлі. Атрыманы ў [[1501]] г.
У срэбным полі выява чырвонага [[зубар|зубра]] з залатымі рагамі на зялёнай зямлі. Атрыманы ў [[1501]] г.
<br />
<br />
<br />
<br />


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Вэрсія ад 12:27, 19 красавіка 2011

Бельск-Падляскі
Bielsk Podlaski
Меская ратуша
Меская ратуша
Герб Бельску-Падляскага
Першыя згадкі: 1252
Магдэбурскае права: 18 лістапада 1495
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Плошча: 26,88 км²
Насельніцтва: 26 493 (2009)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-100 — 17-102
Аўтамабільны код: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°46′ пн. ш. 23°12′ у. д. / 52.767° пн. ш. 23.2° у. д. / 52.767; 23.2Каардынаты: 52°46′ пн. ш. 23°12′ у. д. / 52.767° пн. ш. 23.2° у. д. / 52.767; 23.2
Бельск-Падляскі на мапе Польшчы
Бельск-Падляскі
Бельск-Падляскі
Бельск-Падляскі
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Бельск-Падля́скі, Бельск (па-польску: Bielsk Podlaski) — места ў Падляскім ваяводзтве Польшчы, на рацэ Белая. Адміністрацыйны цэнтар Бельскага павету. Плошча 26,88 км². Насельніцтва 26 493 чал. (2009).

Знаходзіцца за 50 км на поўдзень ад Беластоку, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Геральдыка

У срэбным полі выява чырвонага зубра з залатымі рагамі на зялёнай зямлі. Атрыманы ў 1501 г.



Гісторыя

Геаграфія

Места разьмяшчаецца на Бельскай раўніне і займае 1,94% паверхні Бельскага павету.

Клімат умерана-кантынэнтальны, характарызуецца ўмерана цёплым летам і ўмерана халоднай зімой. Колькасьць ападкаў складае 550 мм.

 Кліматычныя зьвесткі для Бельску-Падляскага 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдні максымум t, °C −3 −3 4 11 17 20 21 21 16 11 4 1 11
Сярэдні мінімум t, °C −6 −6 −2 2 7 10 12 11 8 4 0 −4 3
Крыніца: Weatherbase

Насельніцтва

  • 1889 — 7012 чал. (3583 мужчыны і 3428 жанчын); паводле стану: шляхты нашчадкавай і асабістай 65, праваслаўнага духавенства 22, каталіцкага 1, юдаісцкага 2, грамадзянаў нашчадкавых і асабістых 14, купцоў 60, мяшчанаў 5942, цэхавых 110, вайскоўцаў (з радзінамі) 781, замежных падданых 15; паводле веры: праваслаўных 2870, каталікоў 1883, пратэстантаў 27, юдаістаў 2222, магамэтанаў 10.[3]
  • 2009 — 26 493 чал.

Адукацыя

Бельская школа іканапісу

У Бельску дзейнічае Комплекс школаў з дадатковай беларускай мовай навучаньня імя Яраслава Кастыцэвіча. Агулам у 2 школах комплексу — больш за 700 вучняў.[4]

Апроч таго, у месьце працуе Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча, дзе беларуская мова зьяўляецца абавязковым прадметам.

У Бельску знаходзіцца адзіная ў Польшчы школа іканапісу.

Культура

Бельск — адзiн з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Тут штогод праводзіцца фэст беларускай аўтарскай песьні «Бардаўская восень», дзейнічаюць самадзейныя беларускія музычныя калектывы.

Эканоміка

У Бельску працуюць прадпрыемствы па вытворчасьці прамысловага абсталяваньня, зборачных вузлоў, будаўнiчых матэрыялаў (мэталiчных вырабаў і інш.). Існуе льноапрацоўчае прадпрыемства «Lenpol», вырабляецца трыкатаж, ёсьць значныя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, абслугоўваньні сельскай гаспадаркі. Разьмешчане ў Бельску-Падляскім малочнае прадпрыемства «Mlekovita-Bielmlek» пастаўляе прадукцыю ў розныя рэгіёны Польшчы. Бельскі аддзел прадпрыемства «Netter» прапануе мяса і разнастайныя мясапрадукты, фірма «Hoop» буйны вытворца, экспартэр напояў і водаў.

Транспарт

Бельск — значны вузел аўтамабільных шляхоў: № 19 (Беласток — Бельск-Падляскі — Люблін — Жэшаў, № 66 (Замбраў — Бельск-Падляскі — Палоўцы), № 689 (Бельск-Падляскі — Гайнаўка — Белавежа)

Празь места праходзіць чыгунка Беласток — Чарэмха — Берасьце.

Выдатныя мясьціны

Царква Раства Багародзіцы

Дзейнічае Музэй малой айчыны ў Бельску — Студзіводах, ініцыятарам стварэньня якога быў вядомы краязнавец, галоўны рэдактар часопісу «Бельскі гостінэць» Дарафей Фёнік.

  • Гарадзішча (XIII ст.)
  • Касьцёл Раства Найсьв. Панны Марыі і Сьв. Мікалая (1783)
  • Касьцёл Маці Божай з Гары Кармэль (1641)
  • Кляштар кармэлітаў (1641)
  • Могілкі вайсковыя часоў 1-й сусьветнай вайны
  • Могілкі каталіцкія. Капліца
  • Могілкі праваслаўныя. Капліца (кан. XVIII ст.)
  • Ратуша (пасьля 1776)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Смульскіх
  • Царква Нараджэньня Божай Маці (кан. XVII ст.)
  • Царква Сьв. Міхала Арханёла (1789, 1914)
  • Царква Сьв. Юрыя

Галерэя

Месты-сябры

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ а б в Валерый Грынявецкі. Бельск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 308
  2. ^ Бельск // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  3. ^ Бельск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  4. ^ Каб патрапіць у школу з беларускай мовай, у Бельску стаяць чэргі // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 2 верасьня 2009

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Бельск Падляскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў