Ў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: it:Ў
д робат зьмяніў: th:Ў
Радок 45: Радок 45:
[[pt:Ў]]
[[pt:Ў]]
[[ru:Ў (кириллица)]]
[[ru:Ў (кириллица)]]
[[th:Short U]]
[[th:Ў]]
[[uk:Ў]]
[[uk:Ў]]
[[zh:Ў]]
[[zh:Ў]]

Вэрсія ад 11:43, 16 сьнежня 2008

У нескладовае
У нескладовае
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е Ё Є Ж Ѕ З
И І Ї Й Ј К Л
Љ М Н Њ О П Р
С Т Ћ Ќ У Ў Ф
Х Ц Ч Џ Ш Щ Ъ
Ы Ь Э Ю Я Ә Ӏ
Архаічныя літары кірыліцы
Ҁ Ѻ
Ѹ Ѡ Ѽ Ѿ
Ѣ Ѥ Ѧ
Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ
П̓ П̀ П́ П̧ П̑ Ԗ
Шматграфы
Дз Дж

Ў (у нескладовае, у кароткае) — унікальная літара беларускага кірылічнага альфабэту, якая адсутнічае ў іншых кірылічных альфабэтах славянскіх моваў, але ўжывалася ў некалькіх мовах народнасьцяў СССР, для якіх савецкія мовазнаўцы штучна стварылі варыянты кірылічнай азбукі (напрыклад, асэтынскай).

Гісторыя

Упершыню ў сучаснай беларускай мове літара ў зьявілася ў канцы 19 стагодзьдзя, у лацінкавай форме – ŭ. Яна ўжытая ў кракаўскім выданьні Францішка Багушэвіча «Dudka Białaruskaja» 1891 году. А перад Багушавічам яе выкарыстоўвалі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Ян Чачот. Мы знаходзім гэтую літару ў вершаванай брашуры Яна Чачота «Da milych mužyczkoú», якая была выдадзеная ў 1846 годзе, але ў гэтым выданьні літара ў выглядала як u з рыскай - ú. І толькі ўжо ў Багушэвіча яна набывае свой сучасны выгляд (ŭ).

Пазьней з лацінкі гэтая літара патрапіла ў беларускую кірыліцу. Напрыклад, кірылічная літара ў была ўжытая ў апублікаванай брашуры зь вершам у Санкт-Пецярбургу 1895 году — A.J. (Александр Ельский) «Сынокъ! Разсказъ зъ праўдзиваго здарэння... 1895 року». Ёсьць літара ў і ў пасьмяротным выданьні Янкі Лучыны «Вязанка» (1903). Выглядае, што да 1907 году літара ў пачала ўжывацца ў беларускай кірыліцы больш-менш пасьлядоўна.

Вымаўленьне

Ў уяўляе сабой звонкі лабіявэлярны паўгалосны гук (па-ангельску: voiced labiovelar semivowel). Вымаўляецца гэты гук прыблізна таксама, як ангельскі [w] у [window].

Ужываньне

Пасьля галосных літара у заўсёды пераходзіць у літару ў: хлеб увесь — хлеб зьелi ўвесь; улез у хату — увайшлi ў хату. Літара ў можа знаходзіцца на пачатку, у сярэдзіне і ў канцы слова: праўда, даў, воўк, поўны, доўга, iшоў, быў, на ўлоньні. Гук [ў] пішацца і вымаўляецца замест гуку [в] пасьля галосных перад зычнымі: галава — галоўка. У адпаведных выпадках у гук [ў] пераходзіць таксама гук [л]: казала — казаў. Літара ў не ўтварае самастойнага складу, таму й завецца — у нескладовае (зрэдчасу у кароткае).

Помнік

Файл:Belarus Polatsk Monument Letter U short.jpg
Помнік

У верасьні 2003 году падчас дзясятых сьвяткаваньняў «Дзён беларускай пісьменнасьці» полацкія гарадзкія ўлады ўстанавілі ў найстарэйшым месьце Беларусі помнік у гонар гэтай унікальнай літары. Першапачатковая ідэя помніка належыць беларускаму каліґрафу прафэсару Паўлу Семчанку, які шмат гадоў вывучае мастацкія шрыфты.

Дырэктар дзяржаўнага Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі Аляксандар Падлужны заявіў, што «у нескладовае зьяўляецца лішняй літарай у беларускім альфабэце». Ён таксама лічыць, што «адкрыцьцё помніку ў Полацку ў гонар літары-паразыта ёсьць у пэўнай ступені кур'ёзам».

Вонкавыя спасылкі