Ігар Стасевіч: розьніца паміж вэрсіямі
абнаўленьне зьвестак |
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8 |
||
Радок 27: | Радок 27: | ||
Выхаванец барысаўскага футболу, доўгі час гуляў за [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]]. 30 верасьня 2008 году забіў другі гол у браму турынскага «[[Ювэнтус Турын|Ювэнтусу]]» ў групавым раўнде [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лігі чэмпіёнаў]]. Другую палову 2010 году правёў у складзе ніжагародзкай «[[Волга Ніжні Ноўгарад|Волгі]]», якой дапамог атрымаць падвышэньне ў элітны расейскі дывізіён. У студзені 2011 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом «[[Гомель (футбольны клюб)|Гомелю]]», дзе ў першы сэзон здолеў зарабіць 13 галявых перадачаў. Дзякуючы такому паказчыку на яго зьвярнулі ўвагу функцыянэры менскага «[[Дынама Менск (футбольны клюб)|Дынама]]», куды Ігар перайшоў у сьнежні 2011 году, падпісаўшы двухгадовы кантракт. У менскім клюбе стаў гульцом асновы, звычайна дзейнічаючы на пазыцыі левага паўабаронцы. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі<ref>[http://www.football.by/news/53222.html Стасевич продлил контракт с минским «Динамо»]. Football.by{{ref-ru}}</ref>. |

Выдатна правёў [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2014 году|сэзон 2014 году]], у якім быў лідэрам дынамаўцаў, якія доўгі час змагаліся за золата, але ў выніку атрымалі срэбраныя мэдалі. Стасевіч разам з [[Чыгозэ Ўдоджы]] ўдвая часьцяком мяняліся флянгамі, чым блыталі сваіх супернікаў. Акрамя таго, Ігар выконваў амаль усе стандартныя ўдары свайго клюбу. Незважаючы на тое, што капітанам клюбу быў [[Дзьмітры Молаш]], з-за ягонай даволі частай адсутнасьці, функцыі капітану выконваў Ігар. Ён жа дапамог «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйсьці ў групавы этап [[Ліга Эўропы УЭФА|Лігі Эўропы]]. Стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу ў чэмпіянаце, забіўшы 8 галоў. У кастрычніку зьявіліся чуткі пра цікавасьць да Стасевіча з боку праскай «[[Спарта Прага|Спарты]]»<ref>[http://offside.by/feed/5007/ Пражская «Спарта» претендует на Стасевича и Савицкого]. Offside.by{{ref-ru}}</ref>, якая, аднак, нічым ня скончылася. 6 лістапада 2014 году ў гасьцявым матчы супраць францускага «[[Генгам (футбольны клюб)|Генгаму]]» Ігар правёў свой 50 матч у эўракубках, аднак сапсаваў сабе настрой не рэалізаваўшы пэнальці ў гэтай сустрэчы<ref>[http://by.tribuna.com/football/1024796956.html «Генгам» – «Динамо» Минск. Стасевич проводит 50-й матч в еврокубках]. By.Tribuna.com{{ref-ru}}</ref>. Клюб трываў паразу 0:2 у той гульні. У канцы чэмпіянату Ігар і «Дынама» выглядалі ня вельмі добра, аднак гэтага хапіла, каб паводле вынікаў сэзону ён быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату<ref>[http://football.by/news/64847.html Игорь Стасевич назван лучшим игроком чемпионата Беларуси]. Football.by{{ref-ru}}</ref>. |
Выдатна правёў [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2014 году|сэзон 2014 году]], у якім быў лідэрам дынамаўцаў, якія доўгі час змагаліся за золата, але ў выніку атрымалі срэбраныя мэдалі. Стасевіч разам з [[Чыгозэ Ўдоджы]] ўдвая часьцяком мяняліся флянгамі, чым блыталі сваіх супернікаў. Акрамя таго, Ігар выконваў амаль усе стандартныя ўдары свайго клюбу. Незважаючы на тое, што капітанам клюбу быў [[Дзьмітры Молаш]], з-за ягонай даволі частай адсутнасьці, функцыі капітану выконваў Ігар. Ён жа дапамог «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйсьці ў групавы этап [[Ліга Эўропы УЭФА|Лігі Эўропы]]. Стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу ў чэмпіянаце, забіўшы 8 галоў. У кастрычніку зьявіліся чуткі пра цікавасьць да Стасевіча з боку праскай «[[Спарта Прага|Спарты]]»<ref>[https://web.archive.org/web/20141019055138/http://offside.by/feed/5007/ Пражская «Спарта» претендует на Стасевича и Савицкого]. Offside.by{{ref-ru}}</ref>, якая, аднак, нічым ня скончылася. 6 лістапада 2014 году ў гасьцявым матчы супраць францускага «[[Генгам (футбольны клюб)|Генгаму]]» Ігар правёў свой 50 матч у эўракубках, аднак сапсаваў сабе настрой не рэалізаваўшы пэнальці ў гэтай сустрэчы<ref>[http://by.tribuna.com/football/1024796956.html «Генгам» – «Динамо» Минск. Стасевич проводит 50-й матч в еврокубках]. By.Tribuna.com{{ref-ru}}</ref>. Клюб трываў паразу 0:2 у той гульні. У канцы чэмпіянату Ігар і «Дынама» выглядалі ня вельмі добра, аднак гэтага хапіла, каб паводле вынікаў сэзону ён быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату<ref>[http://football.by/news/64847.html Игорь Стасевич назван лучшим игроком чемпионата Беларуси]. Football.by{{ref-ru}}</ref>. |
||
19 студзеня 2015 году даволі нечакана падпісаў кантракт з [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]]<ref>[http://football.by/news/65905.html Игорь Стасевич подписал контракт с БАТЭ]. Football.by{{ref-ru}}</ref>, за які правёў першыя гады сваёй кар’еры. Паводле словаў самога гульца адной з прычынаў зыходу з «Дынама» сталася звальненьне галоўнага трэнэру клюбу [[Уладзімер Журавель|Ўладзімера Жураўля]]<ref>[http://by.tribuna.com/tribuna/blogs/orsha_terminal/728751.html Игорь Стасевич: «Останься Журавель в «Динамо», велика вероятность, сделал бы то же самое»]. By.Tribuna.com{{ref-ru}}</ref>. Аднак паводле словаў уладальніка менскага клюбу [[Юры Чыж|Юрыя Чыжа]], гулец і клюб не знайшлі паразуменьня ў памеры заробку паводле новага магчымага кантракту<ref>[http://by.tribuna.com/football/1026421495.html Юрий Чиж: «Пока мы со Стасевичем очень далеки от понимания. Он хочет гораздо больше предлагаемого»]. By.Tribuna.com{{ref-ru}}</ref>. Самы пачатак сэзону паўабаронца прапусьціў з-за траўмы, аднак вярнуўся ў шэрагі на матчы супраць менскага «Дынама» (у чэмпіянаце і кубку), якія мелі даволі прынцыповы характар для Стасевіча. У выніку 19 красавіка ў матчы 2-га туру на менскім стадыёне «[[Трактар (стадыён)|Трактар]]» Ігар стаў аўтарам галявой перадачы, дзякуючы чаму [[Віталь Радзівонаў]] забіў другі гол у браму сталічнага «Дынама» (0:2). |

Вэрсія ад 02:44, 23 студзеня 2021
Ігар Стасевіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 кастрычніка 1985 (38 гадоў) Барысаў, БССР | |
Рост | 180 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | БАТЭ Барысаў | |
Нумар | 22 | |
Моладзевыя клюбы | ||
ДЮСШ-2 (Барысаў) | ||
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2010 2010 2011 2012—2014 2015— |
БАТЭ Барысаў Волга Гомель Дынама Менск БАТЭ Барысаў |
116 (8) 6 (1) 32 (5) 87 (14) 120 (32) |
Зборныя | ||
2007— | Беларусь | 47 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
І́гар Стасе́віч (нарадзіўся 21 кастрычніка 1985 году, Барысаў, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе ў паўабароне за барысаўскі БАТЭ і нацыянальную зборную Беларусі. У 2014, 2015, 2016 і 2018 гадах быў абраны найлепшым футбалістам беларускага першынства. Найлепшы футбаліст Беларусі 2015 і 2018 гадоў. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[2].
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец барысаўскага футболу, доўгі час гуляў за БАТЭ. 30 верасьня 2008 году забіў другі гол у браму турынскага «Ювэнтусу» ў групавым раўнде Лігі чэмпіёнаў. Другую палову 2010 году правёў у складзе ніжагародзкай «Волгі», якой дапамог атрымаць падвышэньне ў элітны расейскі дывізіён. У студзені 2011 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом «Гомелю», дзе ў першы сэзон здолеў зарабіць 13 галявых перадачаў. Дзякуючы такому паказчыку на яго зьвярнулі ўвагу функцыянэры менскага «Дынама», куды Ігар перайшоў у сьнежні 2011 году, падпісаўшы двухгадовы кантракт. У менскім клюбе стаў гульцом асновы, звычайна дзейнічаючы на пазыцыі левага паўабаронцы. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3].
Выдатна правёў сэзон 2014 году, у якім быў лідэрам дынамаўцаў, якія доўгі час змагаліся за золата, але ў выніку атрымалі срэбраныя мэдалі. Стасевіч разам з Чыгозэ Ўдоджы ўдвая часьцяком мяняліся флянгамі, чым блыталі сваіх супернікаў. Акрамя таго, Ігар выконваў амаль усе стандартныя ўдары свайго клюбу. Незважаючы на тое, што капітанам клюбу быў Дзьмітры Молаш, з-за ягонай даволі частай адсутнасьці, функцыі капітану выконваў Ігар. Ён жа дапамог «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйсьці ў групавы этап Лігі Эўропы. Стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу ў чэмпіянаце, забіўшы 8 галоў. У кастрычніку зьявіліся чуткі пра цікавасьць да Стасевіча з боку праскай «Спарты»[4], якая, аднак, нічым ня скончылася. 6 лістапада 2014 году ў гасьцявым матчы супраць францускага «Генгаму» Ігар правёў свой 50 матч у эўракубках, аднак сапсаваў сабе настрой не рэалізаваўшы пэнальці ў гэтай сустрэчы[5]. Клюб трываў паразу 0:2 у той гульні. У канцы чэмпіянату Ігар і «Дынама» выглядалі ня вельмі добра, аднак гэтага хапіла, каб паводле вынікаў сэзону ён быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату[6].
19 студзеня 2015 году даволі нечакана падпісаў кантракт з БАТЭ[7], за які правёў першыя гады сваёй кар’еры. Паводле словаў самога гульца адной з прычынаў зыходу з «Дынама» сталася звальненьне галоўнага трэнэру клюбу Ўладзімера Жураўля[8]. Аднак паводле словаў уладальніка менскага клюбу Юрыя Чыжа, гулец і клюб не знайшлі паразуменьня ў памеры заробку паводле новага магчымага кантракту[9]. Самы пачатак сэзону паўабаронца прапусьціў з-за траўмы, аднак вярнуўся ў шэрагі на матчы супраць менскага «Дынама» (у чэмпіянаце і кубку), якія мелі даволі прынцыповы характар для Стасевіча. У выніку 19 красавіка ў матчы 2-га туру на менскім стадыёне «Трактар» Ігар стаў аўтарам галявой перадачы, дзякуючы чаму Віталь Радзівонаў забіў другі гол у браму сталічнага «Дынама» (0:2).
Міжнародная
У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 22 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю, які праходзіў у Менску і скончыўся перамогай гаспадароў зь лікам 2:1. 1 красавіка 2009 году забіў гол у матчы адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету па футболе 2010 году супраць зборнай Казахстану ў Алматы, які скончыўся разгромнай перамогай беларускіх футбалістаў (1:5).
Узнагароды
Камандныя
БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2006, 2007, 2008, 2009, 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006, 2010, 2015
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2015, 2016, 2017
«Гомель»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
«Дынама»:
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
Індывідуальныя
- Найлепшы футбаліст Беларусі: 2015, 2018
- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015, 2016, 2018
- Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі: 2007, 2015, 2016, 2018
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2006, 2007, 2008, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
Статыстыка
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 6 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 26 | 6 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 28 | 6 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 28 | 8 |
Крыніцы
- ^ https://teams.by/stasevich-igor-nikolaevich/player-85/
- ^ Клуб Сергея Алейникова. 25 лет спустя (рас.)
- ^ Стасевич продлил контракт с минским «Динамо». Football.by (рас.)
- ^ Пражская «Спарта» претендует на Стасевича и Савицкого. Offside.by (рас.)
- ^ «Генгам» – «Динамо» Минск. Стасевич проводит 50-й матч в еврокубках. By.Tribuna.com (рас.)
- ^ Игорь Стасевич назван лучшим игроком чемпионата Беларуси. Football.by (рас.)
- ^ Игорь Стасевич подписал контракт с БАТЭ. Football.by (рас.)
- ^ Игорь Стасевич: «Останься Журавель в «Динамо», велика вероятность, сделал бы то же самое». By.Tribuna.com (рас.)
- ^ Юрий Чиж: «Пока мы со Стасевичем очень далеки от понимания. Он хочет гораздо больше предлагаемого». By.Tribuna.com (рас.)
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт БАТЭ — Ігар Стасевіч (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)