Пагар
Пагар лац. Pahar | |||||
Былы касьцёл | |||||
| |||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Пагарскі | ||||
Насельніцтва: | 8827 чал. (2016) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 48349 | ||||
Паштовы індэкс: | 243550 | ||||
Нумарны знак: | 32 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′0″ пн. ш. 33°15′0″ у. д. / 52.55° пн. ш. 33.25° у. д.Каардынаты: 52°33′0″ пн. ш. 33°15′0″ у. д. / 52.55° пн. ш. 33.25° у. д. | ||||
Пагар | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пага́р — мястэчка ў Расеі, на рацэ Судасьці. Адміністрацыйны цэнтар Пагарскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 8827 чалавек. Знаходзіцца за 128 км на паўднёвы захад ад Бранску, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Пагар.
Пагар — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся былы касьцёл XVII ст., перабудаваны да непазнавальнасьці пад царкву.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Некаторыя дасьледнікі атаясамліваюць Пагар з старажытным паселішчам Радагошч, якое ўпершыню ўпамінаецца пад 1193 годам. У 1517 годзе ён належаў князю Васілю Шамячычу, якога маскоўскія гаспадары пасадзілі ў вязьніцу (дзе ён і сканаў), а места далучылі да Маскоўскай дзяржавы. У 1563 годзе Радагошч пацярпеў ад ваенных дзеяньняў і спыніў сваё існаваньне.
У XVII стагодзьдзі Ян Яцына атрымаў дазвол на заснаваньне мястэчка Пагар ва ўласным маёнтку, што знаходзіўся ў Старадубскім павеце Смаленскага ваяводзтва. 19 сьнежня 1649 году, паводле прывілея караля Яна Казімера, у мястэчку дазвалялася мець штотыднёвыя таргі ў аўторкі і пятніцы і чатыры кірмашы — на сьвятога Яна Хрысьціцеля, на «сьвята зялёнай Панны Марыі», на сьвятога Мікалая і «на Масьленіцу Рускую ведлуг старога календара». З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Пагар захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Пагар апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы, дзе стаў соценным местам Старадубскага палку. У 1784 годзе Пагар стаў павятовым цэнтрам Ноўгарад-Северскага намесьніцтва, з 1797 году — заштатнае места Маларасейскай губэрні (з 1802 году ў Чарнігаўскай губэрні.
3 лістапада 1865 году расейскія ўлады даравалі Пагару герб «у расьсечаным тарку котвігападобны крыж і два ромбы: правы бок тарчы блакітны, левы — срэбны, афарбоўка фігур адваротная»[1].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пагар абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе ён стаў цэнтрам воласьці Старадубскага павету Гомельскай губэрні (з 1926 году ў Бранскай губэрні). У 1929 годзе Пагар стаў цэнтрам раёну Заходняй вобласьці (у 1937—1944 гадох у Арлоўскай вобласьці). 10 ліпеня 1938 году Пагар атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1887 год — 4487 чал.[3]; 1900 год — 7292 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1993 год — 11,3 тыс. чал.[5]; 1998 год — 12,0 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 11 358 чал.; 2016 год — 8827 чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цыгарэтна-цыгарная фабрыка — адзінае прадпрыемства ў Расеі, якое выпускае цыгары. Курцом пагарскіх цыгарак быў савецкі пісьменьнік Ільля Эрэнбург, іх спрабаваў Уінстан Чэрчыль. Апроч гэтага, фабрыка выпускае люлькавы тытунь, а таксама тытунь для кальянаў і самакрутак.
Таксама ў мястэчку працуюць заводы бульбянога грануляту, хлебазавод, масла і сухога малака, гароднінасушыльны, кансэрвавы; мясакамбінат і іншыя прадпрыемствы.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл[7] (XVII ст.; цяпер царква Сьвятой Ганны)
- Царква Сьвятой Тройцы (1783)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 211.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
- ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 513.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Энциклопедический словарь
- ^ Катлярчук А. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, № 2, 2001. (Народны нумар)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Катлярчук А. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, № 2, 2001. (Народны нумар)
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пагар , Radzima.org
- Алег Трусаў, Беларуская Атлянтыда: Без бар’ераў. Северскія землі, Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2007 г.
|
|