Перайсьці да зьместу

Лоеўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лоеўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Лоеў
Дата ўтварэньня 30 ліпеня 1966
Кіраўнік Алег Віктаравіч Таргонскі[d]
Насельніцтва (2018) 11 799[1]
Шчыльнасьць 11,3 чал./км²
Плошча 1045,53[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 131 м[3]
Месцазнаходжаньне Лоеўскага раёну
Лоеўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Тэлефонны код 2347
Паштовыя індэксы 247095
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ло́еўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Лоеўскі раён мяжуе з Брагінскім, Гомельскім, Рэчыцкім і Хвойніцкім раёнамі Гомельскай вобласьці і з Украінай на паўднёвым усходзе.

Лоеўскі раён разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Гомельскай вобласьці й мяжуе з Брагінскім, Гомельскім, Рэчыцкім і Хвойніцкім раёнамі. А таксама на ўсходзе па Дняпры і часткова па ніжнім бегу ракі Сож мяжуе з Чарнігаўскай вобласьцю Ўкраіны.

Тэрыторыя раёну складае 104 553 га, дзе: 42 423 га належаць да гаспадарчых земляў (у тым ліку: ворная зямля — 22 110 га, лугі — 20 041 га), лясы — 43 078 га.

Праз раён бягуць рака Дняпро з прытокамі Сожам, Брагінкай, Пясочанкай, таксама на тэрыторыі раёну знаходзіцца Дняпроўска-Брагінскае вадасховішча.

Адміністратыўны цэнтар раёну знаходзіцца на правым беразе ракі Дняпро ў адлегласьці 98 км ад цэнтру Гомельскай вобласьці й 60 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі м. Рэчыца.

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 18 000 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 17 300 чалавек; 2006 год — 15 800 чалавек; 2009 год — 14 346 чалавек[4] (перапіс); 2010 год — 14 242 чалавекі[5]; 2016 год — 12 258 чалавек[6]; 2017 год — 12 024 чалавекі[7]; 2018 год — 11 799 чалавек[1]
  1. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Справаздача Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі: колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2011 году
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лоеўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў