Забалаць
Забалаць лац. Zabałać | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Вярэнаўскі |
Сельсавет: | Забалацкі |
Вышыня: | 135 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1007 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1594 |
Паштовы індэкс: | 231396 |
СААТА: | 4213817056 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′36″ пн. ш. 24°47′40″ у. д. / 53.92667° пн. ш. 24.79444° у. д.Каардынаты: 53°55′36″ пн. ш. 24°47′40″ у. д. / 53.92667° пн. ш. 24.79444° у. д. |
± Забалаць | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
За́балаць[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Нізянцы. Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1007 чалавек. Знаходзіцца за 52 км на паўднёвы захад ад Вярэнава, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны; на шашы Радунь — Астрына.
Забалаць — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Забалаць утварыўся ад выразу за балотам[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Забалаць зьмяшчаецца ў дадатку да Хронікі Віганда і датуецца 1385 годам. З канца XV ст. яно ўваходзіла ў склад Васілішкаўскага павету і знаходзілася ў валоданьні Дашковічаў, у пачатку XVI ст. перайшло да князя Васіля Глінскага. Па мецяжы Глінскіх (1508 год) Забалаць перадалі намесьніку госкаму, пераломскаму і ясвойнскаму Войцеху Нарбутовічу, які ў 1536 годзе заснаваў тут мястэчка.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Забалаць ўвайшла ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час паселішча перайшло ў валоданьне Сапегаў, у 1616 годзе Соф’я Сапяжанка запісала маёнтак свайму мужу князю Канстантыну Палубінскаму.
У XVII ст. уладальнікамі Забалаці былі Габаі, Тышкевічы. У 1622 годзе ў мястэчку збудавалі драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. У 1690 годзе Забалаць перайшла ў валоданьне Яна Нарбута, войскага лідзкага. У гэты час тут налічвалася 66 двароў. У пачатку XVIII ст. маёнтак стаў уласнасьцю Волянаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Забалаць апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. У 1812 годзе граф Л. Тышкевіч заснаваў у мястэчку мураваны касьцёл.
У 1880-я гады ў Забалаці было 6 двароў, касьцёл, школа, багадзельня, карчма. У пачатку XX ст. у мястэчку працавала расейская народная вучэльня, маёнтак належаў Плямяньнікавым.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Забалаць занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Забалаць абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Забалаць апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Забалаць ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Радунскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Вярэнаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут быў 321 двор, на 1993 год — 454, на 1997 год — 448.
У 2000-я гады Забалаць атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1885 год — каля 75 чал.[4]; 1895 год — 111 чал., зь іх 106 каталікоў, 1 праваслаўны, 4 юдэі[5]; 1897 год — 151 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 95 чал.; 1921 год — 258 чал.; 1940 год — 544 чал.; 1971 год — 892 чал.; 1993 год — 1124 чал.[6]; 1997 год — 1137 чал.[7]; 1999 год — 1117 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1022 чал.; 2010 год — 1007 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Забалаці працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, вэтэрынарны пункт, клюб, бібліятэка, пошта.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Малочны завод, «Сельгасхімія», млын, камбінат побытавага абслугоўваньня.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валун «Будрэвіч камень» — геалягічны помнік прыроды. Знаходзіцца за 4,5 км на захад ад Забалаці, за 500 м на паўночны захад ад заходняга краю вёскі Рамзы. Бачная частка камня важыць больш за 30 т, агульная вага — каля 130 т.
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1803—1812)
- Млын водны (XIX ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 149.
- ^ Гродзеншчына: Назвы населеных пунктаў паводле легенд і паданняў / Склад., запіс., апрац. А. М. Ненадаўца. — Менск: Беларусь, 1999.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ^ Krzywicki J. Zabłoć // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 184.
- ^ Бажэнаў Ю., Шаблюк В. Забалаць // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 390.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 485.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|