Канстантын Палубінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Канстантын Палубінскі
Kanstantyn Pałubinski. Канстантын Палубінскі (A. Tarasievič, 1675).jpg
POL COA Połubiński.svg
Герб «Палубінскі»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1640
Род Палубінскія
Бацькі Аляксандар Палубінскі
Ганна Алемані
Жонка Соф’я з Сапегаў
Дзеці Аляксандар Гіляры, Габрыэль, Яўстах Канстантын, Канстанцыя, Кацярына, Казімер, Крыстына, Эўфрасіньня, Петранэла, Альжбета Тэадора, Геранім Канстантын

Канстантын Палубінскі (? — 1640) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян амсьціслаўскі (16251633), ваявода парнаўскі1633).

Валодаў Дзярэчынам, Глускам, Глыбокім і іншымі маёнткамі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З княскага роду Палубінскіх гербу ўласнага, сын Аляксандра, лідзкага падкаморага, і Ганны Алемані.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Браневе, Віленскай акадэміі. Удзельнічаў у войнах з Швэцыяй (16001629) і Маскоўскай дзяржавай (16091618).

Займаў пасады слонімскага пісара земскага ў 16161621 і маршалка ў 16211625, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1627.

З праваслаўя перайшоў у каталіцтва, у 1618 фундаваў дамініканскі кляштар у мястэчку Дзярэчын[1].

Ажаніўся з Соф’яй (каля 1595 — каля 1657), дачкой ваяводы амсьціслаўскага Андрэя Сапегі. У 1656, па сьмерці свайго стрыечнага брата Казімера Льва Сапегі, Соф’я атрымала частку ягонай спадчыны, у тым ліку Зэльву і Горкі, якія потым адыйшлі да яе сына Аляксандра Гіларыя Палубінскага — адзінага, які перажыў бацьку. Апрача сына, меў дачок Кацярыну (жонка кашталяна троцкага Аляксандра Агінскага), Крыстыну (жонка падкаморага вількамірскага Яна Каменскага), Петранэлу і Канстанцыю (абедзьве зрабіліся манашкамі).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў В. Палубінскія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 393.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]