Перайсьці да зьместу

Апонаўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апонаўцы, трансьліт. Aponaŭcy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Вярэнаўскі
Сельсавет Забалацкі
Часавы пас
Каардынаты 53°55′24″ пн. ш. 24°45′12″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 34 чал. (2009)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1594
СААТА 4213817106
Нумарны знак 4
Апонаўцы на мапе Беларусі ±
Апонаўцы
Апонаўцы
Апонаўцы
Апонаўцы
Апонаўцы
Апонаўцы

Апо́наўцы[2]вёска ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Забалацкага сельсавету.

Вёска знаходзіцца ў зоне пагранічнага кантролю[3].

З 2-й паловы ХІХ стагодзьдзя, вядомая як вёска ў Забалацкай воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні, уласнасьць графа М. Патоцкага.

  • 2009 год — 34 жыхары[1]

За 500 м на паўночны ўсход ад вёскі, на пакатым узвышшы, выцягнутым з усходу на захад знаходзіцца безкурганны могільнік балтаў. Памеры 150x80 м. Датуецца XIIIXV стагодзьдзямі.

Вядома звыш 200 пахаваньняў, для іх характэрны каменныя муроўкі прамавугольнай або авальнай формы з 1—2 вялікімі камянямі ў галавах і нагах. У мужчынскіх пахаваньнях знойдзеныя баявыя сякеры, жалезныя нажы і кінжалы, крэсівы, паясныя рамяні, спражкі, у жаночых — срэбраныя (адзін з выявай птушкі) і бронзавыя пярсьцёнкі, скроневыя кольцы, бранзалеты і завушніцы, бразготкі, бронзавыя бляшкі рознай формы ад галаўнога ўбору, абшытыя дробнымі шклянымі пацеркамі, кавалкі тканіны адзеньня, праскія грошы XIV стагодзьдзя і літоўскія дэнары XIV—XV стагодзьдзяў.

  1. 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 150
  3. Пералік населеных пунктаў, разьмешчаных у пагранічнай зоне, Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь