«Дняпро» — беларускі футбольны клюб з Магілёва, заснаваны ў 1960 годзе. У 2018 годзе быў расфармаваны, але ў хуткім часе быў закладзены ізноў, пачаўшы шлях з Другой лігі. Чэмпіён Беларусі (1998).
У савецкі час граў у заходняй зоне другой лігі (Д3) чэмпіянату СССР, найвышэйшае дасягненьне — выхад у першую лігу (Д2) (1982, у першай лізе выступаў адзін сэзон — у 1983). У 2011 годзе клюб заняў апошняе (12) месца ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі і вылецеў у першую. У наступным годзе клюб выйграў чэмпіянат у першай лізе і вярнуўся ў найвышэйшую лігу. У 2014 годзе каманда заняла 12 месца ў найвышэйшай лізе, а ў гульнях за месца ў найвышэйшай лізе саступіла «Віцебску» і вылецела ў першую лігу. У 2016 годзе клюб заняў другое месца ў першай лізе і вярнуўся ў найвышэйшую лігу. У 2018 годзе «Дняпро» заняў апошняе месца ў найвышэйшай лізе і вылецеў у першую лігу. У лютым 2019 году было абвешчана пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім клюбам «Прамень» у адзіную каманду пад назвай «Дняпро», якая заняла месца «Промню» ў найвышэйшай лізе[2].
Пасьля году аснаваньня аб’яднанага клюбу магілёўскія ўлады ня здолелі дамовіцца аб перадачы яго дзяржаве, таму быў заснаваны новы клюб пад афіцыйнай назвай «Дняпро-Магілёў», які быў працягам арыгінальнага клюбу і далучыўся да другой лігі. Выступаючы пераважна ўласнымі маладымі выхаванцамі, магілёўскі клюб упэўнена перамог у другой лізе. У сэзоне 2021 году каманда камплектавалася пераважна дасьведчанымі гульцамі, у тым ліку павяртала магілёўскіх выхаванцаў, далучаючы таксама некалькіх маладых футбалістаў. Пачатак сэзону атрымаўся няўдалым, і ў ліпені замест Ігара Чумачэнкі новым трэнэрам быў абраны Вячаслаў Ляўчук. Пазьней магілёўская каманда выдала некалькі неблагіх адрэзкаў, чаму паспрыялі добрыя бамбардзірскія паказьнікі нападніка Кірыла Сідарэнкі, які праз траўмы прапусьціў першую палову сэзону, а на фінішы стаў другім бамбардзірам лігі. Тым ня менш, дацягнуцца да лідэраў «Дняпро» ўжо ня здолеў, а дзьве паразы на фінішы ад сераднякоў «Лякаматыву» і «Шахцёра» канчаткова пазбавілі каманду шанцаў на выхад у найвышэйшую лігу. Сэзон «Дняпро» скончыў на 5 месцы пры 12 удзельніках.
У пачатку 2022 году каманда рыхтавалася да ўдзелу ў першай лізе. Клюб пакінулі старшыня Дзьмітры Калачоў і галоўны трэнэр Вячаслаў Ляўчук, новым трэнэрам стаў Яўген Малчан, які раней ачольваў каманду «Дняпро-Юні» ў другой лізе. Аднак, у канцы лютага берасьцейскі «Рух» адмовіўся ад удзелу ў найвышэйшай лізе, і АБФФ прапанавала «Дняпру» заняць вакантнае месца. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацьвердзіў свой удзел у найвышэйшай лізе[3]. Каманда ўвайшла ў сэзон фактычна ў складзе, які рыхтаваўся яшчэ для першай лігі, і хутка стала аўтсайдэрам. У летняе трансфэранае вакно «Дняпро» таксама ня здолеў падмацавацца праз забароны на транфсэры, накладзенай ФІФА за нявыплату заробку легіянэрам яшчэ за сэзон 2018 году. У ліпені замест Малчана галоўным трэнэрам стаў ягоны памочнік Юры Лукашоў, але вынікі каманды істотна не палешыліся. У верасьні Лукашоў пакінуў клюб, і Малчан зноў стаў на чале каманды, якая неўзабаве страціла шанец на захаваньне месца ў найвышэйшай лізе і ў сэзоне 2022 году фінішавала апошняй.
У пачатку 2023 году «Дняпро» ачоліў Вячаслаў Герашчанка. Каманда перадусім захавала склад, што было абумоўлена ў тым ліку і забаронай на трансфэры, якая ўсё яшчэ трывала. У Першай лізе ў сэзоне 2023 году дружына замацавалася ў верхняй палове табліцы, але страціла шмат пунктаў і адстала ад канкурэнтаў. Толькі улетку 2023 году «Дняпро» нарэшце здолеў запрасіць новых гульцоў, што дапамагло згуляць другую палову чэмпіянату без аніводнай паразы, што ўзьняло клюб на другі радок, які гарантаваў вяртаньне ў Найвышэйшую лігу.
- «Хімік» (1960—1963)
- «Спартак» (1964—1973)
- «Дняпро» (1974—1997, 2006—2018)
- «Дняпро-Трансмаш» (1998—2005)
- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Сэзон
|
Дывізіён
|
Месца
|
Г
|
В
|
Н
|
П
|
РМ
|
А
|
Кубак СССР
|
Нататкі
|
1960 |
2 |
13 |
30 |
5 |
10 |
15 |
36–54 |
20 |
|
|
1961 |
2 |
4 |
30 |
14 |
8 |
8 |
45–37 |
36 |
1/128 |
|
1962 |
2 |
6 |
32 |
13 |
10 |
9 |
35–32 |
36 |
1/128 |
Выбыў у дыв. 31
|
1963 |
3 |
11 |
30 |
8 |
11 |
11 |
21–33 |
27 |
1/256 |
|
1964 |
3 |
8 |
30 |
12 |
8 |
10 |
31–25 |
32 |
1/1024 |
|
1965 |
3 |
10 |
30 |
6 |
17 |
7 |
14–18 |
29 |
1/128 |
|
1966 |
3 |
9 |
32 |
10 |
10 |
12 |
25–33 |
30 |
|
|
1967 |
3 |
18 |
34 |
6 |
10 |
18 |
18–38 |
22 |
1/2048 |
|
1968 |
3 |
10 |
38 |
11 |
14 |
13 |
25–28 |
36 |
1/128 |
|
1969 |
3 |
7 |
32 |
12 |
11 |
9 |
37–23 |
35 |
1/8 |
Выбыў у дыв. 42
|
1970 |
4 |
3 |
32 |
19 |
5 |
8 |
34–19 |
43 |
|
Перайшоў у дыв. 33
|
1971 |
3 |
14 |
38 |
9 |
16 |
13 |
30–40 |
43 |
|
|
1972 |
3 |
17 |
38 |
9 |
13 |
16 |
25–47 |
40 |
|
|
1973 |
3 |
16 |
32 |
7 |
11 |
14 |
21–38 |
174 |
|
|
1974 |
3 |
12 |
40 |
14 |
10 |
16 |
37–53 |
38 |
|
|
1975 |
3 |
11 |
34 |
8 |
13 |
13 |
26–42 |
29 |
|
|
1976 |
3 |
19 |
38 |
8 |
9 |
21 |
34–60 |
25 |
|
|
1977 |
3 |
12 |
40 |
15 |
11 |
14 |
44–41 |
41 |
|
|
1978 |
3 |
16 |
46 |
15 |
10 |
21 |
51–56 |
40 |
|
|
1979 |
3 |
17 |
46 |
12 |
13 |
21 |
41–62 |
37 |
|
|
1980 |
3 |
7 |
32 |
9 |
9 |
14 |
37–48 |
27 |
|
|
1981 |
3 |
2 |
38 |
20 |
5 |
13 |
58–39 |
45 |
|
|
1982 |
3 |
1 |
30 |
18 |
8 |
4 |
60–32 |
44 |
|
|
1 |
4 |
3 |
0 |
1 |
8–4 |
6 |
Фінальны раўнд, перайшоў у дыв. 2
|
1983 |
2 |
20 |
42 |
12 |
13 |
17 |
40–60 |
36 |
1/32 |
Выбыў у дыв. 3
|
1984 |
3 |
1 |
34 |
22 |
6 |
6 |
71–24 |
50 |
1/16 |
|
1985 |
3 |
3 |
30 |
15 |
9 |
6 |
64–34 |
39 |
1/32 |
|
1986 |
3 |
5 |
30 |
15 |
5 |
10 |
56–31 |
35 |
1/64 |
|
1987 |
3 |
6 |
34 |
17 |
8 |
9 |
41–29 |
42 |
1/16 |
|
1988 |
3 |
4 |
34 |
19 |
8 |
7 |
49–36 |
46 |
|
|
1989 |
3 |
9 |
42 |
19 |
7 |
16 |
52–47 |
45 |
|
|
1990 |
3 |
13 |
42 |
17 |
6 |
19 |
58–54 |
40 |
1/32 |
|
1991 |
3 |
12 |
42 |
18 |
6 |
18 |
47–37 |
42 |
|
|
1992 |
|
1/32 |
|
- 1 Выбыў з-за скарачэньня 2 лігі з 10 зонаў (150 камандаў) у 1963 годзе да адной групы з 18 камандаў у 1963.
- 2 У 1970 годзе «Кляса Б» савецкага чэмпіянату зьмяніла свой статус з 3-га дывізіёну на 4-ы, а два вышэйшыя дывізіёны былі рэарганізаваныя ў тры зь меншай колькасьцю камандаў.
- 3 Падняўся ў верхні дывізіён — у 1971 годзе 3-і дывізіён пашырылі з 3 да 6 тэрытарыяльных зон (з 66 да 124 камандаў) і скасавалі 4-ы дывізіён.
- 4 У 1973 годзе кожная нічыя сканчалася сэрыяй пэнальці. Пераможца атрымоўваў 1 ачко, каманда, што прайграла — 0.
- ^ З «Дняпра» зьняты адзін пункт