Мікіта Красноў
| Мікіта Красноў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 ліпеня 2004[1] (22 гады) | |
| Рост | 174 см | |
| Вага | 63 кг[1] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дняпро Магілёў | |
| Нумар | 55 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020—2024 | Дняпро Магілёў | 90 (12) |
| 2021 | → Дняпро-Юні[d] | 21 (14) |
| 2025 | Легіён Махачкала[d] | 21 (0) |
| 2026— | Дняпро Магілёў | |
| Зборныя | ||
| 2024—2025 | Беларусь (да 21) | 7 (0) |
Мікіта Красноў (нар. 9 ліпеня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра». Старэйшы брат Мікіты, Яўген, таксама футбаліст.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра». У лютым 2020 году падпісаў кантракт з адроджаным клюбам, які заявіўся ў Другую лігу[2]. Паводле вынікаў сэзону 2020 году, дзе пераважна выходзіў на замену, дапамог камандзе прасунуцца ў Першую лігу. У 2021 годзе выступаў за фарм-клюб «Дняпро-Юні» ў Другой лізе, з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Да сэзону 2022 рыхтаваўся зь першай камандай «Дняпра», якая пазьней атрымала месца ў Найвышэйшай лізе. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 15 траўня 2022 году ў матчы супраць «Слуцка» (2:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У ліпені 2022 году падоўжыў кантракт з клюбам да 2025 году[3]. Быў лідэрам каманды цягам нуступных гадоў. У лютым 2025 году стаў футбалістам расейскага «Легіёну» з Другой лігі расейскага чэмпіянату[4]. Амаль праз год паўабаронца вярнуўся ў магілёўскі клюб[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://fc-dnepr.by/player/23
- ↑ Никита Краснов - футболист "Днепра"! Архівавана 6 чэрвеня 2022.
- ↑ Михаил Чернявский покинул "Днепр", Никита Краснов продлил контракт
- ↑ Хавбек Никита Краснов подписал контракт с махачкалинским «Легионом» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-28). Праверана 2025-03-23 г.
- ↑ Никита Краснов вернулся в "Днепр" (рас.). Football.by (2026-01-13). Праверана 2026-01-24 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway